Начальнік аддзялення Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў па Брэсцкай вобласці, кандыдат палітычных навук Эдуард Севярын расказаў Zarya.by аб прадпасылках змянення статусу Усебеларускага народнага сходу, атрыманых ім заканадаўчых паўнамоцтвах і новым значэнні ў жыцці краіны.
- Ці можна сказаць, што следствам змен, якія адбываюцца ў грамадстве, становіцца, у тым ліку, мадэрнізацыя палітычнай сістэмы беларускай дзяржавы?
– Трэба прызнаць: мы жывём у перыяд трансфармацыі не толькі палітычнай сістэмы, але і адносін у сацыяльнай сферы, эканамічных адносін, сістэмы каштоўнасцей, якія існавалі традыцыйна. З’яўляючыся адлюстраваннем сацыяльна-палітычнага ладу і менталітэту грамадзян, разам з развіццём грамадства Асноўны Закон і сам пастаянна ўдасканальваецца і перажывае канстытуцыйныя рэформы.
Па сутнасці, змены і дапаўненні ў Канстытуцыю запусцілі працэс стварэння ўнікальнай і больш эфектыўнай мадэлі палітычнай сістэмы. Адпаведна, змены закранулі і УНС - вышэйшы прадстаўнічы орган, прызначэнне якога стабілізаваць і ўмацоўваць беларускую дзяржаўнасць, вызначаць накірункі развіцця, забяспечваць непахіснасць канстытуцыйнага ладу.
Усё гэта ў агульным і цэлым будзе садзйнічаць разрашэнню шэрагу пытанняў, якія сабраліся ў грамадстве - пачынаючы ад палітыкі і заканчваючы сацыяльнай сферай. Пры гэтым трэба разумець: канстытуцыйная рэформа - не аднамомантнае дзеянне. Тым не менш нейкія канкрэтныя прынцыпы рэфарміравання павінны быць абазначаны ў межах УНС.
– Чым матывавалася змена статусу Усебеларускага народнага сходу на сучасным этапе?
– Сход – гэта калектыўны орган, які рашае, якім шляхам пойдзе краіна.За гады незалежнасці Рэспублікі Беларусь інстытут Усебеларускага народнага сходу зарэкамендаваў сябе як значны орган народаўладдзя, які, не з’яўляючыся класічным дзяржаўным органам, замацоўвае дзяржаўны курс развіцця. Прадстаўлены раней праект Закона Рэспублікі Беларусь аб УНС з’яўляўся лагічным развіццём тэмы прывядзення норм заканадаўства ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй. Прынцыпова новым момантам у гэтай сувязі стала ўключэнне УНС у сістэму дзяржаўнага кіравання, якая склалася.
На беларускіх землях здаўна існавалі традыцыі народаўладдзя. Працэс станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці ў розныя гісторыка-палітычныя перыяды характарызаваўся з’яўленнем новых, адпаведных духу часу і сацыяльна-палітычным запросам, прадстаўнічых органаў. Наданне канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу стала заканамерным вынікам развіцця беларускай палітычнай сістэмы на этапе суверэнітэту і незалежнасці.
Чаму было важна замацаваць статус УНС у Асноўным Законе краіны? Наша дзяржаўнасць фарміравалася, прайшоўшы доўгі і складаны гістарычны шлях. Гэта ў значнай меры паўплывала на асаблівасці дзяржаўнага будаўніцтва і функцыянавання палітычнай сістэмы. Традыцыйным для беларускага народа з’яўляецца яго ўцягнутасць у рашэнне стратэгічна важных задач, накіраваных на захаванне і ўмацаванне ўласнай дзяржаўнасці. Менавіта рэгулярнае правядзенне агульнарэспубліканскіх народных форумаў гарантуе стабільнасць абранага палітычнага шляху.
Кансалідаваны фармат разгляду ключавых задач і накірункаў развіцця дзяржавы абгрунтавана замацаваўся ў суверэннай гісторыі: з 1996 года ў рэспубліцы прайшло шэсць Усебеларускіх народных сходаў. Фактычна іх можна лічыць пралогам да цяперашняга канстытуцыйнага рэфармавання. Цалкам лагічна, што УНС спатрэбілася замацаванне свайго прававога статусу.
Прадугледжаныя змены накіраваны на развіццё палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, пашырэнне ўдзелу грамадзян і грамадскіх інстытутаў у працэсах прыняцця значных для краіны рашэнняў. Такім чынам, Усебеларускі народны сход становіцца ключавым інструментам рашэння задач развіцця краіны, умацавання адзінства народа і забеспячэнне дыялогу ўлады і грамадства.
– Чаму важна ўцягваць грамадзян у працэс распрацоўкі нарматыўна-прававых актаў, што назіралася на канкрэтным прыкладзе таго ж законапректа аб Усебеларускім народным сходзе?
– Права ўдзельнічаць у рашэнні дзяржаўных спраў замацавана ў нашай краіне афіцыйна. Непасрэдны ўдзел грамадзян у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы забяспечваецца праз абмеркаванне праектаў законаў і іншых нарматыўных прававых актаў.
Мы ўступаем у новы этап развіцця беларускага грамадства і дзяржавы. На ўзроўні прававой прасторы павінны быць закладзены механізмы, якія будуць супрацьдзейнічаць узнікаючым пагрозам як унутры краіны, так і звонку. Удзел у распрацоўцы законаў - гэта справа фарміравання прававой прасторы, якая датычыцца кожнага грамадзяніна. У гэтай справе вельмі важна прыслухоўвацца да ініцыятыў і пажаданняў з месцаў.
З 24 кастрычніка па 2 лістапада 2022 года ў рэспубліцы праводзілася публічнае абмеркаванне, у тым ліку на сайце “Прававы форум Беларусі”, праекта Закона “Аб Усебеларускім народным сходзе”. За ўказаны перыяд паступіла 456 прапаноў і водкукаў грамадзян. Характэрна, што абсалютная большасць прапаноў па законапраекце аб УНС мелі канструктыўны характар.
Грамадскае абмеркаванне законапраектаў аб змене Выбарчага кодэксу Беларусі і аб Усебеларускім народным сходзе вылучалася павышанай актыўнасцю ва ўсіх кутках краіны. Не стаў у дадзеным плане выключэннем і першы рэгіён. Праект Закона “Аб Усебеларускім народным сходзе”, у прыватнасці, абмяркоўваўся на дыялогавых пляцоўках у Бярозе на сходзе актыву ветэранскай арганізацыі, на сустрэчах з працоўным калектывам прадпрыемства “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, студэнтамі і выкладчыкамі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
– На якія асноўныя моманты зроблены акцэнт у Законе “Аб Усебеларускім народным сходзе”?
– Зараз ужо можна гаварыць пра тое, што рэалізацыя дадзенага Закона надасць новы імпульс дзяржаўнаму развіццю. Усебеларускі народны сход, сфарміраваны на дэмакратычных пачатках, будзе выконваць стабілізуючую і кансалідуючую функцыі ў грамадстве.
Яшчэ да падпісання Закона Кіраўніком дзяржавы ў лютым на ўзроўні праекта анансаваліся тэрмін паўнамоцтваў УНС і патрабаванні, якія прад’яўляюцца да яго дэлегатаў. Мэтай дакумента з’яўляецца рэалізацыя канстытуцыйных норм аб Усебеларускім народным сходзе, замацаванне яго прававога статусу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя, а таксама вызначэнне парадку фарміравання і дзейнасці. Да дэлегатаў УНС аднесены Кіраўнік дзяржавы, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судзебнай улады, мясцовых Саветаў дэпутатаў, а таксама грамадзянскай супольнасці. Спектр паўнамоцтваў шырокі, закранаючы прыняцце рашэнняў аб зацверджанні найбольш важных для краіны дакументаў (асноўных накірункаў унутранай і знешняй палітыкі, ваеннай дактрыны, канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця), аб унясенні Прэзідэнту прапановы аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму, аб абранні суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, членаў ЦВК, вызваленні іх ад пасады, аб устанаўленні свят, святочных дней і памятных дат, аб увядзенні надзвычайнага або ваеннага становішча, аб магчымасці накіравання ваеннаслужачых за межы краіны для ўдзелу ў дзейнасці па падтрымцы міжнароднага міру і бяспецы.
– Што адрознівае УНС ад іншых існуючых інстытутаў палітычнай сістэмы Беларусі?
– Перш за ўсё, Усебеларускі народны сход у поўным сэнсе слова не адносіцца ні да адной з традыцыйных галін улады. Зыходзячы з логікі яго фарміравання і замацаваных кампетэнцый, дадзены прадстаўнічы орган закліканы кансалідаваць намаганні розных оргнаў дзяржавы і найбольш важных канструктыўных суб’ектаў грамадзянскай супольнасці, аб’яднаўшы такім чынам намаганні экспертаў з самых розных сфер беларускага грамадства для рашэння канкрэтных задач і дасягнення стратэгічных мэт.
Усебеларускі народны сход павінен мець дастаткова паўнамоцтваў для выканання сваёй асноватворнай функцыі - садзейнічаць захаванню міру і стабільнасці, пераемнасці пакаленняў і грамадзянскай згоды. Адпаведна, маштабнасць паўнамоцтваў Сходу мае на ўвазе і асаблівы характар яго рашэнняў, якія прымаюцца большасцю ад поўнага складу, з’яўляюцца абавязковымі для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржорганаў, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі.
З улікам норм Канстытуцыі краіны рашэнні УНС будуць мець вышэйшую юрыдычную слу пасля асноўнага Закона і рашэнняў рэспубліканскіх рэферэндумаў. Такім чынам, УНС павінен фарміравацца не замест, а ў дадатак да існуючай у Беларусі палітычнай сістэмы, удасканальваючы яе, умацоўваючы, забяспечваючы яшчэ большую празрыстасць дейнасці уладных структур, іх падсправаздачнасць народу.