Дата публикации

Макараў: «паварот у Азію» з’яўляецца прагматычным разлікам на перспектыву

“Паварот у Азію” – прагматычны разлік на перспектыву. Аб гэтым заявіў дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў на палях міжнароднага экспертнага семінара “Актуальныя пытанні забеспячэння нацыянальнага “павароту ў Азію”.

Малюнак
Макаров

“Мы сапраўды гаворым пра “паварот у Азію”. І мяркуем, што гэта не рызыка, а выклік магчымасцей. Не хацеў бы гаварыць пра тыя геапалітычныя ўмовы, каторыя сфарміравалі гэты выклік. Але відавочна, што эканамічнае развіццё краін Азіі набывае новыя якасці, якія дазваляюць гаварыць аб гэтым рэгіёне не толькі як аб “майстэрні сусвету”, але і як аб “спажыўцу сусвету”. Менавіта гэтыя ўмовы прымушаюць нас усё ўважлівей паглядзець на гэты рэгіён. Мяркую, што зусім апраўдана і важна не спазніцца з гэтым рухам”, - сказаў Алег Макараў.

Па яго словах, унутранае развіццё за кошт выкарыстання новых магчымасцяў у Азіі выступае нацыянальнай задачай. “Сучасны свет не абмяжоўваецца толькі краінамі ЕС, ён значна шырэйшы. І тэма “павароту ў Азію” – гэта не развод з Еўропай, не крыўда на Еўропу і не тэма, звязаная с санкцыямі або нейкімі эмоцыямі Беларусі адносна той палітычнай сітуацыі, каторая склалася на еўрапейскім накірунку. Гэта прагматычны разлік. Пры гэтым не столькі разлік сённяшняга дня, а на перспектыву”, - адзначыў дырэктар БІСД.

Алег Макараў падкрэсліў, што поспех нацыянальнага “павароту ў Азію”, першапачаткова звязаны з палітыкай або эканомікай, у большай ступені залежыць ад гуманітарнай часткі, у тым ліку масавай дасведчанасці шырокіх пластоў грамадства і прафесійных супольнасцей наконт азіяцкіх перспектыў. Важнейшы інтэлектуальны і інфармацыйны выклік заключаецца ў фундаментальным зруху гэтай тэматыкі ў цэнтральную частку масавай свядомасці. Свет становіцца менш універсальным і фрагментуецца. Адсюль узнікае важнасць рэгіёнаў і рэгіёназнаўства. Пагэтаму кожная частка Азіі павінна стаць аб’ектам навуковых даследаванняў, усходазнаўства неабходна вылучыць у асобную галіну навуковых ведаў і прадметна заняцца вывучэннем гэтых пытанняў.

Добрай дапамогай магло б стаць стварэнне айчыннай бізнес-школы, у тым ліку ў кааперацыі з вядучымі навукова-адукацыйнымі центрамі асобных краін Азіі, уключаючы распрацоўку спецыялізаваных адукацыйных праграм па тэме “бізнес па-азіяцку” з мэтавай краінавай спецыялізацыяй. Паспеў запыт на спецыялістаў-усходазнаўцаў, якія не толькі глыбока разумеюць падзеі і працэсы, што адбываюцца ў краінах Азіі, але і могуць прапаноўваць канкрэтныя рашэнні задач, якія стаяць перад дзяржавай і бізнесам. Дадатковай апорай і рэсурснай базай могуць стаць, напрыклад, беларускія дыяспары, якія ўжо дастаткова склаліся і параўнальна паспяхова інтэграваліся ў дзелавое асяроддзе краін Азіяцкага рэгіёна.

У БІСД дадалі, што важнай перадумовай паспяховага “павароту ў Азію” павінна стаць распрацоўка адпаведнага міжнароднага брэнда Беларусі, сінхранізаванага з доўгатэрміновай азіяцкай стратэгіяй.

Ва ўмовах сённяшняй міжнароднай абстаноўкі накіраваны дзяржавай нацыянальны “паварот у Азію” – гэта і пытанне забеспячэння нацыянальнай бяспекі, і антыкрызісная мера рэагіравання.

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў сёння праводзіць міжнародны экспертны семінар-дыскусію на тэму “павароту ў Азію”. У мерапрыемстве, каторае адбываецца ў гібрыдным фармаце, удзельнічаюць вядучыя эксперты МЗС, Мінэканомікі, Нацыянальнага цэнтра маркетынга і кан’юнктуры цэн, БелГПП, Банка развіцця, Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці, Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, БДУ, БДЭУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Прадугледжаны таксама выступленні замежных экспертаў. Падуладнымі прадпрыемствамі масава прадстаўлена Міністэрства прамысловасці.

Мэта мерапрыемства – “зверка гадзіннікаў” і крытычная інвентарызацыя на ўзроўні зацікаўленых у бягучым становішчы спраў на азіяцкім вектары, ідэнтыфікацыі праблем, вызначэнне шляхоў і інструментаў іх рашэння на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву. Доўгатэрміновая мэта – стварэнне на платформе БІСД інтэлектуальнага клуба (пляцоўкі), які будзе пастаянна дзейнічаць, для экспертнага забеспячэння прасоўвання нацыянальных інтарэсаў у мэтавых краінах, у тым ліку на ўзроўні носьбітаў бізнес-інтарэсаў. У стратэгічным плане плануецца забяспечыць сінхранізацыю вопыту і намаганняў дзяржаўных кіраўнікоў, бізнеса (прадпрымальнікаў), сектара адукацыі і экспертнай супольнасці.