20 красавіка 2021 года дэлегацыя Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў наведала Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
З мэтай развіцця тэхналогій V і VI тэхналагічных укладаў план-праспекту стратэгіі развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь на базе БрДТУ ідзе актыўная работа па фарміраванні міжгаліновага адукацыйна-навукова-вытворчага кластара.
Прадстаўнікі БІСД пазнаёміліся з распрацоўкамі вучоных, выкладчыкаў і студэнтаў, галіновымі адукацыйна-навукова-вытворчымі лабараторыямі ўніверсітэта. У час сустрэчы з рэктарам Аляксандрам Генадзьевічам Бахановічам абмеркаваны накірункі узаемадзеяння БІСД і БрДТУ, план мерапрыемстваў сумесных навуковых даследаванняў і падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
У якасці цікавага гістарычнага факта неабходна адзначыць, што БрДТУ у 1966 годзе першапачаткова створаны як Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, скарочана – БИСИ (таксама як абрэвiятура Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў – БИСИ (заўвага перакладчыка).