Дата публикации

Мера ў адказ у стратэгічным стрымліванні. Экперт аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі

Размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі тактычнай ядзернай зброі - мера ў адказ у межах стратэгічнага стрымлівання. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў ваенны аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксандр Кетнер.

“Перш за ўсё дадзенае рашэнне прадыктавана палітыкай, якую праводзяць краіны Захаду. У 1996 годзе Рэспубліка Беларусь вывела са сваёй тэрыторыі ядзерную зброю, якая належала СССР. Краіны Захаду падпісалі Будапешцкі мемарандум і гарантавалі бяспеку. Але, на жаль, з таго, што было прапісана, нічога не выканана. І санкцыі ўводзіліся, і НАТА пашыраецца. Пагэтаму будаўніцтва сховішча на тэрыторыі Беларусі - лагічны крок. Гэта мера ў адказ у межах стратэгічнага стрымлівання”, - лічыць эксперт.

Па яго словах, тым самым Беларусь і Расія ўмацоўваюць абароназдольнасць Саюзнай дзяржавы перад тварам пагрозы з боку Захаду. “Размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі ядзерных боепрыпасаў - гэта перш за ўсё гарантыя бяспекі самой краіны. І гэта больш высокі ўзровень даверу і падтрымкі з боку Расіі. Такое рашэнне абсалютна прадумана, заснавана на абароне нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і, безумоўна, з’яўляецца важным укладам у забеспячэнне бяспекі Саюзнай дзяржавы”, - дадаў Аляксандр Кетнер.

Аналітык БІСД звярнуў увагу, што размяшчэнне ТЯЗ у Беларусі - адназначны пасыл Захаду і гаворыць аб сур’ёзнасці намераў кіраўніцтва дзвюх краін. “Размяшчаючы на тэрыторыі ядзерную зброю, мы такім чынам пасылаем сур’ёзны сігнал аб сваіх намерах і згуртаванасці Саюзнай дзяржавы”. Па словах эксперта, узнятая ў заходніх краінах шуміха вакол размяшчэння ТЯЗ у Беларусі сведчыць, што пасылаемыя сігналы пачуты. “Гэта шуміха - яркае пацверджанне таго сігнала, які пасылаецца краінам Захаду. І калі звярнуць увагу, хто больш за ўсіх узнімае шуміху, а гэта Польшча і краіны Прыбалтыкі, то зразўумела, што накірунак намі выбраны правільны. Бо менавіта гэтыя краіны апошнім часам актыўна нарошчвалі свой баявы патэнцыял”, - рэзюміраваў ён.