Канстытуцыйная рэформа – гэта лёсавызначальны выбар, і зрабіць яго трэба не спяшаючыся, сур’ёзна і прадумана. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіла аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, кандыдат юрыдычных навук Кацярына Рэчыц, калі каменціравала даклад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на VI Усебеларускім народным сходзе.
"Тэма магчымых канстытуцыйных змен – адна з найбольш доўгачаканых тэм даклада Прэзідэнта на шостым Усебеларускім народным сходзе. Кіраўнік дзяржавы зыходзіць з таго, што канстытуцыйная рэформа не павінна быць рэактыўнай мерай у адказ на імгненныя настроі ў грамадстве і тым больш ва ўгоду знешнім палітычным ігракам, - адзначыла эксперт. – Гэта выключна пытанне ўнутранага кансэнсусу адносна будучага развіця Беларусі. У нас свая ўнікальная гісторыя, і перажываць яе будзем без чыйго-небудзь умяшання звонку".
Па словах аналітыка, важна правесці працэс канстытуцыйнага рэфарміравання не спяшаючыся, сур’ёзна і прадумана. Бо Канстытуцыя – "гэта зусім не той дакумент , каторы прымаецца на сёння і на заўтра". Яна заклікана аформіць выніковыя рашэнні па грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэннях, якія назрэлі. І задаць вектар развіцця. "Па сутнасці, - падкрэсліла Кацярына Рэчыц, - Асноўнаму закону адводзіцца роля грамадскага дагавору, па катораму беларускаму грамадству трэба будзе жыць многа-многа гадоў. На самой справе гэта лёсавызначальны выбар, да каторага трэба дарасці".
Кандыдат юрыдычных навук згодна з краўніком дзяржавы ў тым, што гіпертрафіраваная ўвага традыцыйна адводзіцца пытанню пераразмеркавання паўнамоцтваў вышэйшых дзяржаўных органаў, нібы гэта панацэя ад усіх магчымых праблем і нягод у жыцці беларусаў. "Разам з тым вопыт паказвае, што абмеркаванне такога пытання сур’ёзна да таго часу, пакуль не будуць прапрацаваны механізмы надзелу дзяржаўных органаў і службовых асоб новымі паўнамоцтвамі, заўчасна,- сказала эксперт. – Спачатку патрэбны рэальныя гарантыі , што "жангліраванне" паўнамоцтвамі будзе садзейнічаць менавіта ўмацаванню дзяржавы і ніяк інакш. Але пры любых варыяцыях будучыня Беларусі – гэта прэзідэнцкая рэспубліка".