Даўняя антыпатыя да “вечных войнаў” прывяла да таго, што 13 красавіка прэзідэнт ЗША Джо Байдэн аб’явіў аб адыходзе амерыканскіх войск з Афганістана да 11 верасня гэтага года – сімвалічнай даце, якая супала з тэрарыстычнай атакай на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку і Пентагон 20 гадоў таму назад. “Вайна ў Афганістане не павінна стаць справай для некалькіх пакаленняў”, – сказаў амерыканскі лідар.
У Афганістане знаходзіцца каля 2500 амерыканскіх салдат і каля 7000 ваенаслужачых НАТА, каторыя таксама пакінуць краіну да вызначанага тэрміну.
Па самых сціплых ацэнках затрата толькі на ваенную кампанію магла складаць звыш 750 млрд. даляраў (некаторыя крыніцы прыводзяць суму ў 975 млрд. даляраў без уліку праграм рэканструкцыі). Сусветны банк выдзеліў каля 6 млрд. даляраў крэдытаў за 19 гадоў, а ахвяраванні ў Фонд аднаўлення Афганістана (ARTF) склалi яшчэ каля 13 млрд. Пры гэтым УВП краіны на сёння складае 19,2 млрд.даляраў.
Колькасць афганскіх бежанцаў на сённяшні момант складае амаль 3 млн. чалавек (з 30-мільённага насельніцтва). Яшчэ 3 млн. адносяцца да катэгорыі часова перамешчаных асоб.
Такім чынам, можна, хаця і ўскосна, канстатаваць адсутнасць у ЗША ў Афганістане выразнай доўгачасовай стратэгіі.
Думкі раздзяліліся
Рашэнне амерыканскага лідара выклікала незадавальненне ў ваенных палітычных колах ЗША.
Лідар рэспубліканцаў у Сенаце Мітч Макконнэл напісаў у сваім Твітары: “Іншаземныя тэрарысты не пакінуць ЗША ў спакоі проста таму, што нашы палітыкі стаміліся змагацца на іх баку… Прэзідэнту неабходна растлумачыць людзям, як кінуць нашых партнёраў і адступіць перад тварам “Талібана” зробіць Амерыку больш бяспечнай”. Амерыканскія СМІ цытуюць высокапастаўленых ваенных, якія рэкамендуюць захаваць цяперашні кантынгент пры адначасовай актывізацыі дыпламатычных намаганняў. Усё часцей гучаць сумненні ў надзейнасці талібаў і боязі наконт іх будучых планаў пасля вываду амерыканскіх войскаў.
Рэагіруючы на сітуацыю, Пентагон аб’явіў аб намеры павялічыць ваенны кантынгент у Афганістане для забеспячэння бяспечнага вываду сваіх войск з краіны. Памочнік прэзідэнта па нацбяспецы Джэйк Салліван выступіў за захаванне частцы групіроўкі для аховы амерыканскага пасольства ў афганскай сталіцы.
Талібан узмацняе націск
У той жа час у канцы сакавіка, пасля таго як Байдэн выказаўся за прадаўжэнне ваеннай прысутнасці ў Афганістане, талібы заявілі аб намеры выгнаць іншаземныя войскі сілай, калі ЗША парушаць тэрміны іх вываду. Пазней яны абвінавацілі Вашынгтон у парушэнні Дахінскага мірнага пагаднення і прыгразілі “мерамі супрацьдзеяння” з ускладаннем адказнасці за вынікі на амерыканскі бок. Лідары групіроўкі таксама адмовіліся ад удзелу ў Мірнай канферэнцыі ААН па Афганістане, якая павінна была адбыцца ў Стамбуле з 24 красавіка па 4 мая 2021 года.
Стамбульская канферэнцыя разглядалася як апагей усіх афганскіх ініцыятыў Вашынгтона. Яе мэта заключалася ў аб’яднанні намаганняў рэгіянальных дзяржаў і дасягнення прагрэсу ў працэсе ўнутрыафганскага мірнага урэгулявання да адыходу саміх амерыканцаў з Афганістана. Пасля адмовы талібаў прыняць удзел у канферэнцыі Турцыя аб’явіла аб пераносе форуму да заканчэння Рамадана, што ставіць яго актуальнасць пад сумненне.
Па заяве талібаў, прычынамі пераносу перагавораў стала іх патрабаванне да ЗША вызваліць сваіх зняволеных і зняць санкцыі ААН з лідараў руху. Паведамляецца, што “Талібан” і ЗША вядуць перагаворы аб поўным вывадзе амерыканскіх войскаў да чэрвеня. Па дадзеных крыніц, талібы гатовы вярнуцца да мірных перамоў толькі пасля дасягнення пагаднення па гэтаму пытанню.
Да перагаворнага працэсу ўжо падключыўся Пакістан, каторы хоча ўпэўніць “Талібан”прыняць удзел у Стамбульскай канферэнцыі.
“Новая старая” глава адносін
На сённяшні дзень праглядаюцца два магчымыя сцэнарыі развіцця сітуацыі. Першы – стварэнне пераходнага ўраду, які мог бы прыстасавацца да “Талібана”, пра што ўпаміналася ў вядомым пісьме Дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена ў адрас Ашрафа Гані. Аднак супраць гэтай ідэі катэгарычна выступае афганскі прэзідэнт, які настойвае на канстытуцыйный перадачы ўлады шляхам выбараў.
Другі сцэнарый мяркуе няздольнасць Кабула і “Талібана” дасягнуць устойлівага палітычнага ўрэгулявання да 11 верасня, што можа закончыцца новай канфрантацыяй і, магчыма, нават грамадзянскай вайной.
Рэальнасць другога сцэнарыя цалкам дапускае і сам Блінкен, хаця і з агаворкай, што ў такім зыходзе не зацікаўлены ні адзін з бакоў – тым больш афганскі. Па яго словах, цяпер бяспека ў рэгіёне будзе залежаць ад ступені ўдзелу бліжэйшых суселзяў Афганістана – улічваючы іх зацікаўленасць у стабільнасці рэспублікі, яны павінны выкарыстаць свой уплыў, каб не дапусціць новай эскалацыі.
Яшчэ больш сімптаматычным выглядае заява Блінкена аб тым, што ЗША ў Афганістане так даўно, што часам забываюць, навошта прыйшлі ў краіну, падкрэсліўшы, што ЗША павінны быць гатовы да любых сцэнарыяў, выводзячы адтуль войскі. Дапускаючы пры гэтым магчымасць вярнуцца ў Афганістан у выпадку захопу ўлады “Талібанам”.
На гэтым фоне звяртае ўвагу аб’ява Дзярждэпартамента об пачатку эвакуацыі супрацоўнікаў амерыканскага пасольства ў Кабуле і няяснасць параметраў будучай прысутнасці дыпмісіі. Акрамя таго, Вашынгтон рэкамендаваў грамадзянам сваёй краіны, якія плануюць пакінуць Афганістан, зрабіць гэта як мага хутчэй.
Пікантнасці сітуацыі дабаўляюць разважанні Часовага паверанага ў справах ЗША ў Кабуле Роса Уілсана, які адзначае, што магчымая грамадзянская вайна стане “тупіком”, а ў афганцаў і міжнароднай супольнасці “прысутнічаюць падобныя апасенні наконт паследстваў вываду войск ЗША”.
ЗША не маюць намераў падтрымліваць афганскія сілы бяспекі з паветра пасля вываду амерыанскіх ваенаслужачых з краіны. Па словах афіцыйнага прадстаўніка Пентагона Джона Кірбі, армія Афганістана павінна быць гатова забяспечыць бяспеку грамадзян і абарону цэласнасці краіны самастойна.
Нядаўна СМІ паведамілі, што ЗША павялічылі авіяцыйную групіроўку ў Афганістане для абароны сваіх падраздзяленняў на этапе вываду войск. У Пентагоне адзначалі, што частка ваеннай тэхнікі потым будзе перададзена Кабулу.
Пры гэтым Пентагон сумняваецца ў здольнасці афганскіх сіл бяспекі самастойна супрацьстаяць талібам без падтрымкі міжнароднай кааліцыі. Так, глава Камітэта начальнікаў штабоў ЗША Марк Міллі заявіў, што ў найгоршым сцэнарыі афганцам пагражае нявызначаная будучыня.
На фоне пачатага працэсу адводу афганскіх войск і сіл Альянса амерыанскі генералітэт абяцае перайсці да “новай главы” ў адносінах з Афганістанам і працягнуць аказанне фінансавай і тэхнічнай дапамогі яе ўзброеным сілам пасля завяршэння гэтага працэсу. Не сумняваецца ў такой перспектыве і саветнік прэзідэнта Афганістана па нацыянальнай бяспецы Хамдула Махіб.
У той жа час віцэ-прэзідэнт Афганістана Амрула Салех заявіў, што менавіта ЗША легалізавалі “Талібан, пагэтаму яны “павінны заставацца ўцягнутымі” ў працэсы на тэрыторыі краіны, няхай і ў іншай форме, чым раней і падтрымліваць працэс мірнага урэгулявання эканамічна, дыпламатычна і стратэгічна.
У фокусе Цэнтралная Азія
Улічваючы, што вывад войск знізіць здольнасць Амерыкі ўздзейнічаць на падзеі ў краіне, будучыя аперацыі ў Афганістане могуць абапірацца на ваенныя базы ля яго межаў. Глава Цэнтральнага камандавання ЗША генерал Кеннет Ф. Маккензі-малодшы без удакладнення дэталяў заявіў, што Пентагон ужо працуе над планам размяшчэння войск і авіятэхнікі ў сумежных дзяржавах.
Згодна з паведамленнем The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх ваенных, такія аб’екты маглі б паявіцца ў краінах Цэнтральнай Азіі, у прыватнасці ва Узбекістане і Таджыкістане, каторыя мяжуюць з Афганістанам.
Трэба адзначыць, што раней амерыканскія ваенныя базы ўжо размяшчаліся ва Узбекістане, Кыргызстане і Таджыкістане.
Узбекістан ужо афіцыйна заявіў пра немагчымасць размяшчэння замежных ваенных баз у рэспубліцы са спасылкай на ваенную дактрыну і законы краіны.
Сам Вашынгтон на фоне паведамленняў пра магчымую перадыслакацыю сваіх вайскоўцаў і тэхнікі з Афганістана ў адну з цэнтральнаазіяцкіх рэспублік заявіў, што знаходзяцца ў прамым кантакце з лідарамі Кыргызстана і Таджыкістана і гатовы дапамагчы ім ва ўрэгуляванні пагранічнага канфлікту.
Песімістычны аптвмізм афганцаў
Між тым камандуючы корпусам спецаперацый узброеных сіл Афганістана Хайбаттулла Алізай дэкларуе гатоўнасць цалкам задушыць любыя варожыя дзеянні з боку “Талібана” пасля адыходу сіл ЗША і НАТА.
СМІ паведамляюць аб фарміраванні ў краіне новых атрадаў народнага апалчэння, каторыя будуць падтрымліваць афганскую армію ў баях з баевікамі руху “Талібан” пасля вываду з тэрыторыі краіны ўзброеных сіл ЗША і НАТА.
Аднак падобная рыторыка яўна выступае кантрасна са статыстыкай. Напрыклад, у выніку атак баевікоў “Талібана” з 15 красавіка бягучага года, калі Вашынгтон аб’явіў аб вывадзе сваіх войск , па дадзеных МУС Афганістана, напады талібаў фіксіраваліся ў 24 правінцыях краіны. Загінулі 69 мірных жыхароў і 157 супрацоўнікаў сіл бяспекі . Пры гэтым афіцыйныя заявы об стратах баевікоў абвяргаюць як мясцовыя жыхары, так і незалежныя крыніцы.
Глава Вышэйшага савету па нацыянальным прымірэнні Афганістана Абдала Абдала заклікаў палітыкаў аб’яднацца дзеля поспеху мірных перагавораў, каб пазбегнуць эскалацыі баявых сутыкненняў з талібамі пасля вываду войск ЗША і НАТА, адначасова выражаючы няўпэўненасць наконт імкнення да міру.
Талібан павышае стаўкі
У сваю чаргу “Талібан” пагражае афганскім журналістам, абвінавачваючы іх у аднабокіх публікацыях і зговары з урадам. З аналагічнымі пагрозамі талібы выступалі ў чэрвені 2019 года, пасля чаго гэта катэгорыя падверглася атакам і стала ахвярамі насілля.
Лідар руху “Талібан” Хібатула Ахундзада таксама заявіў пра планы ўсталяваць у Афганістане нормы шарыяту, паклікаўшы афганцаў спыніць спробы працягу вайны і аб’яднацца “згодна з прадпісаннямі іслама”.
У дадзеным кантэксце вельмі цікаўная навіна аб візіце дэлегацыі з Афганістана на чале з міністрам замежных спраў Ханіфам Атмарам у Гаагу для перагавораў з пракурорам Міжнароднага крымінальнага суда для абмеркавання пытанняў злачынстваў супраць чалавечнасці і ваенных злачынстваў, здзейсненых за апошнія гады вайны ў рэспубліцы.
Аб намеры пасля адыходу ЗША вярнуцца ў Афганістан і “весці вайну на ўсіх франтах” супраць ЗША заявіла “Аль-Каіда”. Гэта групіроўка ў апошнія гады значна пераўзышла Ісламскую дзяржаву з пункту гледжання жорсткасці здзейсненых атак і прысутнасці ў СМІ. Не лішнім будзе нагадаць, што ў межах вываду войск ЗША дамовіліся з талібамі аб разрыве імі сувязей з “Аль-Каідай”.
З-за нарастання пагрозы з боку “Талібана”і другіх групіровак на фоне адыходу замежных войск змагары за правы бежанцаў заклікаюць заходнія краіны абараніць афганцаў, якія супрацоўнічалі з НАТА ў перыяд правядзення ваеннай аперацыі. Так, аўстралійскія грамадскія дзеячы звярнуліся да ўлад сваёй краіны з патрабаваннем прыняць меры па павелічэнню гуманітарнай дапамогі Афганістану. Акрамя таго, яны гавораць пра неабходнасць аказаць садзейнічанне перасяленню на Захад грамадзянам краіны, якія дапамагалі сілам заходняга альянса.
Пандэмія як фактар, які стрымлівае мірны працэс
Афганістан перажывае ўжо трэцюю хвалю каронавірусу. Для барацьбы з пандэміяй улады пашырылі спіс асоб, якія падлягаюць вакцынацыі. Цяпер прышчапіцца могуць усе грамадзяне, што дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Дагэтуль прышчэпкі рабілі толькі людзям з групы рызыкі. Міністэрства аховы здароўя Афганістана аб’явіла аб планах вакцыніраваць ад каронавірусу 60% насельніцтва краіны ў бліжэйшы час.
Сусветны банк паабяцаў выдзеліць Кабулу на барацьбу з каронавірусам у агульнай колькасці 113 млн. даляраў. Азіяцкі банк развіцця ў сваю чаргу дасць краіне яшчэ 50 млн. даляраў.
У сваю чаргу Кітай плануе ахвяраваць афганцам 400 тысяч доз вакцыны ад COVID-19. Пекін ужо перадаў Афганістану партыю гуманітарнай дапамогі, уключаючы прадукты харчавання і медыкаменты. У бліжэйшы час кіраўніцтва КНР мае намер адправіць туды яшчэ некалькі партый вакцыны ад каронавірусу. Раней афганцы атрымалі ад кітайцаў буйную партыю супрацьэпідэміялагічных сродкаў.
За апошнія гады Кітай дасць Афганістану больш за 13 тысяч тон харчовай дапамогі. Пекін і Кабул працягваюць умацоўваць адносіны на фоне рэалізацыі стратэгічнага праекта “Адзін пояс і адзін шлях”.
Міжнародныя намаганні
Важную ролю ў вызначэнні будучыні Афганістана і рэгіёна цалкам адыгрывае суседні Пакістан, які, як прынята лічыць, мае дзейсныя рычагі ўздзеяння на талібаў. У красавіку Кабул наведала пакістанская дэлегацыя на чале з спецпрадстаўніком Ісламабада па Афганістане Мухамадам Садыкам для абмеркавання двухбаковых адносін і пытанняў бяспекі ў рэгіёне.
Паездцы папярэднічала трохбаковая сустрэча па афганскім мірным урэгуляванні з удзелам глаў МЗС Турцыі, Пакістана і Афганістана. Міністры ў чарговы раз падкрэслілі сваю падтрымку мірнаму працэсу ў рэспубліцы, а таксама заявілі пра неабходнасць неадкладна спыніць агонь, каб стварыць спрыяльную абстаноўку для перагавораў.
Зыходзячы з папярэдніх вывыдаў нядаўняга візіту пакістанскага ваенна-палітычнага кіраўніцтва ў Саудаўскую Аравію можна чакаць актывізацыі ролі Ісламабада ў дээскалацыі сітуацыі ў Афганістане пасля вываду амерыканскіх войск узамен за фінансавую дапамогу і інвестыцыі. Бяспека можа добра прадавацца.
Вельмі сімптаматычна нядаўняя сустрэча ў Кабуле камандуючага штаба Пакістанскай арміі генерала Баджвы, прэзідэнта Афганістана Гані і главы генштаба арміі Вялікабрытаніі Ніколаса Патрыка Картэра, падчас якой, па паведамленнях СМІ, рашалася пытанне будучыні Афганістана пасля выхаду амерыканцаў.
Разам з тым Пакістан мінімум да 20 мая закрыў сухапутныя межы з Афганістанам і Іранам, што матывуецца афіцыйна барацьбой з COVID-19, хаця гэты крок больш нагадвае барацьбу з тэрарызмам і міграцыяй баявікоў,так як новая палітыка прводзіцца ў адносінах да асоб, якія перасякаюць мяжу пешшу (новыя правілы абяцаюць не прымяняць у адносінах да транзітнага гандлю). Пры гэтым эксперты звяртаюць увагу, што дадзенае рашэнне супала з часам візіту прэм’ер-міністра Імрана Хана ў Эр-Рыяд.
Пытанні вываду замежных войск з краіны ў фокусе ўвагі спецпасланніка ЗША па Афганістану Залмая Халілзада, які нядаўна абмяркоўваў іх з членамі Вышэйшага савета па нацыянальным прымірэнні краіны.
Запэўніванні ў працягу падтрымкі Кабула ў розных сферах, у тым ліку і ў ваеннай, прагучалі таксама з вуснаў прэм’ер-міністра ФРГ Хайко Мааса, які нядаўна наведаў Кабул з афіцыйным візітам, і падчас сустрэчы з главой Вышэйшага савета па нацыянальным прымірэнні Абдалой Абдалой абмеркавалі афганскі мірны працэс і яго падтрымку з боку германскіх улад.
Рэалістычны сцэнарый
Нягледзячы на шматбаковыя міжнародныя намаганні, незалежна ад фармату і тэрміну звароту талібаў да ўлады ў Кабуле, хутчэй за ўсё, у Афганістана не атрымаецца пазбегнуць трагічнаага працягу міжусобнага грамадзянскага канфлікту, каторы цягнецца з рознай ступенню інтэнсіўнасці ўжо больш за 40 гадоў. Канфлікт, у якім не было і няма рэальных пераможцаў – толькі тыя, хто прайграў. І ў першую чаргу – гэта шматпакутны афганскі народ.
Па ацэнках главы Савета Бяспекі РФ Мікалая Патрушава, за час знаходжання ў Афганістане амерыканцаў сітуацыя там змянілася толькі ў горшы бок. Вайна працягваецца і, калі судзіць строга, ніколі і не спынялася.
Па некаторых афганскіх ацэнках “Талібан” ужо некалькі апошніх гадоў упэўнена або часткова кантралюе да 70% краіны, у многіх правінцыях існуюць паралельныя кіраўнічыя і адміністратыўныя структуры.
Паведамляецца, што Нацыянальная энергетычная кампанія Афганістана DABS нават прыцягнула талібаў для збору пляцяжоў за электраэнергію ў некаторых правінцыях(на аснове пагаднення між энергетыкамі і рухам “Талібан”). Збіраемы талібамі даход на падкантрольных ім тэрыторыях складае 15-20% агульных паступленняў DABS.
Сцвярджаецца, што афганская кампанія звярнулася па дапамогу да талібаў таму, што не ў сілах сабраць грошы з жыхароў правінцый, падкантрольных баевікам, па прычыне немагчымасці забяспечыць бяспеку.
З заявай аб кантактах некаторых афганскіх урадавых чыноўнікаў з баевікамі “Талібана” выступіў краўнік Нацыянальнага дырэктарата бяспекі (NDS) Ахмад Зія Сірадж.
Задача па падрыхтоўцы і навучанню мясцовых ваенных таксама не рэалізавана – Нацыянальныя сілы бяспекі Афганістана застаюцца недаўкамплектаванымі.
Сітуацыя, якая сладваецца ўнутры і вакол Афганістана, не пакідае сумненняў, што ў агляднай будучыні ў Расіі і АДКБ цалкам афганскі кейс будзе заставацца на актыўным парадку. Ускосна гэта пацыярджаюць нядаўняе падпісанне абноўленага дагавору аб ваенным супрацоўніцтве з Казахстанам, новай Праграмы стратэгічнага партнёрства ў ваеннай галіне на 2021-2025 гады між РФ і Узбекістанам і стварэнне аб’яднанай сістэмы СПА з Таджыкістанам.
Расія па меры сваіх рэальных магчымасцей будзе вымушана запаўняць вакуум знешняй сілы, які ўтворыцца паля выхаду ЗША з Афганістана, пытаючыся перахопліваць такім чынам ініцыятыву. У выніку ў рэгіёне пачынаюць вырысоўвацца контуры новай архітэктуры бяспекі з больш выразным удзелам Узбекістана як рэгіянальнага лідара і знешняга іграка ў асобе РФ. Усе астатнія будуць уваходзіць у яе прапарцыянальна сваім патэнцыялам і інтарэсам, што стварае новую палітру рэальнага баланса.
Узбекістан у прынцыпе зыходзіць з ідэі, што Афганістан з’яўляецца неад’емнай часткай Цэнтральнай Азіі. А стратэгія дзеянняў па пяці прыярытэтных накірунках развіцця ў 2017-2021 гадах прадугледжвае “стварэнне вакол Узбекістана пояса бяспекі, стабільнасці і добрасуседства”.
Новыя элементы аператыўнай абстаноўкі ў рэгіёне з выхадам амерыканскіх войскаў істотна павышаюць статус прыгранічных з Афганістанам цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў, робячы іх ключавым элементам калектыўнай бяспекі на ўсёй прасторы АДКБ (незалежна ад членства ў самой арганізацыі). Перад тварам рэальных і патэнцыяльных пагроз, якія зыходзяйь з тэрыторыі Афганістана, сам-насам устаяць не атрымаецца.
З улікам прагнозаў экспертаў наконт росту ісламскага экстрэмізму ў Сіньцзяне пасля вываду амерыканскіх войск з Афганістана каардынацыю з краінамі Цэнтральнай Азіі узмацняе і Кітай: 12 мая ў горадзе Сіань глава МЗС КНР Ван І правёў другую сустрэчу на ўзроўні міністраў замежных спраў у фармаце “Кітай – Цэнтральная Азія”.
Такім чынам, фактар Афганістана працягвае заводзіць “Вялікую гульню” 2.0 у Азіі ў варонку геапалітычных рызык і нявызначанасці і істотна тармазіць такія неабходныя рэгіянальныя развіццё і прагрэс…