Маршрут на Усход
Захаванне курса на дыверсіфікацыю рынкаў як асновы сбалансаванай знешнеэканамічнай стратэгіі з’яўляецца важнай характарыстыкай глабальнага эканамічнага трэнда, які актуальны не толькі для эканомікі краіны цалкам, але і для рэгіёнаў. Побач з асноўным гандлёва-эканамічным партнёрам – Расійскай Федэрацыяй – прадпрыемствы Магілёўшчыны сёння актыўна разглядаюць у якасці контрагентаў краіны далёкага замежжа, перш за ўсё Блізкага Усходу, і Кітай.
Для прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці Кітайская Народная Рэспубліка стала адным з асноўных гандлёвых партнёраў. Калі ў 2022-м удзельная вага Кітая ў знешнегандлёвым абароце сярод краін па-за СНД складаў 16 працэнтаў, то ў першым квартале гэтага года – 22,9 (таваразварот – 41,4 мільёна даляраў, а гэта 110,1 працэнта да аналагічнага перыяду 2022-га).
Нядаўна падпісана пагадненне аб партнёрстве між Магілёўскай вобласцю і кітайскім горадам Цяньцзінь, колькасць насельніцтва якога – больш за 14 мільёнаў чалавек. У маі адбыліся дні Магілёўскай вобласці ў Цяньцзіні, пад эгідай якіх праведзены бізнес-форум «Цяньцзінь – вароты ў Кітай» і выстава-прэзентацыя прадукцыі прапрыемстваў вобласці. Па выніках мерапрыемстваў бакі падпісалі шэраг пагадненняў, накіраваных на пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва між рэгіёнамі. Акрамя таго, у лютым Магілёўскі аблвыканкам і кітайская кампанія Citic Construction Co., Ltd, якая з’яўляецца даччынай арганізацыяй буйнейшай дзяржаўнай фінансавай карпарацыі Кітая Citic Group, заключылі пагадненне аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі жывёлагадоўлі ў Магілёўскай вобласці.
Асноўныя экспартныя пазіцыі магілёўскіх прадпрыемстваў, якія карыстаюцца попытам у Кітаі, - не толькі прадукты харчавання (мяса птушкі, замарожаная ялавічына, малако і вяршкі), але і матэрыялы леса- і дрэваапрацоўкі.
Трэба адзначыць і пашырэнне партнёрскіх узаемаадносін між установамі вышэйшай адукацыі і адукацыйнымі ўстановамі Магілёўшчыны і КНР.
У МДУ імя А.А. Куляшова адкрыты Цэнтр кітайскай мовы і культуры. Работа цэнтра паказвае стабільны попыт сярод тых, хто вучыцца, і жыхароў Магілёва на вывучэнне кітайскай мовы, традыцый і культуры. Вялікую цікавасць выклікаюць розныя адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы, арганізуемыя цэнтрам. Актыўна рэалізуюцца праграмы моўных стажыровак, якія праводзіліся на базе кітайскіх універсітэтаў-партнёраў, у тым ліку ў рэжыме анлайн.
Пры актыўнай прадтрымцы пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі і Цэнтра Канфуцыя пры БНТУ на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі таксама створаны і паспяхова функцыянуе Цэнтр кітайскай мовы і культуры. За час яго існавання ў ім прайшлі навучанне больш за 300 чалавек.
А наперадзе – новыя гарызонты супрацоўніцтва. У гэтым годзе плануюцца сумесныя мерапрыемствы з правінцыямі Хунань і Шаньсі, прымеркаваныя да пяцігоддзя заключэння дагавораў аб супрацоўніцтве. Дні правінцыі Хэнань у Магілёўскай вобласці стануць галоўнымі мерапрыемствамі ў межах ужо 20-гадовага ўстанаўлення партнёрскіх адносін. Зразумела, гэта працяг работы па прасоўванні на рынку Кітая прадукцыі прадпрыемстваў Магілёўшчыны, якую палюбілі жыхары Паднябеснай.
Алег КОРАПАЎ, начальнік Магілёўскага аддзялення БІСД