Дата публикации

Аналитик БИСИ: путь нашей экономической модели не форсированный, но устойчивый

"Як сказаў прэзідэнт у выступленні, трэба арыентавацца не на індэксы і статыстычныя манеўры, а на рэальныя даходы насельніцтва і іх пакупніцкую здольнасць. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што багацце - гэта, перш за ўсё, інвестыцыі ў асноўны капітал. Без затрат у асноўныя фонды, нематэрыяльныя і фінансавыя актывы, будучае павышэнне выніковасці дзейнасці немагчыма. У гэтым сэнсе мадэрнізацыя, безумоўна, уплывала на ўзровень дабрабыту ў кароткатэрміновай перспектыве. Але ў будучым і ўжо сёння беларусы могуць аэчуць яе эфект у выглядзе прыросту рэальнай заработнай платы", - лічыць Віталій Дэміраў.

Па яго словах, галоўнае – пазбегнуць негатыўных эканамічных эфектаў ад дэзынфармацыі і статыстычных маніпуляцый, накіраваных на распальванне эканамічнага песімізму ў настроі думак беларусаў і пасеў сумненняў у беларускай эканамічнай мадэлі.

"У сетцы часта распаўсюджваецца шмат ролікаў, якія прыводзяць высокія значэнні заработнай платы ў некаторых заходніх краінах у даляравым выражэнні. Але пры гэтым нічога не гаворыцца пра парытэт пакупніцкй здольнасці гэтых грошай у канкрэтных эканоміках гэтых краін, пра цэны на базавыя для насельніцтва паслугі", - падкрэсліў эксперт.

Напрыклад, сярэдні кошт за электрычнасць у ЗША сладае каля $100 на месяц, а ў некаторых штатах (Канектыкут і Масачусэтс) гэта сума можа дасягаць прыблізна $170. Пакет, які ўключае дамашні тэлефон, інтэрнет і тэлебачанне, у сярэднім абыходзіцца ў $150 на месяц. У залежнасці ад колькасці тэлеканалаў і хуткасці інтэрнета цэны могуць быць як ніжэй, так і істотна вышэй. За $1$ у Беларусі можна купіць тавараў прыблізна ў тры разы больш, чым у ЗША. Пры гэтым па парытэту пакупніцкай здольнасці беларускі УВП з улікам разлікаў розных міжнародных арганізацый (у тым ліку Сусветнага банка і МВФ) складае далёка не тыя запаветныя $100 млрд., да якіх пастаянна імкнемся па наміналу, а ўсе $189 млрд.

"Апазіцыйна настроеныя аналітыкі ўсімі спосабамі хочуць падкрэсліць, што мы жабрацкая краіна, а "жыруюць" толькі набліжаныя Прэзідэнта і вышэйшыя чыноўнікі. Развянчаць гэты міф няцяжка", - адзначае Віталій Дэміраў.

Пры гэтым ён спасылаецца на словы эканаміста Сусветнага банка Алекса Крэмера, на думку якога, у барацьбе з беднасцю Беларусь дасягнула сур’ёзных поспехаў. Калі ў 1999 годзе палова насельніцтва жыла на даход ніжэй за пражытачны мінімум, то ў апошнія 10 гадоў, па дадзеных Белстата, так жыве толькі адзін з 20 беларусаў. "Калі гавораць пра беднасць, то звычайна ажыццяўляюць пералік намінальнай зарплаты па рыначным курсе нацыянальная валюты. Так можна палучыць, што сярэдняя беларуская зарплата $510 значна адставала, напрыклад, ад польскай, што складала $2082. Больш аб’ектыўная карціна ўзнікае пры ацэнцы па парытэту пакупніцкай здольнасці, бо цэны ў Беларусі таксама ніжэй. Калі ўлічыць яшчэ і вылік падаходных налогаў, якія ў Польшчы вышэй за кошт прагрэсіўнай шкалы, то рэальная зарплата беларускіх грамадзян, якую яны маюць, толькі на чвэрць будзе адставаць ад польскай. Акрамя таго, важна ўлічыць яшчэ і ўзровень сацыяльнай няроўнасці. Па афіцыйных дадзеных, даходы 10% самых багатых грамадзян Беларусі ў 6 разоў перавышаюць даходы 10% самых бедных. Для параўнання: у Польшчы або Швецыі – у 7,3 разы, у Латвіі і Літве – у 11 разоў", - паясняе аналітык.

Па яго словах, менавіта ў развітых краінах маёмаснае расслаенне з’яўляецца пікавым за перыяд іх назіраемай эканамічнай гісторыі. "Больш за тое, сыходзіць на не і тая сацыяльная мабільнасць, якой яны так ганарыліся. Шлях нашай эканамічнай мадэлі не фарсіраваны, аднак устойлівы, пра што гавораць нашы высокія пазіцыі ў Індэксе чалавечага развіцця. Мы не жывем у доўг і за кошт будучых пакаленняў. І гэта значыць, што, ліквідуючы фактар негатыўных эканамічных чаканняў, мы зможам дасягнуць высокай канкурэнтаздольнасці ў межах сусветнай эканомікі", - заключыў Віталій Дэміраў.