Дата публикации

Рост ВУП і рэальных даходаў насельніцтва: як спрацавала беларуская эканоміка ў першым квартале гэтага года

Рух па зададзенай траекторыі

Геапалітычная турбулентнасць у рэгіёне і бесперапынны знешні ціск. З усім гэтым Беларусі даводзілася жыць увесь мінулы год і прыходзіцца ў цяперашнім. Многія заакіянскія эксперты прадракалі крах выбудаванай гадамі стварэння мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай дзяржавы. І чакана агучвалі негатыўныя сцэнарыi. Ні пра які рост і гаворкі не ішло. Але, як гаворыцца, i хітры ліс у пастку трапляе. На днях МВФ абнавіў свае прагнозы па асноўных эканамічных паказчыках Беларусі на 2024 год. І што мы бачым? Нашай краіне прадракаюць рост. Як ні дзіўна, але і Сусветны банк таксама палепшыў ацэнку росту ВУП Беларусі ў 2024 годзе. Мабыць, з фактамі цяжка спрачацца. А яны сведчаць – дзякуючы своечасова прынятым мерам на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы і ўрада дынаміка эканамічнага росту адноўлена і захоўвае станоўчы трэнд. Пра гэта кажуць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым квартале.

Движение по заданной траектории

СКАЗАНА

«Як паказваюць вынікі ў эканоміцы за апошні год, у складанай абстаноўцы, звязанай з ціскам з боку заходніх недружалюбных дзяржаў на Беларусь, эканоміка спраўляецца. Значыць, і ўрад з Нацыянальным банкам спраўляюцца».

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас даклада аб рабоце банкаўскай сістэмы і прымаемых мерах па суправаджэнні знешнегандлёвай дзейнасці, 28 сакавіка 2024 года.

Выйшлі на арыенцір

Для пачатку нагадаем, што ў кастрычніку мінулага года Прэзідэнт зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2024 год. Галоўная мэта-забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва. Прырост валавога ўнутранага прадукту прагназуецца на 3,8 працэнта за кошт маштабных інвестыцыйна-вытворчых праграм, рэалізацыі беларускай прадукцыі на знешнія рынкі і пашырэння ўнутранага попыту. А вось інфляцыя не павінна перавысіць узровень 6 працэнтаў. Чакаецца і рост рэальнай зарплаты. Вынікі працы першых трох месяцаў паказваюць – ёсць усе перадумовы выйсці на зададзены арыенцір. ВУП Беларусі ў першым квартале 2024 года вырас на 4,1 працэнта. Яго аб'ём у бягучых цэнах склаў 53 млрд рублёў. І гэта вышэй прагнознага параметру.

БЕЛАРУСЬ

Традыцыйна асноўны ўклад у рост ВУП унесла прамысловасць.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-сакавіку 2024-га склаў 49,2 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 106,5 працэнта да ўзроўню студзеня-сакавіка 2023 года, адзначыў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун:

- У эканоміцы захоўваецца ўстойлівая станоўчая дынаміка: прырост сакавiк да сакавіка мінулага года складае 4,3 працэнта. Захоўвае высокія тэмпы прамысловасць.

Мы істотна нарасцілі выпуск грузавікоў і легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў, тэлевізараў, азотных угнаенняў, цэменту, кандытарскіх вырабаў, фарбаў, лакаў. Добрыя вынікі дэманструе Сельская гаспадарка - 106,8 працэнта. Вялікую прыбаўку атрымалі па гародніне, яйках і малаку.

Вышли на ориентир

Адным з драйвераў стаў гандаль. Паводле дадзеных Белстата, рознічны тавараабарот у першым квартале склаў 19,7 млрд. рублёў, або 113,1 працэнта ў супастаўных цэнах да аналагічнага ўзроўню 2023-га. Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года – 23,5 рубля супраць 20,1 рубля за аналагічны перыяд папярэдняга года. Пры гэтым рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося амаль 95 працэнтаў рознічнага тавараабароту рэспублікі, у першым квартале склаў 18,7 млрд рублёў, або 114,1 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Аптовы тавараабарот у першым квартале 2024-га – 42,3 млрд рублёў, або 105,8 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню першага квартала 2023 года.

Знешні контур

У лік драйвераў росту нароўні з прамысловасцю і гандлем ўвайшло будаўніцтва з тэмпам 104,3 працэнта. Устойлівая станоўчая дынаміка адзначаецца ў транспартнай сферы: тэмп росту па пасажыраабароце склаў 108,3 працэнта, грузаабароце – 103,1 працэнта. Падтрымку эканоміцы аказвае павелічэнне продажаў на знешніх рынках.

– Экспарт тавараў у студзені-лютым склаў 6,2 млрд долараў, - паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун. – Прырост у 1,5 працэнта быў дасягнуты дзякуючы росту фізічных аб'ёмаў. У прыватнасці, удалося нарасціць экспарт у краіны Азіі на 14,2 працэнта і Афрыкі – у 3,4 раза.


Прадпрыемствы працягваюць укладваць у сваё развіццё і мадэрнізацыю. Тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал за студзень-сакавік складае 104,8 працэнта.

– Гадавая інфляцыя ў сакавіку захавалася на ўзроўні 5,6 працэнта, што разам з эфектыўнай працай эканомікі дазваляе забяспечваць высокі ўзровень заработнай платы – звыш 2000 рублёў у лютым 2024 года. Працоўныя пенсіі ў рэальным выражэнні таксама выраслі – на 9,1 працэнта. Станоўчая дынаміка ў эканоміцы непасрэдна адбіваецца і на дабрабыце грамадзян. У краіне растуць рэальныя даходы насельніцтва. У студзені-лютым 2024 года яны склалі 107,8 працэнта да аналагічнага ўзроўню 2023-га, – рэзюмаваў Андрэй Картун.

ДУМКА

Аналітык БІСД Віталь ДЗЯМІРАЎ:


– На аснове дадзеных аб сацыяльна-эканамічным развіцці па выніках першага квартала 2024 года можна зрабіць выснову аб устойлівым росце ключавых эканамічных паказчыкаў у параўнанні з першым кварталам 2023-га. Па-першае, варта адзначыць прырост ВУП. Гэта з'яўляецца дастаткова важным індыкатарам агульнага стану эканомікі. Станоўчая тэндэнцыя росту ВУП за кошт унутраных крыніц можа спрыяць далейшаму эканамічнаму росту і развіццю. Важна адзначыць рост рознічнага тавараабароту ў першым квартале 2024 года. Ён адлюстроўвае павелічэнне спажывецкай актыўнасці і паляпшэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. Умеранае павелічэнне аптовага тавараабароту і тавара¬абароту грамадскага харчавання таксама сведчыць аб станоўчай дынаміцы ў эканоміцы краіны. Рост эканомікі ў першым квартале бягучага года быў падтрыманы як павелічэннем рэальных даходаў насельніцтва, так і умераным узроўнем інфляцыі. Акцэнт на павышэнні пакупніцкай здольнасці нашага насельніцтва ўяўляецца вельмі важным ва ўмовах захавання некаторых цяжкасцяў на экспартных напрамках з прычыны санкцый і абвастрэння канкурэнцыі.

Беларусь прадоўжыла работу па дасягненні тэхналагічнага суверэнітэту. У гэтай сувязі ідзе павышэнне ўзроўню імпартазамяшчэння і лакалізацыі. Наша краіна актыўна супрацоўнічае з Расіяй у галіне імпартазамяшчэння і павышэння ўзроўню лакалізацыі, асабліва ў аўтамабілебудаванні, авіябудаванні, мікраэлектроніцы і станкабудаванні. Сярод чаканых пазітыўных прыкладаў вытворчасці складанай высокатэхналагічнай прадукцыі з высокай ступенню лакалізацыі можна назваць з'яўленне двухрухальнага шматмэтавага самалёта "Асвей". Падобная прадукцыя, акрамя прамых станоўчых эфектаў, звязаных з перавозкамі пасажыраў і грузаў, практычна заўсёды мае дастаткова шырокi станоўчы ўскосны ўплыў і эфекты на шэраг іншых галін.

Рэалізацыя намечаных планаў на аснове наяўных рэсурсаў будзе садзейнічаць стварэнню новых працоўных месцаў, прыцягненню інвестыцый і пашырэнню экспартнага патэнцыялу Беларусі.