У сваім Дакладзе на Шостым Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абазначыў забеспячэнне экалагічнага дабрабыту ў ліку прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, эканомікі, грамадскай дзейнасці. Уласцівая нашай краіне прыродная ўнікальнасць у многім вызначае патэнцыял развіцця Беларусі на доўгатэрміновую перспектыву і набывае асаблівае значэнне ў эпідэміялагічна неспрыяльных умовах.
У ліку перспектыўных накірункаў Кіраўнік дзяржавы абазначыў вядзенне інтэнсіўнай арганічнай сельскай гаспадаркі, арганізацыя другаснай перапрацоўкі адходаў і вытворчасцяў “замкнутага цыкла”, развіццё “чыстых” крыніц энергіі, вытворчасць экалагічна чыстай прадукцыі . Асобная ўвага была надзелена нацыянальнай індустрыі эка-сэрвісаў (экатурызму, аздараўленню, спорту і адпачынку на прыродзе). Больш за тое, экалагічны патрыятызм – важны элемент нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.
Рэалізацыя пералічаных накірункаў дазволіць краіне і надалей падтрымліваць статус экалагічна чыстай і экалагічна дружалюбнай тэрыторыі. Мэта пабудовы эколагаарыентаванай дзяржавы можа стаць новай палітыка-ідэалагічнай платформай Беларусі.