Беларусь будзе першай цалкам еўрапейскай дзяржавай, якая стане паўнапраўным членам ШАС. На гэта звярнуў увагу аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Юрый Ярмолінскі падчас круглага стала "Аб'яднальны патэнцыял ШАС у шматпалярным свеце", які адбыўся ў пасольстве Казахстана ў Мінску.
Гэта не новая для нас сітуацыя. У 2010 годзе, калі мы станавіліся партнёрам па дыялогу ў арганізацыі, і ў 2015-м, калі сталі назіральнікам, мы ўвесь час казалі пра тое, што мы першая еўрапейская краіна, якая рухаецца па гэтым шляху.
Сёння ШАС праходзіць чарговы гістарычны этап свайго развіцця. І Беларусь зможа ўнесці ў гэты працэс свой уклад, які дазволіць падтрымаць шматбаковасць.
Уступленне нашай краіны ў арганізацыю дазволіць прасоўваць ініцыятывы, якія вылучала Беларусь у якасці назіральніка ў ШАС.
Варта адзначыць, што эканамічныя адносіны Беларусі з краінамі ШАС у параўнанні з 2010 годам паказалі рост больш чым у два разы. Нягледзячы на тое, што з аднымі краінамі назіраецца рост, а з іншымі - хiстаннi, агульны трэнд менавіта такі.
Сёння мы можам гаварыць у цэлым аб умацаванні ўзаемазвязанасці еўразійскай прасторы. Знешнія выклікі, з якімі мы сутыкаемся, працуюць толькі на ўмацаванне патэнцыялу ШАС.