Дата публикации

Чарнабай: Прэзідэнт Беларусі мае маральнае права ўзнімаць у АДКБ вострыя, а часам нават няёмкія пытанні

Беларускі Прэзідэнт – самы вопытны палітык сярод усіх кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, і ён мае маральнае права ўзнімаць у АДКБ вострыя, а часам нават няёмкія пытанні. Але ён не проста іх узнімае, а задае накірункі, шляхі іх рашэння. Аб гэтым, каментуючы сустрэчу Прэзідэнта Беларусі з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў – членаў АДКБ якая адбылася 8 чэрвеня, а таксама пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ, заявіў парталу sb.by аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Чарнабай.

Экперт звяртае ўвагу на знакавасць мерапрыемства: не так часта Кіраўнік беларускай дзяржавы сустракаецца з кіраўнікамі саветаў бяспекі ўсёй АДКБ. Але з улікам старшынства нашай краіны ў Арганізацыі падобная сустрэча была неабходна. Як і зададзены ёю тон:

- Наш Прэзідэнт- самы вопытны палітык сярод усіх кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, і ён мае маральнае права ўзнімаць у АДКБ вострыя, а часам нават няёмкія пытанні. Але ён не проста іх узнімае, а задае накірункі, шляхі іх рашэння.Сапраўды, да моманту нашага старшынства назапасілася многа праблем і на знешнім контуры, і ўнутры Арганізацыі. Прэзідэнт неаднаразова пра гэта гаварыў. І самае характэрнае пытанне – гэта, зразумела, пытанне аб неабходнасці распрацоўкі новай стратэгіі калектыўнай бяспекі краін АДКБ: з’явіліся новыя пагрозы, якія неабходна абавязкова ўлічыць.

Сама ж стратэгія стане асновай для планавання і развіцця ўсёй сістэмы калектыўнай бяспекі па ўсіх накірунках, адзначае аналітык БІСД:

- У ваеннай сферы, у палітычнай, у сферы барацьбы з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі. Гутарка таксама пра эканамічнае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, інфармацыйную бяспеку, барацьбу з трансмежавай злачыннасцю, нелегальнай міграцыяй. З’явіўся накірунак біялагічнай бяспекі. Абнаўленне стратэгіі неабходна ўсім нашым краінам. Звярніце ўвагу: з 2016 года – часу прыняцця стратэгіі калектыўнай бяспекі, якая дзейнічае, - Беларусь сутыкнулася з сур’ёзнымі выклікамі і пагрозамі сваёй бяспекі, затым – Казахстан. Акрамя таго, абвастрыліся супярэчнасці між Азербайджанам і Арменіяй, абвастраюцца пытанні прымежавага характару ў Кыргызстана і Таджыкістана. Я ўжо не гавару аб карэнным змяненні абстаноўкі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне (СВА, пашырэнне НАТА), што акажа ўплыў на кожную з яго краін. Пагэтаму дакумент абавязкова трэба абнаўляць, а пасылы і ацэнкі, якія гучалі падчас сустрэчы, актуальны як ніколі.