Залогам поспеху шостага Усебеларускага народнага сходу выступіла ўсенародная падрыхтоўка да яго правядзення: практычна ўсе пытанні, вынесеныя на форум, сталі квінтэсэнцыяй грамадскіх запытаў, выпрацаваных на працягу пяцімесячнага дыялогу зацікаўленых бакоў.
Дыялог праводзіўся адразу ў некалькіх фарматах – пераважна ў выглядзе дыялогавых пляцовак і грамадскіх прыёмных, экспертных абмеркаванняў, шляхам накіравання ў дзяржаўныя органы пісьмовых і электронных зваротаў. Абсалютна кожны грамадзянін атрымаў магчымасць выказаць сваю думку, прапанаваць для абмеркавання тыя або іншыя пытанні.
Такі падыход стаў актуальнай навацыяй, рэалізаванай дзяржавай у няпросты палітычны перыяд у сціснутыя тэрміны і на высокім арганізацыйным узроўні. Раўнапраўны дыялог дзяржавы і грамадства дазволіў літаральным чынам “інвентарызаваць ” бягучыя задычы, выявіць актуальныя праблемы і выпрацаваць варыянты іх рашэння з улікам магчымасцей, якія рэальна існуюць. У выніку былі выразна вызначаны запыты грамадства, а на іх аснове акрэслены папярэдні круг праблематыкі для разгляду на шостым Усебеларускім народным сходзе.
Характэрна, што ў абмеркаванні жыццёвых праблем беларускага грамадства прынялі ўдзел і прадстаўнікі палітычнай апазіцыі, якія пажадалі выйсці на канструктыўны дыялог.
Найбольшую ўвагу беларусаў на працягцу дыялогу прыцягнулі актуальныя пытанні, якія вызначалі вобраз будучыні нашай краіны, якія звязаны з яе сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным развіццём. Гэта форма дзяржаўнага кіравання, партыйная і выбарчая сістэмы, развіццё грамадскіх арганізацый, асноўныя накірункі маладзёжнай і інфармацыйнай палітыкі, шляхі ўдасканалення эканомікі і сацыяльнай сферы.
У прыватнасці, аналіз прапаноў дыялогавых пляцовак дазволіў вылучыць наступныя базавыя ўстаноўкі па пытаннях будучага развіцця дзяржавы:
- у знешняй палітыцы – умацаванне суверынітэту, забеспячэнне терытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Беларусі пры развіцці сяброўскіх адносін з Расіяй і другімі членамі АДКБ і ЕАЭС;
- ва ўнутранай палітыцы – захаванне ўнітарнасці дзяржаўнага ўладкавання, моцнай дзяржавы пры захаванні прынцыпу падзелу ўладаў, выключнага права дзяржавы на дзейнасць у сферы нацыянальнай бяспекі і абароны;
- у эканоміцы – развіццё цэнтралізаванай мадэлі кіравання ў спалучэнні з дзяржаўна-прыватным партнёрствам, стымуляванне навукаёмістасці айчынных тавараў і паслуг, цыфравізацыя і аўтаматызацыя ў эканоміцы;
- у сацыяльнай палітыцы – прадастаўленне падтрымкі сацыяльна ўразлівым катэгорыям насельніцтва, сацыяльных гарантый працоўным, ажыццяўленне дзяржавай функцыі рэгулятара ў сферах аховы здароўя, адукацыі і навукі.
Такім чынам, прадметны аналіз вылучаных прапаноў сведчыць пра імкненне беларусаў захаваць кансерватыўныя падыходы, што ўстаяліся, да арганізацыі грамадска-палітычнага жыцця пры паступовым і асцярожным укараненнем новых інстытутаў, характэрных для ліберальных сістэм. Напрыклад, побач з ахоўнымі і забароннымі мерамі – абарона гістарычнай праўды, забарона аднаполых шлюбаў, незарэгістраванай сімволікі, - выказваліся прапановы аб устанаўленні інстытута омбудсмена, выбарнасці суддзяў, пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых органаў улады і іншае.
Набыты станоўчы вопыт дыскусій у перспектыве можа паслужыць асновай для далейшага развіцця інструментаў сацыяльнай камунікацыі – грамадскіх слуханняў, экпертызы, кантролю. Суправаджальныя эфекты складаюцца з павышэння прававой культуры насельніцтва, выхавання паважлівага стаўлення да альтэрнатыўнага пункту гледжання.
З улікам станоўчага вопыту і захаваннем запатрабаванасці арганізаванага ўладай грамадскага дыялогу мэтазгодна працягнуць работу пляцовак на пастаяннай аснове, што стане аптымальным шляхам дасягнення баланса інтарэсаў дзяржавы і грамадства. Пры гэтым далейшае развіццё такіх платформ бачыцца за кошт наступных крокаў:
- абвастрэння дыскусіі і пашырэння палітры поглядаў;
- актыўнага інфармацыйнага і экспертна-аналітычнага суправаджэння;
- павышэнне ўзроўню медыйнага асвятлення і пашырэння каналаў давядзення інфармацыі пра дзейнасць дыскусійных пляцовак да насельніцтва.