Украінскую трагедыю яшчэ трэба будзе "пераварыць", зразумець прычыны яе самаразбуральнага нацыяналізму – вядомы эксперт Вольга Лазоркіна аналізуе гістарычны промах Украіны.
Калі ў якасці ідэі для кансалідацыі нацыі выбіраецца пошук вонкавага ворага, з цягам часу гэта пераходзіць у генетычную памяць, якая перадае гэты вобраз з пакалення ў пакаленне. Наглядны прыклад – Украіна і Польшча, дзе на вобразе знешняга ворага выбудоўваецца ўся знешнепалітычная стратэгія, адзначыла ў гутарцы на радыё Sputnik Беларусь вядомы эксперт, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, кандыдат гістарычных навук Вольга Лазоркіна.
"Там гэтая ідэя літаральна клакоча, ёсць трыгер – і яна адраджаецца з новай сілай. Для Украіны гэта гістарычна звязана з Запарожскай Сеччу з'явай па-свойму унікальнай, са сваім імкненнем да незалежнасці, да непадпарадкавання цэнтральнай улады, гэта выразна праглядаецца скрозь стагоддзі", – разважае эксперт.
На думку суразмоўніцы Sputnik, трагедыю Украіны яшчэ трэба будзе "пераварыць", зразумець, чаму яна адбылася на такім глыбокім узроўні і дапамагчы гэтаму соцыуму выйсці на пазітыў. Улічыць, як інфармацыйная палітыка постсавецкага часу паспрыяла пераходу нацыянальных ідэй у такую разбуральную форму, ацаніць і ступень умяшання знешніх сіл.
"А вось у Беларусі ніколі не прывiвалася ідэя пошукаў знешняга ворага, за гэта нас часта папракалі ў слабасці польскія даследчыкі, хоць на самой справе гэта стала нашым моцным бокам. Да таго ж мы зрабілі правільны стратэгічны выбар", – адзначыла Лазоркіна.