Такі погляд дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў агучыў сёння падчас міжнароднага круглага стала «Гуанчжоу – Мінск: з упэўненасцю ў будучыню», на якім экперты і навукоўцы з Беларусі і Кітая абмяркоўвалі гарманізацыю супрацоўніцтва між нашай краінай і КНР, а таксама актуальную сучасную абстаноўку.
- Не паспеўшы акрыяць ад пандэміі, мы аказаліся ў новай турбулентнасці – палітычнай, - канстатаваў Алег Макараў. - Гэта прывяло яшчэ большы «водападзел» між Усходам і Захадам. Беларусь апынулася пад яшчэ большым ціскам. Пагэтаму сёння мы знаходзімся ў сітуацыі перабудовы эканомікі, знешніх гандлёвых шляхоў, псіхалогіі. А таксама ў маштабным працэсе павароту на Усход. Напэўна, паэтычна зараз было б сказаць пра тое, што свет ніколі не будзе ранейшым. Гэта так. І мы спадзяемся, што ён будзе да нас добразычлівым, а жыццё адкрые новыя гарызонты.
Па словах дырэктара БІСД, сёння Беларусь знаходзіцца на новым этапе жыцця і на новым этапе ўзаемадзеяння з партнёрамі на Усходзе і Поўдні. На яго думку, сітуацыя, што склалася, - гэта вынік ціску на нас з боку Захаду. Алег Макараў адзначае:
- Тым не менш, мы ўсе ведаем прыказку – не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Мы спрабуем знайсці варыянты і выгады, знайсці сваё месца ў новым свеце. Гэты падыход, мне здаецца, блізкі і Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Нездарма іерогліф «крызіс» абазначае і небяспеку, і магчымасць. Мы таксама разглядаем гэту сітуацыю як новае акно магчымасцей.
Алег Макараў выразіў упэўненасць, што ўзаемадзеянне Беларусі і Кітая дазволіць знайсці канкрэтныя шляхі рашэння праблемных пытанняў, каторыя, у сваю чаргу, будуць развіты і рэалізаваны ў канкрэтныя дзеянні, у канкрэтны таваразварот, ва ўзаемадзеянне суб’ектаў гасападарання, адукацыі і культуры.
- Мяркую, што прыйшоў час стратэгічнай аналітыкі, - звярнуўся Алег Макараў да ўдзельнікаў круглага стала. - Прыйшоў час праектаваць будучыню. Таму што кіраўнікам будзе вельмі цяжка прымаць рашэнні без гэтай падтрымкі. Прыйшоў час экспертнай дыпламатыі. Таму што менавіта эксперты і спецыялісты могуць пракладаць той шлях у цемры, які, магчыма, не настолькі зразумелы і даступны дзяржаўным служачым і дыпламатам.