Беларусь і Расія прайшлі працяглы шлях эканамічнай інтэграцыі, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў скрупулёзна назапашвалі вопыт двухбаковага супрацоўніцтва, апрабавалі яго ў розных накірунках, маштабавалі ў межах іншых інтэграцыйных аб’яднанняў.
Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Іркуцк мае два вымярэнні – агульначалавечае і тэхналагічнае.
Цёплы прыём, які жыхары Іркуцка аказалі Аляксандру Рыгоравічу, з’яўляецца яркім сведчаннем таго, што ў паўсядзённым жыцці людзі захавалі запыт на простыя чалавечыя адносіны. Шчырасць, эмпатыя, давер і гасціннасць – гэта візітная картка беларусаў і рускіх.
Сустрэча беларускага Прэзідэнта з жыхарамі Іркуцка паказала, наколькі сплецены лёсы нашых краін. Які б куток Расіі ні наведаць, практычна заўсёды можна пачуць, што ў кагосьці ёсць сваякі ў Беларусі. Захапленне і цёплыя ўспаміны пра паездку ў Беларусь гучаць ад нашых суседзяў увесь час. А беларусы, якія пражываюць у Расіі, заўсёды надаюць непаўторны каларыт і душэўнасць любому гораду.
Кожная краіна праходзіць розныя фазы сваёй гісторыі, адзначае эксперт. Сёння Расія пражывае складаны перыяд ціску, непрыязнасці, абвінавачванняў. Таму так важна мець сяброў і аднадумцаў, якія змогуць аказаць псіхалагічную падтрымку, і абавязкова – шчырую. У асобе Прэзідэнта Беларусі і беларусаў Расія мае надзейнае плячо, на якое можна абаперціся ў цяжкую хвіліну. Пагэтаму на плакатах у гонар візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы быў слоган - «Расія і Беларусь мацней разам!».
Нашы краіны прайшлі працяглы шлях эканамічнай інтэграцыі, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў скрупулёзна назапашвалі вопыт двухбаковага супрацоўніцтва, апрабавалі яго ў розных накірунках, маштабавалі ў межах іншых інтэграцыйных аб’яданнняў. Сёння мы можам па-сапраўднаму ацаніць нашы намаганні, бо будзем рашаць задачу глабальнага характару, i гісторыя поспеху Беларусі і Расіі мае патэнцыял стаць узорам для многіх краін свету. Тэхналагічны суверэнітэт будзе мець мультыплікацыйныя эфекты на ўсе сферы эканомікі і жыцця грамадзян нашых краін. Іркуцк на гэтым шляху стане «агульным вузлом нашай адзінай Айчыны пры дзвюх суверэнных дзяржавах». Для гэтага ёсць усе падставы. Сярод краін СНД Беларусь займае 2-ю пазіцыю ў структуры знешнегандлёвага абароту рэгіёна. Беларускія прадпрыемствы і іх прадукцыю даўно ведаюць у Іркуцку.
Аднак у бягучых умовах важна не запавольвацца і ісці па шляху паглыблення прамысловай кааперацыі.
У Іркуцку размешчаны адзін з буйнейшых у Расіі авіяцыйных заводаў, які ўяўляе для Беларусі асаблівы інтарэс. Сумесныя планы па самалётабудаванні нашы краіны агучылі яшчэ летам мінулага года. Гэтая зацікаўленасць лёгка тлумачыцца. Прымета сучаснасці – гэта мабільнасць і хуткасць, няхай гэта датычыцца дастаўкі грузаў або перавозкі людзей. І прадпрыемствы Беларусі ўжо актыўна падключыліся. Пастаўкі авіяцыйных кампанентаў, вузлоў і агрэгатаў з Беларусі ажыццяўляюцца бесперабойна. Разам з тым Расія бачыць нашу краіну ў больш маштабных праектах. Кіраўнік Аб’яднанай авіябудаўнічай карпарацыі Ю. Слюсар заявіў, што беларускія прадпрыемствы змогуць атрымаць «заказы на суму да 3-5 млрд.рублёў штогод ад авіябудаўнічай галіны Расіі».
Вынікам такога рода супрацоўніцтва для Беларусі стануць уключэнне ў расійскія высокатэхналагічныя вытворчасці, атрыманне новых запатрабаваных на дзесяцігоддзі кампетэнцый, фарміраванне высокакваліфікацыйнага кадравага патэнцыялу, новыя працоўныя месцы, а значыць, і паляпшэнне якасці жыцця для беларусаў і расіян.