Дата публикации

Хочуць быць паспяховымі, многа забаўляцца і шлюб па каханні – даведаліся аб устаноўках і каштоўнасцях пакалення Z

У верасні Цэнтр сацыяльна-гуманітарных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па загадзе Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў правёў даследаванне моладзі 14-17 гадоў. Якія жыццёвыя мэты ставяць перад сабой падлеткі? Што, на іх погляд, з’яўляецца паказчыкам поспеху? Каго лічаць кумірам?Аб гэтым і многім іншым гаварылі эксперты на сустрэчы, прысвечанай абмеркаванню вынікаў сацдаследавання “Пакаленне Z: устаноўкі і каштоўнасці сучаснай беларускай моладзі”.

Хотят быть успешными, много развлекаться и брак по любви – узнали все об установках и ценностях поколения Z

За круглым сталом сабраліся намеснік начальніка кіравання па выхаваўчай рабоце з моладдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ягор Падаляк, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ “АМКАДОР”- кіруючая кампанія холдынга” Алег Дзікун, старшыня Цэнтральнага савета БРПА, сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова, начальнік Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра Віталій Прыгодзіч, загадчык кафедры эканамічнай сацыялогіі і псіхалогіі прадпрымальніцкай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Ірына Лашук, намеснік дырэктара БІСД Віталій Пунчанка, аналітыкі БІСД Мікалай Сухоцкі, Святлана Алейнікава і Кацярына Петрашкевіч. Падчас гутаркі яны гаварылі…

….аб важнасці даследавання

Заместитель директора БИСИ Виталий Пунченко
Вiталь Пунчанка

Віталій Пунчанка:  

БІСД не першы раз праводзіць даследаванне каштоўнасцей, асаблівасцей, установак моладзі. Чаму гэта важна? Адна з мэт стратэгічнай аналітыкі – прадбачанне будучыні, здольнасць зазірнуць за гарызонт, прапанаваць найбольш эфектыўныя варыянты рашэнняў існуючых праблем. Сённяшняя молодзь у хуткім часе складзе найбольш актыўную і дзейсную частку соцыуму. На аснове даследаванняў можам форміраваць гіпотэзы, якім наша грамадства будзе праз 5, 10, 15 і больш гадоў, вызначаць актуальныя прынцыпы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і эфектыўна ажыццяўляць іх.

Ірына Лашук:

 Прадстаўляю Цэнтр сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ, менавіта нам пашчасціла быць выканаўцамі гэтага значнага для краіны праекта. Мэтавай аўдыторыяй даследавання стала моладзь ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў, усяго ў апытванні прынялі ўдзел 2034 рэспандэнты.

Аналитик БИСИ Николай Сухосткий
Мiкалай Сухоцкi

Мікалай Сухоцкі: 

Катэгорыя, якую мы вывучалі, унікальна. Як правіла, гэты сегмент моладзі застаецца за бортам вялікіх сацдаследаванняў, таму што ў асноўным удзельнічаюць рэспандэнты ад 18 і старэйшыя. Мы рашылі паглядзець менавіта на моладзь 14-17 гадоў, хочам на апярэджанне зразумець, з кім прыйдзецца працаваць у будучым.

… аб мэтах і жыццёвых стратэгіях

Мікалай Сухоцкі:

Было цікава даведацца, якія мэты праследуе моладзь. Аказалася, што на першым месцы ў пакалення Z – кар’ера і поспех. У топе таксама варыянты стаць прафесіяналам па абранай спецыяльнасці, разбагацець. 15,4 працэнта апытаных хочуць так арганізаваць жыццё, каб менш працаваць і больш забаўляцца. Асобнае пытанне датычылася жыццёвых стратэгій. Даследаванне паказала, што моладзь імкнецца ў бізнес, адкрыць сваю справу. На другой пазіцыі – многа і настойліва працаваць. Падлеткі разумеюць: каб дасягнуць поспеху, трэба прыкласці нямала намаганняў. Не настолькі папулярная стратэгія ажаніцца/ выйсці замуж па разліку, уладкавацца на работу ў Мінску або на дзяржаўную службу. У карце страхаў на першым месцы – застацца без сродкаў да існавання. 49 працэнтаў апытаных баяцца не рэалізаваць сябе, не знайсці свайго прызвання ў жыцці.

Хотят быть успешными, много развлекаться и брак по любви – узнали все об установках и ценностях поколения Z
Хотят быть успешными, много развлекаться и брак по любви – узнали все об установках и ценностях поколения Z

Ягор Падаляк:

Юрый Андропаў неяк сказаў, што мы не ведаем свайго грамадства. Зараз так можна гаварыць і пра нашу моладзь. Мы, на жаль, не ведаем, чым яна жыве, чаго хоча. Працуючы са студэнтамі, заўважаю, што сям’я і здароўе ў іх адыходзяць на другі план, на першым месцы – самарэалізацыя. Вывучаючы вынікі сацдаследавання, для сябе адзначыў, што каля 45 працэнтаў не супраць уступіць у партыі. Гэта тэндэнцыя прагледжваецца не першы год. Стварэнне новых грамадскіх аб’яднанняў і апгрэйд ужо існуючых – гэтага не пазбегнуць. Моладзь хоча быць уключанай у грамадска-палітычную павестку. Але жаданне паступіць на дзяржаўную службу нізкае – усяго шэсць працэнтаў.

Начальник Республиканского молодежного центра Виталий Пригодич
Вiталiй Прыгодзiч

Віталій Прыгозіч: 

Трэба больш паказваць выварат работы чыноўнікаў. Напрыклад, прапанаваць правесці адзін дзень са старшынёй камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Магчыма, калі рабяты ўбачаць на свае вочы, як працуе дзяржапарат, яны захочуць звязаць жыццё з дзяржслужбай. Нам трэба стаць больш адкрытымі, моладзь павінна ведаць, чым мы займаемся.

…аб валанцёрстве

Мікалай Сухоцкі:

Зыходзячы з атрыманых дадзеных, можна сцвярджаць, што за апошні год больш за 55 працэнтаў апытаных удзельнічалі ў валанцёрскіх праектах.

Аляксандра Ганчарова:  

Як каардынатара валанцёрскага руху БРСМ “Добрае Сэрца” радуе, што гэты накірунак запатрабаваны сярод падлеткаў. Улічым гэта пры далейшым планаванні сваёй работы.

Віталій Прыгодзіч:  

У рабят ёсць жаданне быць карыснымі, ажыццяўляць ініцыятывы. Трэба гэтую актыўнасць накіроўваць у правільнае русла.

Председатель Центрального совета БРПО, секретарь Центрального комитета БРСМ Александра Гончарова
Аляксандра Ганчарова

Аляксандра Ганчарова:  

Таксама неабходны механізм заахвочвання, матывацыі і вядзення валанцёрскай дзейнасці. Напрыклад, БРСМ ініцыяваў стварэнне асабістых кніжак валанцёраў, у якіх сабрана інфармацыя аб валанцёрскім вопыце добраахвотніка, яго дасягненнях. На аснове гэтых дадзеных, ЦК можа даць абітурыенту рэкамендацыю для паступлення ў ВНУ на спецыяльнасці сацыяльнай накіраванасці.

…аб гістарычнай памяці

Аляксандра Ганчарова:

Шмат увагі надаем захаванню памяці пра Вялікую Айчынную вайну. Ці ўключалі ў апытванне пытанні, звязаныя з гэтай тэмай? Ці цікавая яна моладзі?

Мікалай Сухоцкі:  

Было адкрытае пытанне, у якім папрасілі ўказаць падзеі, каторыя рабяты лічаць важнымі. Вялікая Айчынная вайна – на першым месцы. На мой погляд, трэба больш расказваць падлеткам аб малавядомых бітвах і подзвігах, абароне беларускіх гарадоў.

Заместитель начальника управления по воспитательной работе с молодежью Белорусского государственного университета Егор Подоляк
Ягор Падаляк

Ягор Падаляк:  

Згодны з Мікалаем Мікалаевічам. Неяк у час Міжнароднага студэнцкага форуму “Свет Вялікай Перамогі” мы ўключылі фільм аб Ржэўскім мемарыяле і бітве. Не чакаў, але студэнты выходзілі са слязамі на вачах. Вельмі добрая ідэя звяртаць увагу на асобныя бітвы, падзеі. З такіх звёнаў і будуецца патрыятычнае выхаванне.

…аб палітыцы і палітыках

Аналитик БИСИ Светлана Алейникова
Святлана Алейнікава

Святлана Алейнікава: 

Дзяржава знаходзіцца ў цэнтры каштоўнасных арыентацый моладзі. Падлеткі ўспрымаюць дзяржаву як гарант стабільнасці сваёй будучыні. Асаблівасць пакалення Z у тым, што яно цікавіцца палітыкай цалкам, падзеі ў краіне яго прадстаўнікоў таксама хвалююць. Было цікава паглядзець геапалітычныя арыентацыі моладзі, адносіны да другіх краін. Больш за 60 працэнтаў апытаных лічаць, што супрацоўніцтва з Расіяй у найбольшай ступені адпавядае інтарэсам нашай краіны на сённяшні дзень. Моладзь разумее, што наладжванне адносін з геапалітычным парнёрам дае нам мноства пераваг. Таксама мы пацікавіліся ў падлеткаў, якімі якасцямі павінен валодаць палітык. Часцей за ўсё выбіралі наступныя крытэрыі: адукаванасць, прафесіяналізм, лідарства, харызматычнасць, здольнасць павесці за сабой, адказнасць. Дзіўна атрымаць такія зрэлыя ўяўленні аб чыноўніках ад маладога пакалення.

 

Віталій Пунчанка:  

пытанне пра вобраз палітыка цікавае. Крытэрыі, якія вызначаны, павінны стаць арыенцірам для тых, хто плануе займацца палітыкай.

Заместитель генерального директора по коммерческим вопросам ОАО «АМКОДОР» – управляющая компания холдинга» Олег Дикун
Алег Дзікун

Алег Дзікун:  

Наперадзе выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. На першых пазіцыях моладзь адзначыла адукаванасць, лідарскія якасці, харызму – важна ўлічыць гэта пры падрыхтоўцы кандыдатаў. Моладзь імкнецца да атрымання кампетэнцый і камуніцыраваць таксама хоча са спецыялістамі высокага ўзроўню.

Мікалай Сухоцкі:  

Дарэчы, пачуццё гумару для палітыка, на думку падлеткаў, не так важна, яно ў аўтсайдарах. Хаця ў пытанні аб якасцях, каторыя яны цэняць у людзях, яно намнога вышэйшае.

… аб патрыятызме пакалення Z

Святланка Алейнікава:

У моладзі дзве яўныя тэндэнцыі: запыт на самарэалізацыю, поспех, спажывецтва. З другога боку – гатоўнасць быць карысным, выразна сфарміраваныя паняцці дабра і зла. Гаворачы аб патрыятычных устаноўках, пазіцыяніраванні адносна краіны, трэба адзначыць, што быць беларусам для прадстаўнікоў пакалення Z – гэта быць беларусам па паходжанні.

Ірына Лашук:  

Гэты адказ гаворыць аб глыбокай нацыянальнай самаідэнтычнасці. Варыянт “ быць беларусам па паходжанні” выбралі больш за 45 працэнтаў рабят – добры паказчык, яго трэба утрымаць і паглыбіць. Да гэтага ідэнтычнасць была больш тэрытарыяльнай: “жыць у Беларусі” прараўнівалася да “быць беларусам”. Цяпер на першы план выйшлі другія фактары. Менавіта ў іх, на мой погляд, зерне нацыянальнай ідэі, каторае мы шукаем.

… аб прысутнасці ў сеці і кумірах

Мікалай Сухоцкі:  

Кожны дзень карыстаюцца інтэрнетам 96,6 працэнта апытаных. Больш за ўсё часу яны праводзяць у сацыяльных сетках, на забаўляльных сайтах (музыка, фільмы), у інтэрнет-магазінах і анлайн-гульнях. Можна зрабіць вывад, што іх цікавіць забаўляльны кантэнт.

Малюнак
Хотят быть успешными, много развлекаться и брак по любви – узнали все об установках и ценностях поколения Z

Алег Дзікун:  

А якая сацыяльная сетка самая папулярная?

Мікалай Сухоцкі:  

Першае месца падзялілі TikTok і Instagram. Затым ідзе «ВКонтакте», YouTube. Больш за палову апытаных падлеткаў карыстаюцца Telegram, ён амаль удвая папулярней за Viber.

Заведующая кафед­рой экономической социологии и психологии предпринимательской деятельности Белорусского государственного экономического университета Ирина Лашук
Ірына Лашук

Ірына Лашук:  

У апытанні было некалькі адкрытых пытанняў. Мы прывыклі, што падчас сацдаследаванняў гэтыя пункты так і застаюцца незапоўненымі. Але моладзь здзівіла: рабяты адказвалі разгорнута. Асабліва актыўна пісалі імёны блогераў, каторых глядзяць.

Мікалай Сухоцкі:  

На першым месцы – Улад Бумага. Далей ідуць Дзіма Масленнікаў, Юлік, Міхаіл Літвін. А ведаеце, з кім бы з тых людзей, хто сёння жыве ў свеце, падлеткі хацелі б пагутарыць? З Ілонам Маскам.

Ягор Падаляк:  

Дастаткова лагічна, у Маску як раз ёсць тыя якасці, каторыя моладзь цэніць: ён адукаваны, адкрыты, камунікабельны і паспяховы.