Дата публикации

Грошы і свет: арэндныя стаўкі і заклік да усіх кіраўнікоў прадпрыемстваў

Сёння галоўнае - захаваць працоўныя калектывы, паставіць на першае месца не атрыманне прыбытку, а выратаванне кожнага працоўнага месца. Так лічаць госці праграмы "Грошы і свет" - загадчыца кафедры эканамічнай тэорыі і эканаметрыкі БДУ, кандыдат эканамічных навук Кацярына Гаспадарык і эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін.

 

"Калі ў крызісныя часы мы падтрымаем адзін аднаго (гэта датычыцца і банкаў, і прадпрыемстваў), калі зробім усё для таго, каб бізнэс не "загнуўся", то мы закладзем добры падмурак для новай, посткрызіснай эканамічнай рэчаіснасці. Зараз настаў час нашым гледачам пазнаёміцца з шэрагам выданняў, дзе вельмі добра апісаны механізмы дзеяння бізнесу ў крызісныя часы, спажывецкія мадэлі паводзін і дзе ўтрымліваюцца карысныя практычныя парады", - адзначае Гаспадарык.

"Мы адзінае эканамічнае грамадства, адзіны арганізм. І сёння важна не дапусціць расслаення грамадства на сытых і галодных. Бо гістарычны досвед відавочна дэманструе, што доўга "прасіць шчадротаў" людзі не гатовыя. У рэшце рэшт, які-небудзь "матрос Жалязняк" усё ўраўняе штыком і прыкладам", - разважае Аўдонін.