Дата публікацыі

Святочная сацыялогія да Дня жанчын: 8 сакавіка і 23 лютага ў ацэнках беларусаў

Добрай традыцыяй нашай краіны з’яўляюцца святы, якія мы кожны год адзначаем 23 лютага і 8 сакавіка – Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных сіл і Дзень жанчын. Іх святкаванне дорыць нам магчымасць хаця б на імгненне адарвацца ад марнасці паўсядзённых спраў і рабочых будняў, сказаць адзін аднаму душэўныя словы, пажадаць шчасця і радасці ў жыцці, адчуць падтрымку супрацьлеглага полу.

У суровы люты, калі людзі стаміліся ад халадоў і чакаюць вясны, нашы дарагія і любімыя жанчыны дораць мужчынам падарункі і добрыя словы, кружацца як сняжынкі, растапліваючы лёд зімы і абяцаючы хуткі прыход цеплыні і сонечнага святла, каторае вось-вось увальецца ў вокны нашых утульных кватэр.

А ў сакавіку мужчыны ламаюць галаву над тым, як павіншаваць слабы пол. Часам яны маркоцяцца, таму што наўрад ці арганізуюць свята лепш за жанчын, гаспадынь нашых дамоў і жанчын, якія аберагаюць дамашні ачаг. А нават калі гэта і атрымаецца зрабіць, то ўсё роўна моцны пол галантна і тактоўна прамаўчыць… Але маркота хутка праходзіць . Бо ёсць жа кветкі, якія падабаюцца чароўным, загадкавым і не заўсёды прадказальным дамам. І мы дорым кветкі, дабаўляючы да іх іншыя падарункі і крышачку любві.

Як жа адносяцца дамы і джэнтльмены да 23 лютага і 8 сакавіка? Аб гэтым скажуць сацыялагічныя апытванні. Адно з іх праведзена ў кастрычніку - лістападзе 2020 года Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі. У ім задавалася пытанне , якое гучала наступным чынам: “Якія дзяржаўныя святы Беларусі, народныя святы, іншыя святочныя і памятныя дні з’яўляюцца для Вас найбольш значнымі?” Абодва святы трапілі ў дзясятку, хаця і не занялі першыя месцы. У топе аказаліся Новы год (69%), Дзень Перамогі (66%) і праваслаўны Вялікдзень (59%). Такім чынам, у светаадчуванні беларусаў гарманічна суадносіцца свецкае, гераічнае і рэлігійнае. Аднак мы адхіліліся. Вернемся да святаў мужчын і жанчын.

8 сакавіка і 23 лютага займаюць шостую і восьмую пазіцыі ў іерархіі святочных прыярытэтаў. Першы назвалі значымым 33% апытаныхбеларусаў, другі – 20%.

Паказальныя адрознені ва ўспрыняцці гэтых свят мужчынамі і жанчынамі. Хаця абодва полы адзначаюць гэтыя даты разам, абменьваючыся падарункамі і добрым настроем, гэта мала ўздзейнічае на мужчынскую і жаночую салідарнасць. Іначай як растлумачыць такую карціну? 23 лютага назвалі значным 30% мужчын і толькі 12% жанчын. А вось 8 сакавіка для цудоўнай паловы аказаўся значна большым, чым для моцнага полу (дыяграма 1). Іншымі словамі, кожны пол рэўнасна аберагае сваё свята.

Малюнак
Праздничная социология ко Дню женщин: 8 марта и 23 февраля в оценках белорусов

А яшчэ жыхары сяла радзей прыпамінаюць 8 сакавіка, чым гэта робяць гараджане: 28% супраць 35%. Можа, гэта сведчанне традыцыйнага ладу сельскага жыцця, дзе статус мужчыны больш высокі? У меншай ступені пра святы “прыпамінаюць” людзі старэйшыя (дыяграма2) І гэта можа стаць прадметам абмеркавання. Але напярэдадні святочнай двты пакінем сацыялогію і пяройдзем да віншаванняў.

Малюнак
Праздничная социология ко Дню женщин: 8 марта и 23 февраля в оценках белорусов

Ітак, у Беларусі два святы, дзе сустракаюцца мужчыны і жанчыны: 23 лютага і 8 сакавіка. І няхай гэтыя сустрэчы будуць радаснымі і шчаслівымі. Напярэдадні Дня жанчын пажадаем мілым і цулоўным дамам усяго найлепшага, шчасця і любві, міру і дабрабыту. Са святам Вас, дарагія жанчыны!