Адносіны вялікіх дзяржаў з сярэднімі і малымі краінамі маюць індывідуальныя асаблівасці і залежаць ад многіх фактараў. ЗША многія дзесяцігоддзі з’яўляюцца лідарам у сферы сусветнай эканомікі, пагэтаму іх палітычная вага і меркаванні маюць рашаючае значэнне для міжнароднай супольнасці. Беларуска-амерыканскія адносіны развіваліся цыклічна, траекторыя супрацоўніцтва не заўсёды ішла па нарастаючай, яна ўключала ўзлёты і падзенні. Разам з тым Беларусь заўсёды ўваходзіла ў сферу рэгіянальных інтарэсаў ЗША.
На сучасным этапе Беларусь пацвярджае сваю цвёрдую паслядоўную пазіцыю ў сістэме міжнародных адносін – развіццё супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі на аснове нацыянальных інтарэсаў. Краевугольным каменем беларускай дзяржаўнасці з’яўляецца суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць. ЗША нязменна выступалі за захаванне краінай незалежнасці, адначасова ўлічваючы, што спецыфіка беларускай эканомікі патрабуе цеснай кааперацыі з Расіяй.
Забеспячэнне нацыянальнай бяспекі – гэта галоўны крытэрый эфектыўнасці ўлады ў любой дзяржаве. Прэзідэнт ясна даў зразумець, што "Беларусь застаецца стабільным, надзейным партнёрам у сферы рэгіянальнай бяспекі". У гэтай сувязі, нягледзячы на складаны дыялог з шэрагам заходніх краін, падтрыманне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне з’яўляецца вышэйшым інтарэсам.
Сёння распаўсюджанай практыкай стала прымяненне санкцый. Беларусь многія гады знаходзілася пад санкцыйным ціскам. Аднак пандэмія кардынальна змяніла сітуацыю. Паўсюль назіраецца ўмацаванне ролі дзяржавы, абмежаванне правоў і свабод грамадзян і, як следства, выражэнне незадаволенасці і дэманстрацыі. У гэтай сувязі заканамерным выглядае тэзіс Прэзідэнта пра тое, што "самім трэба разабрацца ў сабе. Эскалацыя нявыгадная нікому: ні Беларусі, ні Еўрапейскаму саюзу, ні Злучаным Штатам Амерыкі. Тым больш гэта не наш выбар".
Канцэпцыя адзінага еўрапейскага дому – гэта не толькі наяўнасць адзіных каштоўнасцей, а яшчэ падзел цяжару праблем сумесна. Месца, каторае Беларусь у ім займае, можа вызначацца ўкладам краіны ў рашэнне агульных выклікаў. Водгук Бларусі заўсёды быў хуткім і бескарысным. Пра што б ні ішла гутарка – міграцыйным крызісе, зацяжным канфлікце ва Украіне, пандэміі – Беларусь імкнулася ўнесці свой пасільны ўклад у агульную справу. Прэзідэнт у сваім выступленні асабліва вылучыў, што "Беларусь ведае, як збліжаць пазіцыі і выпрацоўваць рашэнні агульных праблем". Гэта не аднойчы было адзначана міжнароднай супольнасцю.
Рэспубліка Беларусь неаднаразова звяртала ўвагу на той факт, што прэцэдэнты ў міжнароднай практыцы ствараюцца вельмі хутка, а вось вярнуцца да мінулых фарматаў узаемадзеяння бывае вельмі цяжка. На прыкладзе беларуска-польскіх адносін мы можам бачыць, як абязвожваецца і звужаецца фарватар супрацоўніцтва, каторы меў усе шанцы стаць асновай новай сістэмы рэгіянальнай кааперацыі. Абмежаванасць выбару ў сучасных рэаліях – умоўная катэгорыя. Еўразія ўсё больш выразна займае лідыруючыя пазіцыі ў сусветнай эканоміцы, прапаноўвае шырокія магчымасці і актуальнае вядзенне палітычнай павесткі. Беларусь са свайго боку заўсёды гатова да дыялогу па любых пытаннях, асноўваючыся на прынцыпе павагі і раўнапраўных пачатках узаемадзеяння.