Дата публикации

Як Беларусь можа стаць адукацыйным хабам, абмеркавалі на форуме маладых аналітыкаў

Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай расказаў журналістам, якія ідэі прапаноўвалі маладыя аналітыкі для сферы адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Как Беларусь может стать образовательным хабом, обсудили на форуме молодых аналитиков
Аляксандр Кадлубай 

Сёння ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку прайшоў першы рэспубліканскі форум маладых аналітыкаў. Адной з секцый форуму была "Беларусь як адукацыйны хаб". "Мы з рабятамі разгледзелі, што неабходна Беларусі для таго, каб у поўным сэнсе адказваць крытэрыям адукацыйнага хаба, якія плюсы і мінусы адукацыйнага хаба ёсць як у цэлым для краіны, так і для яе эканомікі. Хочацца адзначыць, што рабяты вельмі падрыхтаваныя, гэта ўжо не студэнты з штодзённымі пытаннямі, а людзі, якія пазначалі адзначылi крытычныя моманты і, што самае важнае, прапаноўвалі свае варыянты рашэння. Мы гаварылі аб тым, як прыцягнуць іншаземцаў да навучання ў Беларусі, якое мэтапакладанне неабходна для навучання замежных студэнтаў у нашых ВНУ, як зрабіць больш прывабнай сістэму адукацыі на узроўнях ад дашкольнай да вышэйшай і паслявузаўскай, а таксама аб трэндзе адукацыі праз усё жыццё", - сказаў Аляксандр Кадлубай.

Ён падкрэсліў, што ключавыя задачы праекта па развіцці маладзёжнага аналітычнага руху – знайсці маладых людзей, якія цікавяцца аналітыкай, дазволіць ім раскрыць свой патэнцыял, стварыць умовы для супрацоўніцтва з БІСД, дапамагчы ім у напісанні даследчых праектаў.

Намеснік міністра таксама адзначыў, што ўдзельнікі форуму прапанавалі нямала цікавых ідэй. Адна з іх – спосабы папулярызацыі фізіка-матэматычнай адукацыі, каб маладыя людзі ішлі ў педагогіку па гэтым профілі. "Элементарны пасыл – фінансавыя інструменты, гэта значыць павелічэнне заработнай платы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Таксама важныя і псіхалагічныя, прафарыентацыйныя складнікі", - падкрэсліў Аляксандр Кадлубай. Ён дадаў, што такія падыходы не рэалізуюцца імгненна, але маюць пад сабой аснову, каб быць абмеркаванымі больш глыбока і прымяняцца ў Беларусі.

Першы Рэспубліканскі форум маладых аналітыкаў з'яўляецца адным з этапаў развіцця маладзёжнага аналітычнага руху "Будучыня Беларусі". Праект рэалізуецца БІСД пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. 

Фото Надежды Костецкой
Фото Надежды Костецкой
Фото Надежды Костецкой
Фото Надежды Костецкой
Фото Надежды Костецкой

Фота Надзеі Касцецкай