Пандэмія кінула выклік канцэпцыі эканамічнай глабалізацыі. На гэтым фоне ў новую фазу ўступіў рэгіянальны фармат узаемадзеяння дзяржаў. Ён характарызуецца меншай колькасцю ўдзельнікаў і большай здольнасцю дамоўленасці, разуменнем мясцовых праблем і магчымасцю аператыўнага рэагавання, падобным характарам выклікаў і наяўнасцю каардынацыйных інструментаў.
Асноўным імператывам пазіцыі Беларусі з’яўляецца тое, што яе геаграфічнае становішча апрыоры прадвызначыла ўдзел у рэгіянальных інтэграцыяйных аб’яднаннях. Улічваючы спецыфіку аграрна-прамысловага комплекса краіны, Еўразійскі эканамічны саюз па сваіх мэтах і магчымасцях адпавядае інтарэсам дзяржавы на ўсходнім вектары знешняй эканамічнай палітыкі як на бягучым этапе, так і ў будучым.
Разам з тым крызіс, з якім сусветная супольнасць сутыкнулася ў 2020 годзе, выявіў слабыя месцы ўсіх існуючых у свеце саюзаў, у тым ліку ЕАЭС. Сярод іх самымі балючымі сталі запозненая рэакцыя на пандэмію, пратэкцыянізм, каторы трэба разумець як зварочвавнне на шлях абароны толькі ўласных інтарэсаў. У частцы характарыстыкі настрояў грамадства еўразійскі скептыцызм, як і еўрапейскі, зразумела, захаваўся, а па асобных пытаннях, магчыма, і ўзмацніўся. Аднак галоўны тэзіс экспертаў з розных краін заключаецца ў тым, што Еўразійскі саюз выстаяў. Бо нават такія “прафесіяналы” інтэграцыі, як ЕС, вымушаны былі распрацоўваць антыкрызісныя планы на хаду, памыляючыся і ўдасканальваючыся ў складаных умовах.
Неабходна разумець, што краіны – члены Еўразійскага саюза ўключыліся ў сусветную антыкрызісную павестку з улікам мясцовых умоў і магчымасцей. Пагэтаму ў многім яна ўспрымаецца крытычна. Аднак галоўнае ўсвядомлена - толькі сумеснымі намаганнямі можна пераадолець глабальныя выклікі, таму што сёння на кану не эканоміка, а людзі, іх інтарэсы.
Заканамерным уяўляецца захаванне магістральнай лініі ў пазіцыі Беларусі. Сутнасцю яе з’яўляецца непазбежнасць паглыблення інтэграцыйных механізмаў на постсавецкай прасторы. Сёння ідзе пошук новага будаўнічага матэрыялу інтэграцыі. Рознаўзроўневы характар аб’яднанняў з аднаго боку стрымлівае працэс, а з другога – дазваляе бачыць слабыя месцы, распрацоўваць і ўкараняць больш дасканалы інструментарый у мэтах абароны агульных інтарэсаў. Патэнцыял інтэграцыйных саюзаў выкарыстаны толькі селектыўна.
Акрамя таго, у пастаянным фокусе ўвагі неабходна трымаць пытанне знешняга контура супрацоўніцтва. ЕАЭС, СНД і Саюзная дзяржава знаходзяцца на перасячэнні важнейшых гандлёвых шляхоў Еўразіі, з’яўляюцца звязуючым звяном між вядучымі эканомікамі Захаду і Азіі. У наступныя гады “цэнтр цяжару” сусветнай эканомікі будзе паслядоўна змяшчацца ў Азію. Пры гэтым Беларусь неаднаразова падкрэслівала, што Еўрапейскі саюз захавае статус ключавога партнёра для ЕАЭС.
Беларускі бок у цэлым агучыў вялікую колькасць зразумелых імператываў і канкрэтных прапаноў, каторыя ўвайшлі ў зацверджаныя ў перыяд старшынства Беларусі “Стратэгічныя накірункі развіцця еўразійскай эканомічнай інтэграцыі да 2025 года” і пацвярджаюць курс краіны на ўмацаванне кансалідацыі рэгіёна.