У мэтах пашырэння навукова-экспертных сувязей і практычнага ўзаемадзеяння з замежнымі аналітычнымі структурамі 18 кастрычніка 2019 г. у г. Нур-Султан Казахстанскім інстытутам стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан (КІСД) быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (БІСД).
Створаны ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у лютым 2019 г. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў праводзіць даследаванні па стратэгічных праблемах унутранай і знешняй палітыкі, сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, рыхтуе матэрыялы прагнозна-аналітычнага характару для кіраўніцтва краіны. Таксама адной з даследчых задач Інстытута з’яўляецца аналіз праблем інфармацыйнай бяспекі, адносін у інфармацыйнай сферы і тэндэнцый іх развіцця.
Мемарандум аб узаемаразуменні паміж КІСД і БІСД стварае аснову для ўстанаўлення і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў навукова-даследчай дзейнасці, садзейнічае ўмацаванню навукова-экспертнага патэнцыялу, абмену вопытам, рэалізацыі сумесных аналітычных праектаў, правядзенню канферэнцый, круглых сталоў, рэгулярных экспертных сустрэч і пасяджэнняў.
З беларускага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел часовы выканаўца абавязкаў намесніка дырэктара, начальнік упраўлення знешняй палітыкі і праблем міжнароднай бяспекі БІСД Віталь Стахоўскі, начальнік галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь Сяргей Маліноўскі, старшы саветнік галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь Віталь Сямашка, саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Ігар Шаладонаў.
Ад КІСД удзельнічалі: дырэктар Зарэма Шаукенава, намеснік дырэктара Юрый Чаркасаў, вучоны сакратар Казбек Ісаеў, старшы эксперт Балат Такабаеў, навуковы супрацоўнік аддзела міжнародных даследаванняў Тэмірлан Ескендзір.