Дата публикации

Будучыя драйверы развіцця. Летняя школа маладога аналітыка стартавала ў Мінску

У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку стартавала Летняя школа маладога аналітыка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Будущие драйверы развития
«Сур’ёзная аналітычная праца — палова поспеху ў працы любой арганізацыі, прадпрыемства і краіны ў цэлым. Гэта праца вельмі складаная, напружаная і адказная. Неабходна аналізаваць вялікія аб’ёмы інфармацыі, выяўляць тэндэнцыі, прапаноўваць эфектыўныя рашэнні, якія дазволяць калектыву і кіраўніку правільна пабудаваць стратэгію развіцця свайго прадпрыемства і вырашаць эканамічныя і сацыяльныя задачы. Аналітычнай працы трэба вучыць. Другая Летняя школа маладых аналітыкаў паказвае, што ў моладзі гэта выклікае вялікую цікавасць. Тыя, хто атрымае такі вопыт, безумоўна, у найбліжэйшы час стануць на сваіх прадпрыемствах, арганізацыях і нават цэлых галінах драйверамі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Таму гэта вельмі важны напрамак. Мы яго ўсебакова падтрымліваем», — адзначыў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч.

Будущие драйверы развития
Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД), каардынатар маладзёжнага аналітычнага руху БІСД «Будучыня Беларусі» Яўген Харук падкрэсліў, што Летняя школа маладога аналітыка — унікальны інтэнсіў, дзякуючы якому можна не толькі рыхтаваць моладзь, але і фарміраваць бачанне будучыні краіны, якое хоча бачыць сама моладзь. «Гэты год мы стараліся выкарыстоўваць ужо правераныя механізмы: праца ў малых групах, сустрэчы з экспертамі, семінары. Мы таксама ўвялі шмат новага. У нас будзе начны хакатон, шмат экспертаў, у тым ліку з Расійскай Федэрацыі. У канцы школы плануецца выступленне саміх моладзевых удзельнікаў. Яны прадставяць сваё бачанне горада будучыні па напрамках аховы здароўя, транспарту, экалогіі, эканомікі і іншых», — адзначыў Яўген Харук.

Будущие драйверы развития

Ён дадаў, што дзякуючы гранту Прэзідэнта Беларусі ў сферы маладзёжнай палітыкі быў пашыраны маштаб маладзёжнага аналітычнага руху БІСД, а таксама самай Летняй школы. «Калі ў мінулым годзе ў школе ўдзельнічалі 25 чалавек, то ў гэтым годзе ў нас 65 удзельнікаў, якія прадстаўляюць усе рэгіёны рэспублікі і больш за 30 універсітэтаў. Тут прысутнічае і працуючая моладзь з розных сфер. Акрамя таго, мы павялічылі праграму на адзін дзень і запрасілі больш гасцей», — адзначыў аналітык.

Сярод удзельнікаў Летняй школы — студэнт 3-га курса Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Васіль Кулагін. «Я лічу, што за ўрачамі з аналітычным мысленнем будучыня. Кожны дзень лекар сутыкаецца з вялікімі аб’ёмамі інфармацыі, хутка змяняючыміся дадзенымі, якія трэба аналізаваць, каб правільна паставіць дыягназ, прызначыць лячэнне і далейшую прафілактыку. Таксама персаналізаваная медыцына і клінічнае мысленне — неад’емныя атрыбуты медыцыны будучыні», — сказаў Васіль Кулагін.