Дата публикации

Шлях да развіцця - згуртаванне і яднанне нацыі

Самастойная ўнутраная і знешняя палітыка Беларусі вылілася ў спробу знішчэння дзяржавы шляхам увядзення эканамічных санкцый з боку калектыўнага Захаду, і супрацьстаянне яму ў чарговы раз наглядна прадэманстравала, наколькі важнае для беларусаў такое паняцце, як незалежнасць.

Валерий Буслов

Захаваць і ўмацаваць яе можна толькі адным спосабам — шляхам згуртавання і яднання нацыі. Кансалідацыя ўлады, грамадзянскага грамадства і грамадзян на аснове агульных інтарэсаў, закладзеных мінулымі пакаленнямі беларусаў, - адзіны шлях да захавання і паступальнага развіцця дзяржавы. І ў бягучай сітуацыі асновапалагаючым з’яўляецца той факт, што дзяржаўнае будаўніцтва адбываецца на фундаменце, які закладзены зразумелай кожнаму беларусу падзеяй і якая прывяла да сапраўднай незалежнасці Рэспублікі Беларусь — Днём вызвалення Мінска ад нямецкай акупацыі.

Аналітык БІСД Валерый Буслаў