З 1 сакавіка ўступае ў сілу Указ № 74 "Аб узмацненні ролі старшыняў выканаўчых камітэтаў базавага ўзроўню ў развіцці рэгіёнаў". У ім гаворка ідзе аб пашырэнні паўнамоцтваў старшыняў выканаўчых камітэтаў базавага ўзроўню і ўзмацнення іх адказнасці за стан спраў у рэгіёне. Безумоўна, усе мерапрыемствы, ініцыяваныя гэтым дакументам, у першую чаргу накіраваны на павышэнне эфектыўнасці ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання і выканання задач абвешчанай пяцігодкі якасці (2025-2029 гады).
Таму нарошчванне ўплыву кіраўнікоў мясцовых выканкамаў датычыцца ў першую чаргу падзення бюракратычных бар'ераў у тых сферах, якія не адзін год патрабуюць навядзення парадку. Гэта скароціць шлях ад прыняцця рашэння да яго рэалізацыі. Акрамя гэтага, новы падыход будзе спрыяць эканоміі мясцовых бюджэтаў. Спрашчэнне, а галоўнае, патанненне парадку ліквідацыі аварыйных будынкаў – гэта добры стымул разгарнуць маштабную працу ў гэтым кірунку. Для Гродзенскай вобласці гэты працэс асабліва актуальны ў сельскай мясцовасці, паколькі тут адзначаецца высокі бал урадлівасці глеб, і вяртанне зямель у сельскагаспадарчы абарот будзе мець адчувальны эканамічны эфект.
Зараз аб праве выканаўчых органаў улады ў прыцягненні грамадзян, супрацоўнікаў арганізацый і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці да ўдзелу ў добраўпарадкаванні тэрыторый. Мы тут бачым не толькі вырашэнне пытанняў, якія тычацца навядзення парадку. Гэта сур'ёзны крок да ўмацавання грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах. Ўцягванне прадстаўнікоў розных сфер і супольнасцяў у адзіны стваральны працэс фармуе ў іх агульнае разуменне мэтаў і шляхоў іх дасягнення. Менавіта да такога кансалідаванага грамадства, здольнага да самамабілізацыі ў мэтах вырашэння ўласных запытаў, мы ідзем у адпаведнасці з Асноўным Законам нашай краіны.
Што тычыцца ўдзелу кіраўнікоў рэгіёнаў у фарміраванні топ-менеджменту арганізацый рознай формы ўласнасці і права генераваць прамыя распараджэнні, гэты момант выклікаў найбольш жывую цікавасць і вялікая колькасць трактовак. Нагадаю, што дадзенае пашырэнне паўнамоцтваў ўводзіцца на фоне ўзмацнення адказнасці тых жа старшыняў райвыканкамаў: указам прадугледжваецца персанальная адказнасць за ўсе падобныя рашэнні і прадпісанні. Гэта сур'ёзны стрымліваючы фактар.
Цяпер аб невідавочным. Сёння перад мясцовай уладай базавага ўзроўню стаіць задача па фарміраванні актуальнага партфеля перспектыўных інвестпраектаў, які б гарантаваў паскоранае эканамічнае развіццё на тэрыторыі рэгіёнаў. Ад таго, наколькі эфектыўна ўлада спрацуе ў гэтым кірунку, залежыць дабрабыт людзей і, як следства, будучыня беларускай глыбінкі. Вырашэнне такіх задач патрабуе прамога дыялогу паміж адміністрацыямі раёнаў і бізнесам. Гатоўнасць яго ўдзельнікаў ісці насустрач інтарэсам адзін аднаго стане каталізатарам ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Для складання працоўнага плана як мінімум на пяцігодку, кіраўніцтву раёнаў і гарадскіх адміністрацый неабходна быць упэўненымі ў непахіснасці дасягнутых цяпер дамоўленасцяў — а гэта ўжо зона асобасных якасцяў і кампетэнцый. Цяпер у прадстаўнікоў дзяржавы з'явіліся механізмы ўплыву на гэты фактар, — і гэта добра.
Своеасаблівай кампенсацыяй за пабудову вертыкальных сувязяў паміж прадстаўнікамі мясцовай улады і дзелавымі коламі стане аптымізацыя сістэмы бюракратычных працэдур. А гэта спрашчэнне ўкаранення новых бізнес-ідэй, папаўненне спісу прэферэнцый, сумесная праца па пошуку новых працоўных рэсурсаў і многае іншае. Кажучы простымі словамі, часам для нармальнай плённай працы не хапае банальнага ўзаемаразумення. Новы ўказ дае магчыманасці для яго паспяховага пошуку.