Дата публикации

Адукаваная і патрыятычна настроеная моладзь – своеасаблівы сацыяльны «золатавалютны рэзерв» краіны і грамадства

- 1 верасня Прэзідэнт Беларусі ў фармаце адкрытага ўрока звярнуўся да моладзі рэспублікі. Праз размову з навучэнцамі і студэнтамі Аляксандр Рыгоравіч у чарговы раз заклікаў усіх нас берагчы і захоўваць нашу незалежную Радзіму, нашу Беларусь. Тое, чаго атрымалася нялёгкай працай, а часам і цаной жыцця дабіцца папярэднім пакаленнм, не павінна быць страчана ў наш, хоць і няпросты, але мірны час. Сучасныя суверэнітэт і дзяржаўнасць, з іх абавязковымі атрыбутамі – тэрыторыяй, народам, мовай, культурай, дзяржаўнымі сімваламі – ні кімсьці нам падораны, а выпакутаваны дзядамі і прадзедамі.

Волчкевич
Аналітык БІСД Сяргей Ваўчкевіч

У гэтай сувязі асаблівая ўвага – на моладзь. Адукаваная і патрыятычна накіраваная моладзь – своеасаблівы сацыяльны “золатавалютны” рэзерв краіны і грамадства. Працэс яе фарміравання – адна з задач, якія стаяць перад сістэмай адукацыі, а таксама адзін з ключавых накірункаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Прэзідэнт сваім прыкладам паказаў, як зрабіць так, каб моладзь ведала і разумела: наша гісторыя ўключае ў сябе многа слаўных старонак, нам ёсць кім ганарыцца. Мы займаем сваё годнае месца ў сям’і народаў. Мы не хочам чужога – але і свайго на аддадзім!

Кіраўнік дзяржавы не аднойчы намякаў, а, часам, і адкрыта гаварыў пра тое, што маладым людзям трэба часцей задумвацца пра заўтрашні дзень, бачыць наперад, але, пры гэтым “рабіць усё своечасова, не адкладваючы на заўтра…”. Трэба смела заяўляць аб сваіх ініцыятывах, а не чакаць, пакуль наш лёс рашаць за нас.