Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў разлічвае на развіццё практычнага супрацоўніцтва з фабрыкамі думкі і інстытутамі Кітая. Аб гэтым заявіў дырэктар БІСД Алег Макараў у рамках экспертнага семінара з удзелам намесніка загадчыка Міжнароднага аддзела Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая Чэнь Чжоў.
Дырэктар БІСД расказаў аб супрацоўніцтве, наладжаным інстытутам з рознымі аналітычнымi ўстановамі Кітая. Іх спіс даволі шырокі. Па яго словах, час рухацца далей:
- Мы маем намер акрамя ўзаемадзеяння з названымі фабрыкамі думкі і інстытутамі распачаць у найбліжэйшы час два стратэгічныя крокі. Першы – паспрабаваць наладзіць узаемадзеянне ў рамках рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж фабрыкамі думкі правінцый Кітая і рэгіянальнымі аддзяленнямі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Другі – перавесці наша ўзаемадзеянне, якое зараз заключаецца ў абмене інфармацыяй, зносінах, у практычную плоскасць вырашэння нейкіх дзяржаўна важных задач. У развіцці нашых адносін этап знаёмства, выбудоўвання даверу, азнаямлення ўжо скончаны. І цяпер трэба пераходзіць да такіх важных для дзяржавы практычных задач. Мяркую, што гэта будзе карысна і важна для абодвух бакоў, – адзначыў дырэктар БІСД.