Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца 12 красавіка сустрэўся з генеральным дырэктарам Інстытута стратэгічных даследаванняў Ісламабада Сахейлам Махмудам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Пакістане.
Бакі абмеркавалі актуальную павестку для двухбаковых адносін, супрацоўніцтва ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і іншых міжнародных арганізаацыях. Гутарка ішла таксама аб пашырэнні ўзаемадзеяння між «фабрыкамі думкі» Беларусі і Пакістана, у тым ліку між Беларускім інстытутатм стратэгічных даследаванняў і Інстытутатм стратэгічных даследаванняў Ісламабада.
Дыпламатычныя адносіны між Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан устаноўлены 3 лютага 1994 года. Пасля адкрыцця ў лістападзе 2014 года беларускага пасольства ў Ісламабадзе назіраецца істотная актывізацыя беларуска-пакістанскіх адносін.