Дата публикации

Спробы абяліць злачынствы фашыстаў і іх паслугачоў у сучаснай Беларусі не маюць гістарычнай перспектывы

Кляймо адвакатаў д’ябла

Генпракуратура плануе ўзбудзіць крымінальную справу па факту генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Спаленая з жыхарамі Хатынь, якая стала сімвалам усіх спаленых у Беларусі вёсак, не дае забыць пра зверскую жорсткасць акупантаў у знішчэнні беларусаў.

Якую ролю ў палітыцы генацыду і «выпаленай зямлі», якую праводзілі акупанты ў Беларусі, адыгрывалі калабаранты, наша размова з галоўным саветнікам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, кандыдатам гістарычных навук Ігарам Валахановічам.

Малюнак
Союз белорусской молодежи на построении.

На пасадзе «бобіка»

— Палітыка захопнікаў у Беларусі наўрад ці магла эфектыўна праводзіцца без дапамогі мясцовых і немясцовых калабарантаў. Хто і чаму ішоў служыць акупантам?

— Прычыны, якія падштурхнулі чалавека да супрацоўніцтва з ворагам, самыя розныя, класіфікаваць іх складана. Зразумела, былі пакрыўджаныя на савецкую ўладу, пацярпелыя ад калектывізацыі. Многіх прымусілі ўзяць зброю ў рукі і начапіць павязку з надпісам Polizei шантажом і пагрозамі. Ваеннапалонныя ішлі на гэта, каб выжыць, вырвацца з канцлагера, дзе смерць ад голаду і холаду стала звычайнасцю. Але былі і тыя, хто перайшоў на бок ворага добраахвотна, імкнучыся зрабіць кар’еру, уладкавацца лепш у жыцці падчас вайны.

Малюнак
4 июля 1942 года текст воззвания был опубликован в «Белорусской газете».

Палітыкі, каторых прывезлі ў абозе

— Палітычныя калабаранты: хто яны, адкуль узяліся на нашай зямлі ў такой колькасці?

Ігар Валахановіч: – Большасць калабарантаў, якія ўзначальвалі розныя акупацыйныя структуры на часова акупіраванай беларускай зямлі, прыбылі ў абозе нямецкай арміі. Многія з іх супрацоўнічалі з нямецкай і польскай разведкай, былі двайнымі і нават трайнымі агентамі. Зразумела, нейкую частку гэтай публікі можна лічыць перакананымі змагарамі за тыя ідэалы, у якія яны верылі і хацелі ажыццявіць, нават уступіўшы ў здзелку з д’яблам – нямецкімі нацыстамі.

— – Чаму менавіта ў 1943 годзе акупанты рэзка актывізавалі падтрымку і арганізацыю калабарацыянісцкага руху?

— – У 1943-м справы ў немцаў пайшлі шчыра кажучы кепска: стаў відавочным пералом на Усходнім фронце. Германія сутыкнулася з дэфіцытам рэсурсаў, перш за ўсё мабілізацыйных, людскіх. На фронт былі вымушаны кідаць тылавыя ахоўныя дывізіі з акупіраваных краін, замяніць якія планавалі спешна ствараемымі фарміраваннямі з мясцовых калабарантаў.

Пагэтаму немцы пачалі тую работу, пра якую яшчэ два гады таму і падумаць не маглі: абяцаць пасля вайны стварэнне квазідзяржавы, дазволіць стварэнне нейкіх нацыянальных структур для яе. Пакуль жа гэтыя арганізацыі павінны былі дапамагаць у эканамічнай эксплуатацыі захопленай тэрыторыі Беларусі, а таксама садзейнічаць, як СБМ, выгану моладзі на прымусовыя работы ў Германію.

— Навошта акупантам спатрэбілася ствараць Мінску 23 лютага 1944 года пры «Беларускай цэнтральнай радзе» ваеннае фарміраванне «беларуская краёвая абарона»? Што гэта за структура і чым яна вылучалася?

— Немцы хацелі весці барацьбу з партызанамі рукамі саміх беларусаў, таму і пайшлі на такі захад. Новыя беларускія фарміраванні павінны былі змяніць нямецкія ахоўныя часткі ў тыле і замест іх супрацьстаяць партызанам. 10 сакавіка 1944 года была аб’яўлена мабілізацыя ў БКА.

Праўда, нічога з гэтага не выйшла: партызаны разгарнулі тлумачальную работу, людзі, нягледзячы на пагрозу смяротнага пакарання, усяляк пазбягалі мабілізацыі.

Частку мабілізаваных немцы адпраўлялі ў распараджэнне ваенна-будаўнічай арганізацыі «Тодта»: ім была неабходна рабочая сіла для рамонту дарог у Беларусі.

Тым не менш да 20-х чыслаў красавіка 1944 года былі сфарміраваны 34 пяхотныя батальёны, спісачны састаў якiх налічваў нямногім больш за 20 тысяч чалавек.

Заўважу: гэта лічба значна меншая, чым колькасць тых партызанаў і падпольшчыкаў, што змагаліся з ворагам, мізэрны працэнт ад насельніцтва Беларусі. І яна не ідзе ні ў якое параўнанне з сотнямі тысяч узброеных калабарантаў у іншых краінах, якія ішлі на службу да немцаў добраахвотна, з якіх фарміравалі дывізіі, карпусы і цэлыя арміі.

Малюнак
Карательная операция в Беларуси.

— Як ваявала гэта «воінства», што з ім было далей?

— Першым з батальёнаў БКА удзел у баявых дзеяннях прыняў 15-ы Гарадзішчанскі батальён пад камандаваннем лейтэнанта В.Родзькі. Ён быў далучаны да аператыўнай групы фон Готберга, якая павінна была ачысціць ад савецкіх партызанаў раёны Лепеля і Барысава (аперацыя «Свята вясны» (Frühlingsfest). У першай палове чэрвеня 1944 года немцы рашылі выкарыстаць яшчэ адзін батальён – 34-ы, які дыслацыраваўся ў Стоўбцах. Аднак многія салдаты батальёна разбегліся непасрэдна перад сваёй пасадкай на поезд. Каб не дапусціць канчатковага развалу батальёна, начальнік штаба БКА Кушаль накіраваў у Стоўбцы свайго намесніка - капітана Мікулу, каторы змог угаварыць салдатаў адправіцца на аперацыю.

Вылучыўся ў баях з савецкімі партызанамі 68-ы (Навагрудскі) батальён БКА пад камандаваннем Рагулі. «Подзвігі» гэтага калабарацыянісцкага фарміравання і яго камандзіра ў пасляваенны перыяд актыўна прапагандаваліся беларускай эмігранцкай прэсай. Ды і сёння на сайце Рады БНР перыядычна з’яўляецца падобная інфармацыя.

Батальёны, падрыхтоўка і ўзбраенне якіх не дасягнулі нават сярэднягя ўзроўню, выкарыстоўваліся ў асноўным для аховы грамадзянскіх устаноў і складоў, для грабяжу Беларусі: пагрузкі і адпраўкі ў Германію рознай маёмасці, іншых гаспадарчых работ.

Падчас наступлення Чырвонай арміі гэтыя батальёны адступіплі разам з часткамі вермахта, рэшткі асабістага саставу разбегліся, перайшлі на бок партызан.

Вайна пасля вайны

— Як склаўся лёс тых, хто супрацоўничаў з акупантамі і пасля вызвалення Беларусі Чырвонай арміяй і не склаў зброю?

— Трэба адзначыць: на момант завяршэння Вялікай Айчыннай вайны спробы стварэння антысавецкага падполля з ліку ўдзельнікаў беларускіх нацыянал-калабарацыяніяцкіх арганізацый, кіруемых і падтрымліваемых германскімі спецслужбамі, закончыліся правалам.

Былыя калабаранты, што засталіся ў Беларусі, паводзілі сябе па-рознаму: хтосьці здаўся органам НКДБ-НКУС, нехта залёг на дно – жыў нелегальна, не прадпрымаючы актыўных дзеянняў. Некаторыя працягвалі ваяваць са зброяй у руках. Аднак сур’ёзна гаварыць пра дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ў пасляваенны перыяд «Беларускай вызвольнай арміі» (другія варыянты назвы «Чорны кот», «Беларускае краёвае войска») няма патрэбы.

Ці дзейнічалі на тэрыторыі рэспублікі ў пасляваенны перыяд узброеныя антысавецкія падпольныя фарміраванні беларускіх нацыяналістаў? Так, дзейнічалі. Але лічыць іх часткай нейкай арміі не трэба; іх выступленні насілі лакальны характар як па колькасці ўдзельнікаў, так і па тэрыторыі дзейнасці. Тым больш што яны страцілі ўсю сваю палітычную абалонку і дэградзіравалі да ўзроўню крымінальных груповак.

Напрыклад, у пачатку студзеня 1955 года у час аператыўных мерапрыемстваў па пошуку завадатара бандгрупоўкі Я.Жыхара супрацоўнікі дзяржбяспекі яго выявілі і падчас перастрэлкі забілі. За час знаходжання на нелегальным становішчы Я.Жыхар і кіруемая ім бандгрупоўка здзейснілі 23 тэрарыстычныя акты, 42 аграбленні і 9 нападаў на сельсаветы.

У маі 1949 года пры аказанні ўзброенага супраціўлення супрацоўніамі МДБ БССР быў паранены і арыштаваны І.Раманчук, які знаходзіўся на нелегальным становішчы з верасня 1944-га. У час вайны ён служыў інспектарам Нясвіжскага раённага аддзела Беларускай народнай самадапамогі (БНС). На працягу 1947-1949 гадоў удзельнікі бандгрупоўкі І.Раманчука здзейснілі шэраг тэрарыстычных актаў. У маі 1949 года ўсе былі арыштываныя супрацоўнікамі органаў дзяржбяспекі, і затым Ваенны трыбунал войск МУС Беларускай акругі асудзіў іх на 25 год заключэння кожнага.

— Некаторыя калабаранты, што ўцяклі на Захад, адразу змянілі гаспадароў, але не перасталі змагацца супраць народа. Якія эпізоды можна прыгадаць у сувязі з гэтым?

— Лідары Рады БНР у пачатку 1950-х яшчэ спадзяваліся адшукаць на тэрыторыі Беларускай ССР сляды падпольных антысавецкіх структур, устанавіць з імі сувязь і выкарыстоўваць на карысць заходніх спецслужб, якія актыўна супрацьдзейнічалі ў той час Савецкаму Саюзу падчас так званай халоднай вайны.У верасні 1951 года з амерыканскага самалёта на тэрытоьрыю Ільянскага раёна Маладзечанскай вобласці са шпіёнскім заданнем быў дэсанціраван эмісар Рады БНР І. Філістовіч. У заданне яму ставілася задача не тоькі збору шпіёнскіх звестак, але і вывучэнне і падбор кадраў будучай акупацыйнай адміністрацыі ў выпадку магчымага захопу БССР амерыканскімі войскамі. У першачарговыя задачы І. Філістовіча ўваходзіла арганізацыя падпольнага друкавання антысавецкіх лістовак і пракламацый, тэксты якіх былі загадзя складзены Н. Абрамчыкам і Б. Рагулем.

Попытки обелить преступления нацистов и их прислужников в современной Беларуси не имеют исторической перспективыУ верасні 1952-га І. Філістовіч і усе ўдзельнікі падпольнай групы, за выключэннем забітага пры затрыманні С. Мікуліча, былі арыштаваны органамі дзяржбяспекі БССР. І. Філістовіч быў прыгавораны да расстрэлу, астатнія ўдзельнікі падпольнай групы і іх памагатыя - да розных тэрмінаў турэмнага зняволення.

У жніўні 1952 года ў Налібоцкую пушчу была дэсанціравана з амерыканскага ваеннага самалёта яшчэ адна група з чатырох парашутыстаў.

У задачы групы ўваходзіў збор разведдадзеных аб палітычным палажэнні БССР, аб адносінах насельніцтва да мерапрыемстваў савецкай улады, аб існуючых у Беларусі падпольных антысавецкіх арганізацыях і ўзброеных фарміраваннях. Аднак гэтыя напалеонаўскія планы не былі рэалізаваны – шпіёнаў затрымалі.

Адзначу, што пасля доўгага перапынку ў пачатку 2000-х Рада БНР зноў актывізавала сваю дзейнасць. І нават зноў пытаецца ўздзейнічаць на ўнутрыпалітычныя працэсы ў нашай краіне. Зноў тыражыруюцца гістарычныя міфы пра «Чорнага ката», «беларускую партызанку». Гераізуюцца прыгаданыя ўдзельнікі антысавецкага падполля, якое дзейнічала на тэрыторыі Беларусі ў пасляваенны перыяд.

Але факты – рэч упартая: супрацоўніцтва з ворагам не геройства, а здрадніцтва. Так што гістарычную праўду нам забываць нельга.