У кантэксце аналізу правіл “Вялікай гульні” асаблівай увагі заслугоўвае Паўднёва-Усходняя Азія (ПУА) або рэгіён АСЕАН, які адыгрывае вялікую ролю ў глабальным эканамічным і палітычным дыскурсе. У апошні час з’яўляецца шмат пазітыўных прагнозаў адносна перспектыў яго развіцця. Нягледзячы на разнастайнасць краін рэгіёна, яны гарманічна дапаўняюць адна адну, стымулюючы далейшую рэгіянальную інтэграцыю і фарміраванне шырокіх эканамічных сувязей.
АСЕАН як рэгіянальны інтэгратар
За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў рэгіён дэманструе экспаненцыяльны рост, планамерна інтэгруючыся, у тым ліку праз створанае ў 2015 годзе Эканамічнае таварыства АСЕАН [AEC].
Доля ўнутрырэгіянальных патокаў у АСЕАН у сярэднім складае 79% і з’яўляецца найбольш высокай у Азіі. Каля 72% гандлю, 80% патокаў капітала і 85% людзей з’яўляюцца ўнутрырэгіянальнымі.
Колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце тут да 2040 года можа павялічыцца на 18%. Заробак у сярэднім на 50% ніжэй, чым у мацерыковым Кітаі, што робіць рэгіён АСЕАН прывабным для альтэрнатыўнага размяшчэння працаёмкіх галін вытворчасці.
Сярэдні даход на душу насельніцтва ў краінах рэгіёна складае 4400 даляраў ЗША, рынак мае вялікі патэнцыял для росту, паколькі чакаецца, што да 2025 года сярэдні клас павялічыцца да 200млн. чалавек.
Згодна з прагнозамі Сусветнага банка і Азіяцкага банка развіцця на 2021-2022 гады, па меры разгортвання вакцынацыі эканоміка рэгіёна вернецца к тэмпам росту да пандэміі.
Здольнасць пераадолець крызісныя эфекты і нарасціць тэмпы рэгіянальнай інтэграцыі на фоне перафармаціравання традыцыйных ланцужкоў паставак будзе мець рашаючае значэнне для доўгатэрміновага аднаўлення эканомікі АСЕАН.
Супрацьдзеянне пандэміі застаецца галоўным прыярытэтам. Хаця ўзровень смяротнасці на душу насельніцтва ў рэгіёне захоўваецца параўнальна нізкім, яе ўздзеянне адчуваецца.
АСЕАН застаецца слабым месцам перад выклікамі бяспекі, пачынаючы ад унутраных і ўнутрырэгіянальных канфліктаў да звычайных пагроз, уключаючы міжнародны тэрарызм і аргзлачыннасць, а таксама крызіс у галіне аховы здароўя. Для забеспячэння міру, стабільнасці і бяспекі важнае значэнне мае зніжэнне напружанасці ў акваторыі Паўднёва-Кітайскага мора.
Важнай праблемай з’яўляецца змена клімата, якая неспрыяльна ўздзейнічае на эканоміку і бяспеку.
Згодна са справаздачай McKinse, апублікаванай у лістападзе 2020 года, у краінах ПУА да 2050 года прагназуецца рэзкае павышэнне тэмпературы і вільготнасці, што будзе мець сацыяльна-эканамічныя наступствы.
Па дадзеных Азіяцкага банка развіцця, уздзеянне змены клімата будзе больш за ўсё адчувацца ў глабальным маштабе менавіта ў ПУА і можа зменшыць УВП рэгіёна да канца стагоддзя на 11% за кошт уздзеяння на такія ключавыя сектары, як сельская гаспадарка, турызм, рыбалоўства.
Краіны АСЕАН імкнуцца змяніць структуру сваёй эканомікі за кошт прыцягнення інвестыцый і ўкаранення інавацый у працаёмкую вытворчасць, зялёную і аднаўляемую энергію і інфраструктуру. Якасная інфраструктура, узровень прафесійнай падрыхтоўкі і прадукцыйнасць працы становяцца важнейшымі фактарамі павышэння канкурэнтаздольнасці. Разам з новай хваляй прамысловых і лагістычных тэхналогій яны падштурхоўваюць краіны гібка карэкціраваць прыярытэты і развіваць новыя прафесійныя веды, каб паспяхова канкурыраваць у больш навукаёмкіх сектарах глабальнай эканомікі.
Такі падыход абумоўлены не столькі неабходнасцю мікшыраваць наступствы пандэміі, колькі імкненнем адапціравацца да новага эканамічнага асяроддзя і архітэктуры бяспекі, а таксама рашыць праблему клімата.
В’етнам – адзін з пунктаў росту АСЕАН
В’етнам, размешчаны ў самым сэрцы ПУА, насупраць Паўднёва-Кітайскага мора і акружаны краінамі АСЕАН, займае ў рэгіёне стратэгічнае становішча, што прадвызначае цікавасць, якая расце, да супрацоўніцтва з ім у розных фарматах з боку прыбярэжных і пазарэгіянальных дзяржаў.
В’етнам адносіцца да краін Азіі, якая хутка развіваецца,з высокай доляй рэгіянальных патокаў, канцэнтрацыяй кваліфікаванай працоўнай сілы і гісторыка-культурнай разнастайнасцю.
У 2020 годзе краіна ўвайшла ў дзясятку краін свету, якія паказалі самы высокі рост УВП. Чакаецца, што ў 2021 годзе яна вернецца да тэмпаў росту ад 6,8 да 7% і такая дынаміка захаваецца ў бліжэйшыя гады.
Па прагнозах S&P Global, у 2021 годзе эканоміка В’етнама ўзрасце на 10,9% (у 2020 годзе – на 2,91%), што з’яўляецца рэкордам не толькі для ПУА.
У I квартале 2021 года рост УВП склаў 4,48%, што на 0,8% больш за аналагічны ўзровень мінулага года.
Значны ўклад у нарошчванне знешняга гандлю В’етнама ўносіць падпісанае ў 2015 годзе пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з Еўразійскім эканамічным саюзам.
Замежныя інвестыцыі як драйвер росту экномікі
У В’етнаме прававы рэжым і гарантыі для замежных інвестараў замацаваны ў канстытуцыі краіны яшчэ з 80-х гадоў XX стагоддзя.
У 2020 годзе, нягледзячы на каронакрызіс, Ханой прыцягнуў 28,53 млрд. даляраў са 112 краін, замежныя інвестары сканцэнтравалі сваю ўвагу на 19 сектарах, у першую чаргу на апрацоўчай прамысловасці, інвесціраваўшы 13,6 млрд.(47,7% ад агульнай сумы).
У краіну працягваюць мігрыраваць заходнія кампаніі з Кітая ў пошуках“ціхай гавані” з улікам зрухаў глабальных ланцужкоў, чаму садзейнічае гандлёва-тэхналагічнае супрацьстаянне між Кітаем і ЗША.
Натхніўшыся эканамічным бумам у Японіі і пераносам працаёмкіх вытворчасцяў у Паўднёвую Карэю, Тайвань, Сінгапур і Ганконг, В’етнам імкнецца паўтарыць вопыт гэтай чацвёркі азіяцкіх “тыграў”. На гэта ўказвае эканамічная стратэгія, абнародаваная на XIII з’ездзе кампартыі. Яна мае на ўвазе, што японскія і паўднёвакарэйскія кампаніі, разглядаючы пытанне рэлакацыі сваіх вытворчых магутнасцей з Кітая пасля ўспышкі каронавірусу могуць аддаць перавагу менавіта В’етнаму.
В’етнам становіцца прызнаным цэнтрам вытворчасці экспартных працаёмкіх і навукаёмкіх тавараў на аснове замежных інвестыцый (у асноўным у Хайфоне і Хошыміне), большая частка каторых паступае з паўднёвай Карэі і Японіі. Новыя прамысловыя цэнтры садзейнічаюць не толькі росту эканомікі самой краіны, але і інтэграцыйным працэсам у рэгіёне цалкам.
Экперты лічаць, што 2021 год можа стаць прарыўным для адносін В’етнама і Еўрасаюза, каторы з’яўляецца значным інвестыцыйным партнёрам.
Згодна з даследаваннем Еўрапейскай гандлёвай палаты (EuroCham) у В’етнаме, кампаніі са Старога свету аптымістычна настроены ў адносінах да Ханоя. Трэцяя частка апытаных кампаній плануе нарошчваць колькасць супрацоўнікаў у краіне і 57%, як мінімум, іх не скароцяць. Каля 30% разлічваюць нарасціць інвестыцыі, а 43% чакаюць павелічэння аб’ёму продажу і даходаў.
У ліку прычын такога аптымізму эксперты называюць Пагадненне, якое стала дзейнічаць са жніўня 2020 года, аб свабодным гандлі між ЕС і В’етнамам (EVFTA), перавагай якога ўжо скарысталіся 70% апытаных кампаній. У той жа час 33% рэспандэнтам не падабаюцца дзяржаўныя адміністратыўныя бар’еры, хаця яны адзначаюць што ўрад хутка і адэкватна рэагіруе на сігналы замежнага бізнеса.
Разам з тым урад В’етнама хоча абмежаваць замежныя інвестыцыі, што з’яўляецца следствам даўняга імкнення сбалансаваць інтарэсы між Кітаем, ЗША, а таксама Еўропай і АСЕАН. Дадзены крок тлумачыць агульную стратэгію не ўпадаць у празмерную залежнасць ад аднаго партнёра.
Міністэрства планавання і інвестыцый распрацоўвае дэталі правапрымяняльнай практыкі рэалізацыі нядаўна прынятага “Закона аб інвестыцыях”. Каталог галін вытворчасці прадугледжвае, што 25 галін проста закрытыя для замежных інвестыцый, яшчэ для 59-ці прадугледжаны абмежаванні. Да іх могуць быць аднесены СМІ, рыбная індустрыя, сфера бяспекі, суднабудаванне і утылізацыя суднаў, кансалтынг, натарыяльная справа, апытванні грамадскай думкі, рытуальныя паслугі і г.д.
Акрамя таго, цяпер у В’етнаме строга рэгулююцца такія пытанні, як крайняя доля замежных інвестараў ва ўстаўным капітале камерцыйных арганізацый, формы інвестыцый, пытанні землекарыстання і найма працоўнай сілы, выкарыстання прыродных рэсурсаў, нерухомасці і г.д.
Аднак дадзеныя абставіны не збаўляюць энтузіязм інвестараў. Напрыклад, сінгапурская кампанія Vulpes Investment Management, каторая да нядаўняга часу планавала інвесціраваць каля 8 млн. даляраў у М’янму, ужо ў гэтым годзе хоча прыйсці са сваімі грошамі ў В’етнам.
Гігант складской нерухомасці – сінгапурская кампанія GLP – стварае ў В’етнаме СП і інвестціруе 1,5 млрд. даляраў.
GLP – буйнейшы ў Азіі складскі аператар, які кіруе 64 млн. кв. метраў лагістычнай нерухомасці па ўсім свеце. Сумесна з в’етнамскай SEA Logistic Partners вакол Ханоя і Хошыміна плануюць забудаваць 335000 кв метраў зямлі.
ЗША – важны гандлёвы парнёр
На працягу многіх гадоў ЗША застаюцца для В’етнама буйнейшым экспартным рынкам. Пасля наладжвання дыпламатычных адносін у 1995 годзе двухбаковы таваразварот вырас з 450 млн. да 75,5 млрд. даляраў па выніках 2020 года, а ў гэтым годзе ён можа скласці 80 млрд.
В’етнам дасягнуў такіх вынікаў дзякуючы развіццю экспарту як традыцыйных для сябе тавараў (тэкстыль, абутак і морапрадукты), так і новых – электронікі і камплектуючых.
Нацыянальная федэрацыя рознічнага гандлю ЗША (NRF) лічыць, што В’етнам стаў важным саюзнікам ЗША у супрацьдзеянні ўздзеяння Кітая ў рэгіёне, а новыя тарыфы на імпарт з В’етнама маглі б пашкодзіць амерыканскім кампаніям і прывесці больш высокія расходы для амерыканскіх спажыўцоў.
У апраўданне дысбалансу двухбаковага гандлю амерыканскі бізнес указвае , што многія кампаніі перанеслі бізнес у В’етнам менавіта з Кітая, і ўвядзенне новых тарыфаў не толькі зробіць бессэнсоўным гэту рэлакацыю, але і справацыруе зваротныя працэсы.
Згодна з ацэнкай Амерыканскай гандлёвай палаты ў Ханоі, В’етнам таксама стаў адным з самых хуткарастучых рынкаў для ЗША у такіх сегментах, як сельская гаспадарка, авіябудаванне, энергетыка, тэхналогіі і пад.
У спісе буйнейшых краін-экспарцёраў на рынак ЗША В’етнам перамясціўся з 6-га месца ў 2015 годзе на 2-е месца ў 2020 годзе. І гэта пры тым, што аб’ём экспарту В’етнама складае ўсяго 2,7% ад імпарту ЗША.
Цыфравая эканоміка – ключ да развіцця краіны
В’етнам імкнецца не адставаць у развіцці цыфравой індустрыі, распрацаваўшы адпаведны пяцігадовы план.
Агульны даход індустрыі інфармацыі і камунікацый у 2019 годзе наблізіўся да 135 млрд. даляраў, што ў 2,5 разы больш вынікаў 2015 года. Галіна ўнесла ў дзяржбюджэт больш за 4,3 млрд. даляраў, што ў 1,6 разоў больш паказчыкаў 2015 года. У рэйтынгу Глабальнага індэкса кібербяспекі ITU рэйтынг В’етнама ўзняўся з 100-га месца ў 2017 годзе да 50-га ў 2019 годзе.
Ключавыя аспекты плана на бліжэйшыя 5 гадоў – падключэнне кожнага дома да сеткі, забеспячэнне кожнага жыхара смартфонам і оптавалаконным Інтэрнетам, развіццё воблачнай інфраструктуры, а таксама такіх атрыбутаў сучаснага свету , як штучны інтэлект, Інтэрнет рэчаў, вялікія дадзеныя, блокчэйн. Акрамя таго, плануецца ўводзіць цыфравы ўрад, прадстаўленне анлайн-паслуг пры адначасовым звбеспячэнні кібербяспекі.
В’етнам усё актыўней уключаецца ў сусветныя цыфравыя ланцужкі паставак і вытворчасці.
У канцы 2020 года ўрад В’етнама выдаў ліцэнзію, каторая дазволіць тайваньскай Foxconn (аднаму з буйнейшых пастаўшчыкоў Apple) зрабіць на сваім заводзе ў В’етнаме MacBook и iPad на 270 млн. даляраў. Foxconn Technology ужо інвесціраваў у краіну каля 1,5 млрд. даляраў.
В’етнамцаў больш не задавальняе роля зборачнага цэху, пагэтаму брэнд “Зроблена ў В’етнаме” будзе распаўсюджвацца і на прадукцыю стандарта 5G з прадастаўленнем кампаніям-распрацоўшчыкам ключавых тэхналогій, а таксама інавацыйным стартапам рэжыму найбольшага спрыяння. Хаця падрыхтоўка да камерцыйнага запуску сетак 5G у В’етнаме яшчэ толькі ідзе, тэхналогію ўжо ўводзяць у індустрыяльныя паркі ў мэтах паскарэння вытворчых працэсаў і прыцягнення новых інвестыцый.
У 2020 годзе ўпершыню ў В’етнаме да сеткі 5G падключылі індустрыяльны парк Енфонг 1 (правінцыя Бакнінь). Пры гэтым рашэнне аб увядзенні сеткі 5G для патрэб бізнеса бвло прынята ў кастрычніку 2019 года, што дэманструе нетыповую для азіятаў аператыўнасць в’етнамскіх уладаў.
У мэтах пашырэння доступу насельніцтва да фінансавых паслуг, асабліва ў сельскай мясцовасці, запушчаны разлічаны на два гады пілотны праект увядзення сістэмы “мабільных грошаў”, сутнасць якога заключаецца ў паўсюдным увядзенні электронных кашалькоў для пакупак і пераводаў.
Па дадзеных Сусветнага банка, у 2018 годзе каля 69% насельніцтва В’етнама ніколі не карысталіся банкаўскімі паслугамі.
КПВ як эфектыўны менеджар і гарант развіцця
Сённяшнім поспехам В’етнама ў многім садзейнічалі палітычныя і эканамічныя рэформы 80-х гадоў XX стагоддзя пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі (КПВ).
У параўнанні з агульным аб’ёмам знешняга гандлю прыкладна 3 млрд.даляраў ЗША у 1986 годзе з дэфіцытам у 1,5 млрд. ён вырас больш чым 517 млрд. даляраў (больш чым у 172 разы) з прафіцытам у 11 млрд. даляраў. Станоўчае сальда гандлёвага баланса ў 2020 годзе (за 11 месяцаў) павялічылася да 20,01 млрд. даляраў пры таваразвароце ў 540 млрд. даляраў. Згодна са справаздачай Сусветнага банка, УВП на душу насельніцтва ў 2018 годзе павялічыўся ў 2,7 разоў у параўнанні з паказчыкам 2002 года (у 2019 годзе склаў 2750 даляраў).
Гэта прывяло да таго, што большая частка насельніцтва – 45 млн. з 98 млн. агульнай колькасці – выбралася з беднасці.
Паспяхова завершана чарговая пяцігодка (2016-2020) і дзесяцігадовы план сацыяльна-эканамічнага развіцця (2011-2020). Дасягнутыя вынікі заклалі аснову для пераўтварэння В’етнама ў сучасную прамыслова развітую краіну з высокім сярэднім узроўнем даходу да 2030 года і развітую краіну – да 2045 года.
Па задуме КПВ, у 2021-2025 гг. тэмпы эканамічнага росту павінны вырасці да 6,5-7% на аснове руху рэформ і ўвядзення высокіх тэхналогій. Новы дзесяцігадовы план сацыяльна-эканамічнага развіцця, акрамя іншага, прадугледжвае нарошчванне ўкладу ўласнага сектара ў эканоміку (зараз 42%). Плануецца таксама павялічыць УВП на душу насельніцтва з 2750 даляраў ЗША да 4000-5000 даляраў да 2025 года, што амаль азначае падваенне даходу.
У палітычнай сферы прагназуецца, што пры падтрымцы дружалюбных краін, такіх як Індыя і Японія, В’етнам зможа падтрымліваць баланс у адносінах з Пекінам і Вашынгтонам.
На міжнародным узроўні В’етнам, выступаючы за шматбаковасць і дыверсіфікацыю знешняй палітыкі, паспяхова старшынстваваў у АСЕАН, адыграў важную ролю ў каардынацыі сумесных намаганняў у мэтах стрымлівання пандэміі. Ханой паспяхова выканаў ролю непастаяннага члена СБ ААН, арганізаваў сустрэчу ААН-АСЕАН для папярэджання канфліктаў і рашэння рэгіянальных праблем. Прыкметным дасягненнем стала завяршэнне перагавораў і падпісанне ў 2020 годзе Усеабдымнага рэгіянальнага эканамічнага партнёрства і Пагаднення аб свабодным гандлі з ЕС у 2019 годзе.
В’етнам у авангардзе барацьбы з пандэміяй у АСЕАН
В’етнам лічыцца узорам супрацьдзеяння пандэміі каронавіруса. З’яўляючыся суседам Кітая, ён праводзіць эфектыўную палітыку, доўгі час (калі не браць у разлік ліпеньскую ўспышку каронавірусу ў Дананзе ў 2020 годзе) застаючыся “астраўком бяспекі” ў Паўднёва- Усходняй Азіі і цалкам у свеце.
Па стане на люты 2021 года ў краіне было пацверджана 2420 выпадкаў захворвання, з іх 1804 чалавекі акрыялі і 35 памёрлі.
Відавочна, кіраўніцтва краіны паслядоўна ў сваіх рашэннях і беражліва адносіцца да сваёй эканомікі, каторая дэманструе здольнасць гібка перабудоўвацца пад уздзеяннем знешніх фактараў.
Урадавыя пакеты дапамогі эканоміцы (першы – у памеры 3,5% УВП, другі – 10% УВП) былі накіраваны не толькі на стымуляванне эканомікі , але і на закладку асноў для постэпідэмічнага развіцця краіны, прапаноўваючы дзейсныя меры з мэтай стымуляваць унутраны попыт.
Па выніках 2019 года УВП В’етнама склаўся ў аб’ёме 340,6 млрд даляраў ЗША.
Новае кіраўніцтва – курс той жа
У пачатку красавіка Нацыянальны сход В’етнама абраў Фам Мінь Чыня новым прэм’ер-міністрам В’етнама.
Раней новы кіраўнік в’етнамскага ўрада працаваў старшынёй Цэнтральнага арганізацыйнага камітэта партыі, праходзіў службу ў Міністэрстве грамадскай бяспекі. Цікавіцца праблемамі акружаючага асяроддзя, мае рэпутацыю не толькі тэхнакрата, але і эфектыўнага лідара і менеджара.
Задачы і прыярытэты прэм’ер-міністра Чыня выкладзены ў рэзалюцыі XIII з’езда КПВ. Асноўную ўвагу плануецца надаць цыфравой трансфармацыі, развіццю цыфравой эканомікі, навуцы і высокім тэхналогіям, стварэнню спрыяльных умоў для развіцця бізнеса і вытворчых прадпрыемстваў.
Забеспячэнне нацыянальнай аховы і бяспекі, суверынітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці, грамадскага парадку застаецца самымі важнымі задачамі з улікам сённяшняй няпэўнай і нестабільнай сітуацыі ў Паўднёва-Кітайскім моры.
Ключавым выклікам для новага прэм’ер-міністра бачыцца стварэнне ў наступныя пяць гадоў трывалага падмурку, на якім В’етнам зможа трансфарміравацца ў сучасную дзяржаву з развітой эканомікай у саюзе з Паўднёвай Карэяй, Японіяй, Індыяй, ЗША і іншымі краінамі. Трывалую базу для гэтага стварае пачатак рэалізацыі ў бягучым годзе новай пяцігодкі (2021-2025) і дзесяцігадовай стратэгіі эканамічнага і сацыяльнага развіцця (2021-2030).
Відавочна, новае кіраўніцтва В’етнама замацуе і прымножыць прагрэс, дасягнуты раней у абласцях палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага развіцця і бяспекі, і рэалізуе мэты і задачы планаў і стратэгій. Улічваючы паслужны спіс і кампетэнцыі новага прэм’ер-міністра, можна сцвярджаць, што В’етнам цалкам гатовы да рашэння амбіцыёзных задач новай эпохі.
Ясна, што для Беларусі В’етнам з’яўляецца значным рэгіянальным іграком у Азіі і “пунктам уваходу” ў АСЕАН…