Запуск новага інвестыцыйнага цыкла і даручэнне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі «Адзін раён – адзін праект» сталі свайго роду стымулам для з’яўлення значных праектаў і прыцягнення фінансавання на іх рэалізацыю ў рэгіёнах.
Рэалізацыя саюзных праграм таксама дала дадатковы штуршок для развіцця прамысловасці. Пра гэта расказала Ірына Русак, кандыдат эканамічных навук, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў:
– Удзельная вага інвестыцый у асноўны капітал у УВП у гадавым вылічэнні за апошнія 5 гадоў быў найбольшым у 2019 годзе (21,4%, за 2022 год – 14,9%). Індэксы інвестыцый у асноўны капітал у супаставімых цэнах з 2019 года скарачаюцца (у 2019 – 106,6%, у 2022 - 80,9% да папярэдняга года). За 2022 год мы не дасягнулі ўзроўню 2019-га, аднак паказчыкі студзеня-жніўня 2023 года ўсяляюць пэўны аптымізм. Адаптацыя эканомікі адбываецца астаткова павольна, аднак ужо праглядаюцца станоўчыя зрухі, і з’яўляецца прагрэс па аляпшэнні агульнага стану эканомікі цалкам. На душу насельніцтва ў 2021 годзе прыходзіла 3300 рублёў інвестыцый, у 2022-м – 3084,2 рубля. Яшчэ адзін цікавы факт: больш за палову інвестыцый у асноўны капітал за 2022 год прыйшлося на сферу паслуг, хаця да гэтага заўсёды прэваліравала сфера вытворчасці.
У 2023 годзе практычна ва ўсіх абласцях краіны быў прырост інвестыцый у асноўны капітал (выключэнне – Гомельская вобласць 99,99% за студзень-жнівень 2023 да студзеня жніўня 2022 года). Дасягнуць узроўню 2022 года і нарасціць тэмпы атрымалася ўжо ў маі бягучага года. За 8 месяцаў агульны прырост склаў больш за 10,4%. Максімальны аб’ём прыцягнутых інвестыцый у Мінскай вобласці і Мінску (24,2 і 18,6% ад агульнага аб’ёму па краіне), мінімальны – у Магілёўскай вобласці (7,6% ад агульнарэспубліканскіх інвестыцый). Значная частка, акрамя будаўніча-мантажных работ, ідзе на набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў. Новыя партнёрскія адносіны між абласцямі Беларусі і рэгіёнамі Расіі таксама садзейнічаюць кааперацыі і прыцягненню інвестыцый у нашу краіну, адзначыла Ірына Русак.