Дата публикации

Эканамічны эфект з’яўляецца паказчыкам эфектыўнасці цыфравізацыі

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №381 “Аб лічбавым развіцці” ацэнка лічбавізацыі галін і рэгіёнаў будзе ажыццяўляцца на анове паказчыкаў узроўню лічбавага развіцця, якія будуць размяшчацца ў адкрытым доступе ў інфармацыйнай сістэме “Вітрына лічбавых праектаў”. Таксама ў ёй будуць размешчаны звесткі пра рэалізуемыя пілотныя праекты ў сферы лічбавага развіцця. Да 2030 года плануецца стварэнне і выкарыстанне лічбавых платформ. Як зменіцца наша жыццё да гэтага часу? Пра гэта расказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Дзяміраў.

Экономический эффект является показателем эффективности цифровизации

– Перш за ўсё будзе развівацца дзяржаўная праграма “Электронная Беларусь”, у межах якой мяркуецца аўтаматызацыя міжведамаснага ўзаемадзеяння сістэм дакументазвароту. Сёння мы знаходзімся на трэцяй транзакцыйнай ступені рэалізацыі гэтай праграмы, калі яшчэ не цалкам вырашаны пытанні з ідэнтыфікацыяй тых, хто робіць запыты, і з рэалізацыяй у поўным аб’ёме адзінай інфармацыйнай прасторы сістэм міжведамаснага дакументазвароту. Але нават калі гэтыя пытанні будуць вырашаны, гаварыць аб поўнай лічбавізацыі будзе нельга. Гэта складаны і комплексны працэс, пра які гаворыцца ва Указе Прэзідэнта. Аб сур’ёзных выніках на гэтым шляху можна будзе гаварыць толькі тады, калі мы ўбачым адчувальны эканамічны эфект. Гутарка ідзе аб павышэнні прадукцыйнасці працы, зніжэнні транзакцыйных выдаткаў, спрашчэнні доступу прадпрыемстваў і кампаній на глабальныя рынкі і г.д., – лічыць Віталь Дзяміраў.