1 лютага ў Мінску пабываў з візітам дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа. Нягледзячы на тое, што адносіны Беларусі і ЗША нельга назваць адназначнымі, наша краіна заўсёды настроена на канструктыўны дыялог. Госця прымалі цёпла, і лепшае сведчанне таму - гутарка кіраўніка дзяржавы з першым дыпламатам ЗША.
Перыяд холаду ў беларуска-амерыканскіх адносінах скончыўся”. Так напярэдадні Прэзідэнт, адказваючы на пытанні журналістаў, пракаментаваў сустрэчу. Ці можна лічыць візіт Пампэа прарывам у адносінах паміж дзвюма краінамі? Якія прапановы агучыў дзяржсакратар ў Мінску і як адрэагавалі на гэта суседзі?
На гэтыя пытанні адказалі госці праграмы ”Аб'ектыўНа”. У студыі ОНТ - дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных і Алег Гайдукевіч, палітолаг Аляксандр Шпакоўскі і аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Антон Дударонак.