Дата публикации

Аналітык БІСД: для беларусаў 9 Мая – гераічная дата, якой неабходна ганарыцца

Для беларусаў 9 Мая – гераічная дата, якой неабходна ганарыцца. Аб гэтым заявіў падчас пасяджэння праекта БЕЛТА «Экспертнае асяроддзе» на тэму «Подзвіг народа бессмяротны. Захаванне гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну» аналітык беларускага інстытутат стратэгічных даследаванняў Ігар Валахановіч.

«Тыя намаганні, якія прадпрымаюцца дзяржавай, грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямі, зацікаўленымі па захаванні і ўмацаванні гістарычнай памяці, гавораць пра тое, што работа гэта эфекыўная. І гэта нягледзячы на мэтанакіраваныя спробы ўкідвання розных інфармацыйных повадаў, у тым ліку і тых, якія датычыліся перыяду Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай, асабліва гэта было адчувальна ў юбілейныя гады», - расказаў Ігар Валахановіч.

Аналітык БІСД прывёў даныя сацапытванняў 2020 года на гэту тэму. У прыватнасці, рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: якую падзею яны лічаць галоўнай у гісторыі Беларусі. «47,2% апытаных адказалі – вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Другое месца – набыццё Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці, - адзначыў ён. - Яшчэ адна шкала – што з пералічанага можна назваць прадметам нацыянальнай гордасці? Дзве пазіцыі з топ-3 датычацца Вялікай Айчыннай вайны. Першая - 45,8% - уклад беларускага народа ў перамогу над нацысцкай Германіяй, трэцяя пазіцыя – патрызанскі і падпольны рух у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта значыць гэта наша нацыянальная гордасць. Другое месца – культурная і літаратурная спадчына Коласа, Купалы, Багдановіча».

Набліжаецца свята Вялікай Перамогі

«Як жа адносіцца насельніцтва да гэтага свята? Магу сказаць наступнае. Задаваліся пытаннем: з чым асацыіруецца свята. Найбольшая колькасць беларусаў вызначыліся з трыма асноўнымі асацыяцыямі. На першым месцы – вялікая Перамога нашых бацькаў і дзядоў – 52,9%, другое – гераічны подзвіг савецкага народа – 50,2% і трэцяе – цяжкія выпрабаванні для беларускага народа – 42,6%. Гэта значыць, асноўная маса насельніцтва лічыць, што гэта гераічная і трагічная дата, якой неабходна ганарыцца», - падкрэсліў Ігар Валахановіч.