Статыстычныя дадзеныя работы эканомікі Віцебскай вобласці за студзень - жнівень 2023 года сведчаць пра тое, што рэгіён працягвае развівацца. Віцебшчына сутыкнулася з праблемамі ў сельскай гаспадарцы, энергетыцы, але змагла забяспечыць аднаўленчы рост у апрацоўчай прамысловасці, будаўніцтве і гандлі, прычым як унутраным, так і знешнім.
ВРП вобласці ў бягучых цэнах наблізіўся да 13,5 мільярда рублёў. За кошт станоўчай дынамікі, якая пачалася з сакавіка, тэмп росту ў супастаўляльных цэнах з пачатку года склаў 101,7 працэнта. Праўда, пакуль кампенсаваць спад 2022 года не ўдалося – тэмп росту студзеня – ліпеня 2023 года да ўзроўню студзеня – жніўня 2021-га склаў 99% (гэта трэці вынік сярод рэгіёнаў рэспублікі)
Станоўчы ўклад у прырост ВРП Віцебшчыны ўносяць будаўніцтва, аптовы і рознічны гандаль, апрацоўчая прамысловасць, транспартная дзейнасць.
Гэты вынік узмоцненай сумеснай работы органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўніцтва арганізацый і іх працоўных калектываў.
Віцебскі рэгіён трывала заняў лідзіруючыя пазіцыі па росту аптовага таваразвароту (з сярэдзіны 2022 года), забяспечваючы вялікае нарошчванне паставак (рост у 1,6 разы) і павышаючы сваю вагу ў рэспубліканскім аб’ёме. Захоўваецца і станоўчая дынаміка па рознічнаму таваразвароту (прырост на 4,7%), якая выклікана павышэннем уласнага спажывання і прытокам турыстычнага патоку ў межах розных культурна-спартыўных і іншых мерапрыемствах і падзей.
Таксама Віцебшчына забяспечвае ўстойлівы рост экспартных паставак тавараў (лепшая ў рэспубліцы дынаміка – рост у 1,9 раза) пры планамерным скарачэнні імпарту (на 0,5%). У выніку рэгіён сфарміраваў станоўчае сальда знешняга гандлю ў памеры 1,3 мільярда даляраў (другое месца пасля Мінскай вобласці).
Прадукцыя, якая вырабляецца віцебскімі прадпрыемствамі, карыстаецца попытам як на ўнутраным, так і на знешніх рынках.
Забяспечаны і рост выпуску прадукцыі прамысловасці амаль на 3%. Станоўчае ўздзеянне аказвае аднаўленчы рост у арганізацыях апрацоўчай прамысловасці (у раёне 8%), што дазваляе кампенсаваць спад у сферы энергетыкі, выкліканы аб’ектыўнымі перадумовамі, - пераразмеркаваннем нагрузкі ў межах энергасістэмы рэспублікі на карысць БелАЭС.
Прамысловы комплекс вобласці працуе ў адпаведнасці з попытам на рынку, у выніку чаго не адбываецца нарошчвання крытычных запасаў гатовай прадукцыі, якія на працягу апошніх месяцаў знаходзяцца ў дыяпазоне 55-60% (у мінулым годзе ўзровень перавысіў 70%). Аднавіўся ўзровень інавацыйнай вытворчасці (вышэй за 36 %) , традыцыйна значны ў Віцебскім рэгіёне.
У сельскай гаспадарцы па прычыне зніжэння ўраджайнасці і валавага збору зерневых у параўнанні з мінулым (рэкордным) годам адзначаецца спад выпуску – па выніках студзеня – жніўня на ўзроўні 10%.
Вытворчасць зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы) па стане на 1 верасня скарацілася больш чым на 40%. Адзначаецца і скарачэнне вытворчасці яек на 6,5%. У сельскагаспадарчых арганізацыях захоўваецца аднаўленчы трэнд толькі па вытворчасці малака (103,0%).
Негатыўны ўплыў на работу аграрнага комплекса вобласці аказалі не толькі пагодны фактар і высокая планка мінулага года, але і колькасны і якасны кадравы дэфіцыт, які не дазваляе забяспечыць своечасовае і якаснае выкананне ўсіх тэхналагічных норм і рэгламентаў. З улікам спецыфічных агракліматычных умоў менавіта захаванне ўсіх тэрмінаў і тэхналогій работ у раслінаводстве і жывёлагадоўлі (корманарыхтоўка) забяспечвае прадуктыўнасць дзейнасці.
Трэба адзначыць, што зніжэнне збору па зерневых культурах было чакаемым па прычыне негатыўнага ўздзеяння надвор’я. Але нічога крытычнага для спажывецкага рынку не адбылося.
Калі разглядаць сітуацыю з цэнамі на спажывецкім рынку, то па-ранейшаму мы бачым іх абумоўленасць сезонным фактарам. Істотна зніжаюцца цэны на гародніну (каля 40%) пры невялікім прыросце па шэрагу іншых пазіцый. У выніку рост цэн на тавары да снежня 2022 года складае каля 2,3%, а па паслугах – 5,9%. Усё гэта дазваляе нам разлічваць на выкананне прагнозных значэнняў пры адсутнасці знакавых знешніх шокаў.