Дата публикации

Як разгортваецца беларуска-кітайскае супрацоўніцтва ў прамкааперацыі, біржавым гандлю і стандартызацыі

Арыенцір на Усход

Прамкааперацыя, біржавы гандаль, стандартызацыя: як разгортваецца беларуска-кітайскае супрацоўніцтва ў гэтых сферах

Усепагоднае, давернае і стратэгічнае — менавіта ў такім напрамку сёння разгортваецца ўзаемадзеянне Беларусі і Кітая. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, абодва бакі дынамічна супрацоўнічаюць у шырокім коле пытанняў. Усё гэта стала магчымым дзякуючы моцнаму сяброўству лідараў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна. Актыўны палітычны дыялог спрыяе росту ўзаемнага гандля. І зараз Кітай — другі па велічыне гандлёвы партнёр Беларусі. За дзесяць лет мы патроілі паказчыкі па тавараабароту і падвоілі па экспарту тавараў у гэтую краіну. Толькі за студзень—лістапад 2025 года гандаль таварамі Беларусі з Кітаем склаў 8,94 млрд. долараў. А гэта 118 адсоткаў да аналагічнага ўзроўня 2024-га. Аб пунктах росту беларуска-кітайскіх адносін — у нашым матэрыяле.

СКАЗАНА 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

— Рашэнне аб будаванні з Кітаем стратэгічных адносін найвышэйшага ўзроўню перагляду не падлягае. Наадварот, мы будзем інвеставаць рэсурсы, час, увагу ва ўмацаванне нашага супрацоўніцтва. Для гэтага ёсць усе рэзэрвы. Кітай — гэта па-сур’ёзнаму і надоўга. З Кітаем мы будзем супрачоўніцаць заўсёды, колькі будзе існаваць наша краіна як самастойная і незалежная дзяржава. Я ўпэўнены, што мы будзем незалежнымі і суверэннымі таксама заўсёды.


Падчас нарады з пытанняў развіцця супрацоўніцтва з КНР, 27 студзеня 2026 года.

Беларусь-Китай

Стаўка на кааперацыю

Эксперты заўважаюць, што вырашэнню прыярытэтных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця ў наступнай пяцігодцы будзе дапамагаць інтэнсіфікацыя эканамічнага і тэхналагічнага супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем, які займае лідзіруючыя пазіцыі ў свеце ў шэрагу напрамкаў, што выклікаюць для нас значную цікавасць. Гэта, безумоўна, машынабудаванне, электроніка і біатэхналогіі. Кааперацыя, супрацоўніцтва ў гэтых галінах дазволяць нам знаходзіцца ў светавым тэхналагічным трэндзе і ў перспектыве выходзіць на новы ўзровень стварэння ўласнай высокатэхналагічнай прадукцыі.

— У сваю чаргу, Кітай з’яўляецца вялізным спажывецкім рынкам з насельніцтвам 1,409 млрд. чалавек, і нам трэба актывізаваць пастаўкі прадуктаў харчавання, прамысловай прадукцыі, лесаматэрыялаў і ўсяго, што вырабляе наша краіна і ў чым маюць вострую патрэбу кітайскія спажыўцы, — звяртае ўвагу намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Дзячэнка. — Патэнцыял узаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Паднябеснай надзвычайна вялікі, і яму спрыяе прыхільны палітычны клімат.

Беларусь і Кітай крок за крокам ствараюць інстытуцыйныя ўмовы для паглыблення і пашырэння прамкааперацыі. Так, у сакавіку 2023-га была падпісана комплексная стратэгія сумеснага прамысловага развіцця, якая вызначыла прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння. У лістападзе таго жа года быў падпісаны дэталізаваны план, у якій было ўключана каля 30 праектаў з залучэннем кітайскіх кампетэнцый і тэхналогій для іх прапрацоўкі і рэалізацыі.

А ў 2025-ым прайшлопершае пасяджэнне камісіі па прамысловаму супрацоўніцтву Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтву. Гэта новы інстітуцыйны механізм узаемадзеяння, які прызначаны вывесці прампартнёрства дзвюх краін на якасна новы ўзровень, каардынаваць маштабныя праекты і знішчаць бар’еры на шляху іх рэалізацыі.

Дарэчы ў Беларусі і Кітае 2026–2027 гады абвешчаны Гадамі прамысловай кааперацыі. Адпаведную сумесную заяву напрыканцы 2025-га падпісалі ў Пекіне міністры прамысловасці Беларусі і Кітая, і гэтым далі сімвалічны старт мерапрыятыям і праектам. Міністр прамысловасці Беларусі Андрэй Кузняцоў упэўнены, што 2026–2027 гады будуць прарыўнымі для далейшага ўмацавання прамсупрацоўніцтва ва ўсіх сферах:

— Для беларускіх прамысловых прэдпрыемстваў 2026–2027 гады кааперацыі дазволяць сур’ёзна надтачыць узровень супрацоўніцтва з кітайскімі вытворцамі. Будзе зроблены акцэнт не толькі на залучэнні кітайскага абсталявання, але і на паўнавартасным асваенні тэхналогій і кампетэнцый. Гэта дазволіць перайсці да глыбокай прамінтэграцыі, пры якой мадэрнізацыя айчынных прэдпрыемстваў будзе ісці паралельна са стварэннем новых сумесных вытворчасцяў.

Лот для абароту

У мінулым годзе ўдзельнікамі біржавых таргоў на Беларускай універсальнай таварнай біржы сталі больш за тысячу новых замежных кампаній. Усяго ў 2025 годзе для ўдзелу ў таргах на БУТБ было акрэдытавана 1086 замежных кампаній з 34 краін. У пяцёрку лідэраў па колькасці новых удзельнікаў увайшлі ў тым ліку кампаніі з Кітая. Вытворцы з Паднябеснай рэгулярна выкарыстоўвалі біржавую платформу для паставак у Беларусь шырокага спектру прамысловых і спажывецкіх тавараў. На БУТБ упэўненыя, што ў гэтым годзе аб’ёмы здзелак у гэтым сегменце біржавога рынку будуць расці.

— Кітайскія кампаніі ў 2025 годзе істотна павялічылі аб'ём продажаў прамысловых і спажывецкіх тавараў на біржавых таргах — з 930 тысяч долараў у 2024 годзе да больш чым 12 мільёнаў долараў у 2025-ым, — адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва БУТБ у Шанхаі Аляксей Дыкуша. — Пры гэтым праз біржу рэалізоўваліся не толькі запасныя часткі і камплектуючыя, але і прамінструмент, спецыяльная тэхніка, тэхналагічнае абсталяванне, транспартныя сродкі. У выніку ўдзельная вага здзелак з таварамі гэтай катэгорыі ў агульным аб’ёме біржавога імпарту з Кітая склала 67 працэнтаў. З іх 24 працэнты ў вартасным выражэнні прыйшліся на імпартазамяшчальную прадукцыю. Усё гэта сведчыць аб павышэнні цікавасці пастаўшчыкоў з КНР да рынку Беларусі і біржавога канала збыту. Лічу, што гэта адкрывае дадатковыя магчымасці для надбаўлення ўзаемнага тавараабароту і ўмацавання гандлёва-эканамічных адносін паміж нашымі краінамі.

Дарэчы, у 2025-ым для ўдзелу ў біржавых таргах па розных групах сыравінных і несыравінных тавараў на БУТБ былі акрэдытаваныя 100 рэзідэнтаў КНР. У цяперашні час агульная колькасць кітайскіх карыстальнікаў беларускай пляцоўкі складае каля 350 кампаній, тры з якіх маюць статус біржавых брокераў.

Са знакам якасці

Сёння нарматыўна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферы тэхнічнага рэгулявання налічвае 13 дакументаў, сярод якіх Пагадненне аб супрацоўніцтве па аднаўленню і распаўсюджванню стандартаў, Пагадненне аб супрацоўніцтве і Мемарандум ў галіне стандартызацыі, метралогіі, ацэнкі адпаведнасці і акрэдытацыі, а таксама іншыя пагадненні, у тым ліку на ўзроўні нацыянальных інстытутаў у галіне стандартызацыі і метралогіі. За апошнія два гады двухбаковае ўзаемадзеянне па гэтых напрамках дзейнасці значна актывізавалася.

— Існуючая стратэгія КНР у галіне якасці цалкам сугучна падыходам Беларусі ў пытаннях развіцця якасці айчыннай прадукцыі, — адзначылі ў Дзяржстандарце. — У 2026-ым праца над удасканаленнем нарматыўнай прававой базы ў сферы тэхнічнага рэгулявання, якая садзейнічае далейшаму развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, працягнецца як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках Плана сумесных дзеянняў нацыянальных органаў па стандартызацыі краін — удзельніц ШАС. Ім, у асобнасці, прадугледжаны збор нарады кіраўнікоў органаў па стандартызацыі, стварэнне рабочай групы па супрацоўніцтву ў галіне стандартызацыі і інфраструктуры якасці ў цэлым, а таксама тэматычных экспертных груп па ключавых напрамках супрацоўніцтва, што таксама ўключаюць метралогію, акрэдытацыю, ацэнку адпаведнасці, і работа якіх дазволіць зрабіць распрацоўку і прымяненне стандартаў яшчэ больш эфектыўнымі і запатрабаванымі.

СЛОВА ЭКСПЕРТУ

Аналітык БІСД Анастасія Савіных:

— Прынцыпова важна, што Пекін паступова адыходзіць ад універсальнага падыходу да партнёраў і робіць стаўку на прагматычныя, эканамічна абгрунтаваныя і інстытуцыйна замацаваныя мадэлі супрацоўніцтва. Для Беларусі гэта стварае як магчымасці, так і выклікі. З аднаго боку, трывалыя палітычныя адносіны з КНР і высокі ўзровень даверу застаюцца нашай перавагай, што дазваляе пераводзіць палітычны капітал у канкрэтныя экспартныя кантракты, інвестпраекты і вытворчыя ланцужкі. З іншага — канкурэнцыя за ўвагу Кітая патрабуе фарміравання больш складанага і глыбокага парадку, які арыентаваны на сумеснае асваенне высокіх тэхналогій, прамысловую кааперацыю, лакалізацыю вытворчасці, развіццё лагістыкі і лічбавага гандлю, а таксама пераход ад звязаных крэдытаў да прамых інвестыцый.

Менавіта на гэтым акцэнтаваў увагу Кіраўнік дзяржавы, калі падкрэсліў неабходнасць больш актыўнага і змястоўнага ўдзелу Беларусі ў праектах «Пояса і шляху», перш за ўсё ў інвестыцыйным вымярэнні. Гаворка ідзе аб пераходзе ад прысутнасці ў шматбаковым фармаце да фарміравання выразна структураванай двухбаковай мадэлі супрацоўніцтва, пабудаванай на базе гэтай ініцыятывы. Інакш кажучы, шырокія рамкі «Пояса і шляху» павінны напаўняцца прыкладным зместам — галіновымі дарожнымі картамі, міжкраінавымі інвестыцыйнымі пагадненнямі і праектамі, арыентаванымі на канкрэтны эканамічны вынік.

Для кітайскіх дзяржаўных карпарацый і фінансавых устаноў наяўнасць палітычна адобраных і інстытуцыянальна замацаваных двухбаковых механізмаў значна спрашчае прыняцце інвествырашэнняў. У гэтым кантэксце задача Беларусі — не проста ўдзельнічаць у глабальных ініцыятывах Кітая, а актыўна ператвараць іх у інструмент прасоўвання нацыянальных інтарэсаў і ўмацоўваць супрацоўніцтва з КНР у канкрэтных сектарах з дапамогай праектаў і доўгатэрміновых інвестыцыйных сувязяў.