У 2022 годзе па заказе Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў праведзена рэспубліканскае сацыялагічнае апытванне. Яго мэта – вызначыць, як грамадзяне ацэньваюць уласны дабрабыт і перспектыўныя жыццёвыя траекторыі. Вынікі апытвання для «Гомельскай праўды» пракаментавала аналітык БІСД Святлана Алейнікава.
Апытванне праводзілася па заказе БІСД Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ метадам анкетавання, выбарка шматступенная, стратыфіцаваная па рэгіёну і тыпу населенага пункта з кантролем квот па полу і ўзросту, 1500 рэспандэнтаў.
Унікальнасць памежжа Гомельскай вобласці знаходзіць сваё адлюстраванне і ў сацыялагічных даследаваннях. Праведзены аналіз вынікаў паказаў, што жыхары рэгіёна цалкам пазітыўныя і аптымістычныя – у агульнай колькасці 70% рэспандэнтаў задавальняе іх жыццё. Яны ўпэўнены ў сваіх сілах, а пры ўзнікненні складаных сітуацый аддаюць перавагу разлічваць на сябе, а таксама на дапамогу свайго прадпрыемства або арганізацыі.
Галоўнымі паказчыкамі высокай якасці жыцця тыя грамадзяне, якія жывуць у Гомельскай вобласці, лічаць дастатак у сям’і, матэрыяльны дабрабыт і добрае здароўе.
Дасягненне камфорту і дабрабыту жыхары рэгіёна звязваюць у першую чаргу з асабістай актыўнасцю і ініцыятывай: атрыманнем якаснай адукацыі, у тым ліку дадатковай, і асваенне новых прафесій (каля 60% рэспандэнтаў), больш шырокім выкарыстаннем страхавых і назапашвальных інструментаў (напрыклад, увядзенне пенсійнага і мдыцынскага страхавання, страхавання рызык беспрацоўя ўхваляюць больш за 65% грамадзян вобласці), гатоўнасцю сумяшчаць некалькі відаў дзейнасці. Адметнай рысай грамадзян Гомельшчыны выступае любоў да сваёй малой радзімы, прыхільнасць к дому і месцу пражывання, што праяўляецца ў нежаданні змены месца жыхарства, пераездаў у іншыя рэгіёны і краіны.
Будучае сваёй вобласці рэспандэнты звязваюць з першачарговым развіццём такіх сфер, як жыллёвае будаўніцтва, укараненне сучасных тэхналогій у галіне аграпрамысловага комплексу, прадпрыемстваў харчовай і лёгкай прамысловасці, выхад на знешнія рынкі. У цэлым, аснову стваральнай энергетыкі Гомельшчыны складаюць адкрытасць навацыям, ініцыятыўнасць, працалюбства, каштоўнасць сям’і і роднай зямлі.