У краіне складваюцца новыя ўмовы для інвестыцыйнай дзейнасці. Нягледзячы на пэўныя знешнія ўмовы, магчымасці для развіцця розных праектаў захоўваюцца. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка асабіста задае вектар для развіцця патэнцыяльных інвестыцыйных праектаў. Але тут важна не толькі палітычная і эканамічная ініцыятыва з боку вышэйшых службовых асоб і органаў дзяржаўнага кіравання, але і ўсіх зацікаўленых удзельнікаў. Аб гэтым расказала аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў кандыдат эканамічных навук Ірына Русак.
- Жыццёва важнымі і самымі значнымі напрамкамі для інвестыцый у краіне цяпер можна назваць тэхналагічны суверэнітэт, імпартазамяшчэнне, лічбавізацыю, лагістыку, аграпрамысловы комплекс. Нядаўні візіт Прэм'ера Дзяржсавета Кітая Лі Цяна ўжо называюць гістарычным, бо падчас яго быў дасягнуты цэлы шэраг дамоўленасцей з кітайскім бокам, і ўжо актыўна прапрацоўваюцца 15 новых інвестыцыйных планаў стратэгічнага ўзроўню на агульную суму каля 3 мільярдаў долараў. Развіваецца праект па глыбокай перапрацоўцы збожжа на базе Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, ідзе будаўніцтва заводаў па выпуску сульфатнай беленай цэлюлозы і ДСП. Беларусь і Кітай падпісваюць важнейшыя дакументы па гандлёва-эканамічным партнёрстве, сярод якіх пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Чакаецца, што прырост кітайскіх інвестыцый у Беларусь у бліжэйшай пяцігодцы складзе каля 30%, — адзначае эксперт.