Прыемна назіраць, як навукова абгрунтаваны падыход да прагназавання падзей дзейнічае на практыцы. Адным з прыкладаў можа служыць тэарэтычны прагноз аўтара месячнай даўніны, які, напэўна, пачынае набываць рэальныя абрысы.
Нагадаю, што гутарка ішла (абапіраючыся на думку аднаго з індыйскіх экспертаў) аб тэарэтычнай магчымасці інстытуалізацыі Пекінам у якасці процівагі праамерыканскай «чацвёрцы» (Аўстралія, Індыя, ЗША і Японія) праекта «Гімалайскага квадрата» (КНР, Непал, Пакістан і Афганістан). Артыкул на гэтую тэму бвў апублікаваны таксама ў індыйскай інфармацыйнай прасторы і стала інфаповадам для каментарыя аўтара для South China Morning Post.
Справа ў тым, што ў лютым на сваім вітртуальным саміце лідары «чацвёркі» дамовіліся запуціць праграму супрацоўніцтва ў галіне вакцын для краін Інда-Ціхаакіянскага рэгіёна з упорам на Паўднёва-Усходнюю Азію (АСЕАН). На гэтай падставе была прапанавана гіпотэза наконт таго, што за высакароднай мэтай гэтай ініцыятывы можна было б разгледзець прыхаваную спробу супрацьдзеяння кітайскай вакцыннай дыпламатыі (Шаўковага шляху здароўя).
І вось, нямногім больш як праз два месяцы, Кітай робіць ход у адказ, які цалкам можна было б падвяргаць разгляду праз прызму рэальнага канструявання «Гімалайскага квадрата», але толькі ў мэтавым, практыкаарыентаваным фармаце, з акцэнтам менавіта на вакцынную дыпламатыю.
Так, кітайская Глобал Таймс паведамляе аб тым, што на фоне росту колькасці выпадкаў захворвання ў Індыі 27 красавіка Дзяржаўны саветнік і глава МЗС Кітая Ван І правёў сустрэчу са сваімі калегамі з Афганістана, Пакістана, Непала, Шры-Ланкі і Багладэш, у час якой абмеркаваны намаганні па барацьбе з COVID-19 і постпандэмічнаму аднаўленню эканомік краін рэгіёна.
У публікацыі адзначаецца, што запрашэнне да ўдзелу ў анлайн-сустрэчы Кітай таксама накіроўваў і ў Індыю, аднак фактычна яна прайшла без індыйскіх прадстаўнікоў.
Улічваючы акцэнты, расстаўленыя ў артыкуле, не ўзнікае сумненняў у тым, што, выкарыстоўваючы «сур’ёзную эпідэмічную сітуацыю ў Індыі», каторая «можа выклікаць пабочны эфект у суседніх краінах, а затым распаўсюдзіцца на другія азіяцкія краіны», пад падставай «тэрміновай неабходнасці засцерагчы насельніцтва краін Паўднёвай Азіі ад пабочнага эфекту ўспышкі ў Індыі», Пекін перахоплівае ў «чацвёркі»стратэгічную ініцыятыву.
Аб гэтым, у прыватнасці, могуць сведчыць дасягнутыя ў час сустрэчы дамоўленасці.
З улікам парушэння рытмічнасці паставак вакцыны ў рэгіён з прычыны ўспышкі пандэміі ў Індыі, з улікам яе статусу буйнога цэнтра вытворчасці вакцын, міністры замежных спраў, якія прысутнічалі на анлайн-сустрэчы, дасягнулі пагаднення аб стварэнні рэзерваў надзвычайных паставак з Кітая, пашырэнні магчымасцей па пераадоленні крызісаў у галіне аховы здароўя, уключаючы супрацоўніцтва ў вобласці вакцынацыі.
Дасягнуты кансенсус у адносінах аховы ўразлівых слаёў насельніцтва і забеспячэння стабільнасці ланцужку паставак, аднаўлення міжасобасных абменаў з рэгулярнымі мерамі прафілактыкі эпідэмій.
Асобна трэба адзначыць сумесную заяву супраць любой формы «вакцыннага нацыяналізму».
Глава кітайскай дыпламатыі пацвердзіў, што Кітай рашуча выступае «супраць наўмыснага і незаконнага ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін або прымусу іншых да выбару чыйго-небудзь боку, а таксама аднабаковых пратэкцыянісцкіх і агрэсіўных тактык».
Грунтоўна кітайскія прадстаўнікі спыніліся на тым, што Кітай, як краіна, якая развіваецца, прапаноўвае свае вакцыны астатняму свету ў якасці грамадскай карысці, у адрозненні ад Індыі і ЗША, якія, як правіла, дзейнічаюць з аглядкай на геапалітычныя меркаванні.
Падкрэслена, што Кітай аказвае азіяцкім краінам паслядоўную падтрымку ў барацьбе з COVID-19, якая накіравана на замацаванне бяспекі здароўя ў рэгіёне. Адхіляючы сцвярджэнні аб тым, што Кітай разыгрывае вакцынную дыпламатыю ў Паўднёвай Азіі, адзначана, што кітайская дапамога суседнім і іншым краінам ніколі не спынялася, а другія сцвярджэнні беспадстаўныя.
Колькасць кампаній-вытворцаў вакцыны супраць COVID-19 у Кітаі павялічыцца з пяці да 18, што ў значнай ступені павялічыць вытворчыя магутнасці, дапаможа стабілізаваць супрацоўніцтва ў гэтай сферы з паступовым павелічэннем узроню лакалізацыі.
Асабліва акцэнтуецца ўвага, што кітайскія вытворцы вакцын імкнуцца забяспечыць перадачу тэхналогій для паскарэння іх рапрацоўкі і паставак, перш за ўсё ў краіны, якія развіваюцца ўздоўж маршрутаў Пояса і Шляху.
Рэзюміруючы гэты кароткі агляд падзеі, якая адбылася, было б дарэчы нагадаць адзін з вывадаў, зробленых аўтарам ва ўпамянутым вышэй артыкуле і падзяляемых большасцю замежных экспертаў (у асноўным – індыйскіх): «Эксперты лічаць, што далейшая дынаміка развіцця «чацвёркі» будзе залежаць ад зваротнай рэакцыі Кітая, яго ўспрыняцця ў вачах АСЕАН, а таксама ад здольнасці рэальна выконваць узятыя абавязкі»…