Дата публикации

Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі павінна стаць тэрыторыяй узаемападтрымкі

Інвестыцыі ў добрасуседства

Беларусь і Расія распрацоўваюць новыя формы інтэграцыі.

Малюнак
Владимир Заломай

Няпростая сітуацыя, якая склалася ў сферы міжнародных адносін, дыктуе неабходнасць будавання новай сістэмы прыярытэтаў. У прыватнасці, адным з асноўных перспектыўных накірункаў далейшага развіцця сёння ўяўляецца максімальнае выкарыстанне патэнцыялу Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Пашырэнне і ўмацаванне шматпланавага двухбаковага супрацоўніцтва дазволіць стварыць унікальную прастору, своеасаблівую зону ўзаемападтрымкі, на тэрыторыі якой галоўную ролю будуць адыгрываць дзяржаўныя інтарэсы нашых краін і, як след, інтарэсы нашых дзелавых колаў і радавых грамадзян.

Амбіцыйны праект па асваенні прынцыпова новай практыкі сацыяльнага інвеставання ў межах інтэграцыйных працэсаў Беларусі і Расіі стартаваў на днях у Гродне. Гутарка ідзе аб стварэнні сістэмы міжрэгіянальага партнёрства, асаблівасць якога заключаецца ў тым, што аб’екты для ўкладання бюджэтных сродкаў абедзвюх краін і Саюзнай дзяржавы будуць вызначацца не на высокім адміністратыўным узроўні, а на месцах: па ініцыятыве органаў мясцовага кіравання і прадстаўнікоў грамадскасці. Новы падыход мае на ўвазе стварэнне фонда, які стане ажыццяўляць фінансаванне канкрэтных праграм на грантавай аснове.

Унікальнасць дадзенай методыкі ў тым, што сродкі выдзяляюцца адразу на рэалізацыю дзвюх прыкладна аналагічных ініцыятыў на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Прычым толькі ў тым выпадку, калі ўдзельнікі з абедзвюх краін змогуць разам даказаць абгрунтаванасць сваіх прапаноў. Такім чынам, адбудзецца не толькі ўмацаванне эканамічных сувязей, але і адначасова будзе рашацца пытанне павышэння ўзроўню і якасці жыцця ў рэгіёнах, а таксама ўмацоўвацца культурныя і гуманітарныя сувязі між людзьмі і арганізацыям нашых краін.

Плануецца, што праграма будзе ажыццяўляцца па некалькіх прыярытэтных накірунках. Адзін з іх - захаванне і прасоўванне культурна-гiстарычнай спадчыны. Існуюць розныя магчымасці дасягнення гэтых мэт - ад работ па рэканструкцыі розных гістарычных аб’ектаў да арганізацыі навуковых канферэнцый. Наступны накірунак - развіццё інфраструктуры. Ён можа ўключаць у сябе пракладку дарог, устаноўку асвятлення, парковак і гэтак далей. Развіццё маладзёжных ініцыятыў мае на ўвазе фінансаванне рэалізацыі цікавых ідэй. Акрамя таго, прадугледжваецца надаць увагу абмену вопытам муніцыпальнага кіравання і садзейнічанню двухбаковаму турызму.

Першымі ў праграму ўзаемадзеяння ўключыліся Гродзенская і Калінінградская вобласці. Новы падыход у супрацоўніцтве ўжо атрымаў адабрэнне мясцовых улад. Пасля стварэння базавай праграмы яна будзе прапанавана для разгляду кіраўніцтву абедзвюх краін. Безумоўна, асноўная мэта дадзенага трансмежавага супрацоўніцтва павінна быць накіравана не столькі на стварэнне альтэрнатывы дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, колькі на ўцягненне грамадскасці ў сумеснае рашэнне рэгіянальных задач, фінансавую падтрымку энергіі стварэння і ўмацавання добрасуседскіх адносін.

Сёння праводзіцца сур’ёзная падрыхтоўчая работа, накіраваная на стварэнне пакета праграмнай дакументацыі, нормы якой будуць у роўнай меры адпавядаць інтарэсам абедзвюх краін. На заканадаўчым узроўні павінна быць закладзена сіметрыя выкарыстання магчымасцей, якія адкрываюцца. Менавіта ў прававой роўнасці заключаецца асноўнае адрозненне падыходаў у арганізацыі трансмежавага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ад вопыту рэалізацыі аналагічных праграм з Еўрасаюзам, які прымаў у іх удзел выключна на сваіх умовах. Новы падыход да супрацоўніцтва з нашым асноўным усходнім суседам стане чарговым крокам да будавання выразнай сістэмы прыярытэтаў эканамічнага і гуманітарнага партнёрства.

Уладзімір Заламай, кіраўнік Гродзенскага аддзялення Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў