Дата публикации

Аналітык растлумачыць: вынікі работы эканомікі Віцебскай вобласці за 9 месяцаў 2023 года

Апублікаваны дадзеныя аб сацыяльна-эканамічным развіццм рэгіёнаў па выніках дзевяці месяцаў 2023 года. На што неабходна звярнуць увагу?

Загадчык сектара сацыяльна-эканамічных пытанняў газеты “Віцьбічы” Сяргей Кочатаў гутарыць з аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэем Мішыным пра сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна па выніках дзевяці месяцаў 2023 года.

  • Гаспадарчы комплекс рэгіёна працягвае працаваць і развівацца. Спад па некаторых накірунках быў прагназуемы і на дадзены момант кампенсаваны станоўчай дынамікай у іншых сферах.
  • Захоўваецца станоўчая дынаміка па росце валавага рэгіянальнага прадукта (ВРП) вобласці. У выніку за дзевяць месяцаў 2023 года склаўся прырост на 1,8 працэнта. Праўда, пакуль яшчэ ён кампенсуе спад складанага 2022 года: тэмп росту за студзень - верасень 2023 года да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021-га складае 99,4 працэнта (гэта трэці вынік сярод рэгіёнаў рэспублікі побач з Мінскай вобласцю).
  • Станоўчы ўплыў на прырост ВРП аказвае эфектыўная работа арганізацый аптовага і рознічнага гандлю, загружанасць будаўнічага комплекса, запатрабаванасць прадукцыі прадпрыемстваў апрацоўчай прамысловасці. У многім дынаміка асноўных паказчыкаў сфарміравана спрыяльнай кан’юнктурай на рынках дружалюбных краін.
  • Забяспечаны рост выпуску прадукцыі прамысловасці на 2,7 працэнта. Станоўчы ўплыў аказвае аднаўленчы рост у арганізацыях апрацоўчай прамысловасці (каля васьмі працэнтаў), што дазваляе кампенсаваць запланаваны спад у сферы энергетыкі (па прычыне замяшчэння магутнасцяў традыцыйнай энергетыкі на атамную з улікам балансіроўкі нагрузкі ў межах беларускай энергетычнай сістэмы).
  • Агульны рост вытворчасці і апрацоўчай прамысловасці суправаджаецца і аднаўленнем аб’ёму выпуску інавацыйнай прадукцыі (каля 36 працэнтаў), чым доўгія гады вылучаўся прамысловы комплекс Віцебшчыны.
  • Аптовы і рознічны гандаль фарміруюць амаль сем працэнтаў дададзенага кошту ў рэгіёне, саступаючы па значнасці толькі апрацоўчай прамысловасці і сельскай гаспадарцы, але значна апярэджваючы іх па ўстойлівасці і велічыні росту.
  • Віцебшчына з сярэдзіны 2022 года займае пазіцыю лідара па тэмпах росту аптовага таваразвароту і па выніках дзевяці месяцаў апярэдзіла Мінскую вобласць па абсалютнай велічыні таваразвароту, а астатнія вобласці стабільна апярэджвае ў разы.
  • У знешеім гандлі Віцебшчына забяспечвае ўстойлівы рост экспартных паставак тавараў (лепшая ў рэспубліцы дынаміка - рост у 1,8 раза) пры стабільным аб’ёме імпарту тавараў. У выніку рэгіён за студзень - жнівень сфарміраваў станоўчае сальда знешняга гандлю ў памеры 1,5 мільярда даляраў (другое месца пасля Мінскай вобласці).
  • Захоўваецца і станоўчая дынаміка па рознічным таваразвароце (прырост на 5,2 працэнта). Аднак па гэтым паказчыку мы саступаем меншай па колькасці Гродзенскай вобласці. Стрымлівавючым фактарам росту рознічнага гандлю выступае нізкі ўзровень аплаты працы (па выніках студзеня - жніўня 1553,5 рубля, ніжэй толькі ў Магілёўскай вобласці). Таксама негатыўнае ўздзеянне аказвае закрыццё літоўскім і латвійскім бакамі пунктаў на мяжы з Браслаўскім раёнам ( з 18 жніўня Твярачус - Відзы, з 19 верасня Сілене - Урбаны).

© Аўтарскае права "Віцьбічы"

Аўтар: здымак Алега КЛІМОВІЧА