Дата публікацыі

Беларусь-Індыя ў пошуку новых ніш маштабавання ўзаемнага гандлю

У нядаўнім інтэрв’ю БЕЛТА з нагоды Дня Рэспублікі Пасол Індыі ў Беларусі Ашок Кумар некалькі разоў сігнальна акцэнтаваў увагу на важнасці пошуку новых напрамкаў надбаўлення ўзаемнага гандлю. Калі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з дыпламатам у лістападзе 2025 года, ён акрэсліў гандлёвую планку — 2-3 млрд. долараў у год. Кіраўнік дзяржавы не адзін раз заяўляў і аб жаданні вывесці двухбаковае супрацоўніцтва на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Дзе шукаць навізну і якім павінен быць базіс стратэгічнага партнёрства?

Паспрабуем разабрацца на прыкладзе ўзгодненага пасля 19 гадоў перамоў пагаднення аб зоне свабоднага гандлю (ЗСГ) Індыя-Еўрасаюз, якое ўжо ахрысцілі “маці ўсіх пагадненняў”. Пасля ўваходжання ў сілу яно створыць рынак з супольным насельніцтвам каля двух мільярдаў чалавек і ахопам да чвэрці светавога ВУП. Яўны геапалітычны падтэкст — падстрахавацца ад тарыфных войн і непрадказальнасці, якая сыходзіць, перш за ўсё, ад ЗША. Акрамя таго, для Бруселя гэта магчымасць збалансаваць эканамічныя сувязі з КНР і ЗША, замацаваць свае пазіцыі ў адной з найбольш хуткарослых эканомік свету. Для Нью-Дэлі пагадненне абяцае пашырэнне доступу да новых рынкаў і прыток інвестыцый ва ўмовах захаванай напружанасці з Белым домам. Прэм’ер-міністр Нарэндра Модзі лічыць, што новая якасць супрацоўніцтва з ЕС дапаможа стабілізаваць глабальны парадак.

Дыверсіфікацыя знешняга гандлю стала найважнейшым элементам нацыянальнай стратэгіі Індыі па ператварэнню ў развітую краіну да 2047 года, асабліва на фоне тарыфнага ціску. Разам з тым вопыт краіны з ЗСГ не такі адназначны. У 2017-2022 гадах экспарт па такіх пагадненнях вырас прыблізна на 31%, у той час як імпарт — больш чым на 80%, што значна пашырыла гандлёвы дэфіцыт. Каэфіцыент іх выкарыстання ў Індыі складае прыкладна 25% у параўнанні з 70-80% у развітых краінах. Гэта тлумачыць асцярожнасць Нью-Дэлі і нежаданне разглядаць такія ўгоды як асобна стратэгічныя рашэнні. Гэты аспект трэба мець на ўвазе як у кантэксце двухбаковага перамоўнага трэка, так і ў фармаце Індыя-ЕАЭС.

У Нью-Дэлі мяркуюць, што залог поспеху любой ЗСГ — гэта інстытуцыйная функцыянальнасць. Таму акрамя фармальнага кіраўнічага савету індыйскі бок прапаноўвае ЕС стварыць сумесны форум па нагляду: сталы орган з паўнамоцтвамі выяўлення неэфектыўных сектараў і аператыўнай данастройкі працэдур рэгулявання. 

За апошняе дзесяцігоддзе сувязі паміж ЕС і Індыяй замацаваліся дзякуючы маштабаванню супрацоўніцтва у галіне клімата (кліматычнага фінансавання), энергетыкі (у тым ліку “зялёнай”), гарадскога развіцця (лічбавая грамадская інфраструктура) і бяспекі. Пагаднення па паўправаднікам (краіна рыхтуецца запусціць уласны камерчаскі выраб), крытычна важным мінералам і тэлекамунікацыям яшчэ больш прыблізілі бакі да агульнай мэты зніжэння знешніх рызыкаў. Адбылося гэта нягледзячы на відавочную асіметрыю стратэгічных прыярытэтаў і знешнепалітычных інтарэсаў.

Ключавым драйверам узаемадзеяння становяцца тэхналогіі і ўстойлівае развіццё. Партнёрства ў гэтых сектарах маюць вырашальнае значэнне для энергаперахода Індыі, у тым ліку экалагічна чыстый вадарод, электрамабільнасць і кліматаўстойлівую гарадскую інфраструктуру. Гэтае супрацоўніцтва ўвязваецца з прамысловай стратэгіяй і доўгатэрміновай энергабяспекай краіны. Візіт у лютым у Нью-Дэлі прэзідэнта Францыі Эммануэля Макрона для ўдзелу ў глабальным саміце па ШІ India-AI Impact Summit прызваны падкрэсліць нарастаючае ўзаемадзеянне ЕС з Індыяй у галіне новых тэхналогій і іх уплыв на ўстойлівае развіццё.

Разам з тым ва ўгодзе ёсць і выключэнні: сельская гаспадарка і малочка вынесены за дужкі. Найбольш чуллівыя тэмы: для Індыі — аўтамабілі і алкаголь, для ЕС — доступ да паслуг і стандарты.

У кантэксце інтарэсаў Беларусі перш за ўсё заслугоўвае ўвагі наступны прынцыповы момант.

Пазыцыяванне Індыяй сябе будучым глабальным цэнтрам вытворчасці, тэхналогій і абароны прыводзе да таго, што напаўненне стратэгічных адносін спыняе галоўным чынам базавацца на простым гандле і інвестыцыях. Вось чаму ўсё больш прыкметны яўный адыход ад мадэлі “пакупнік-прадавец”, які доўга прэваліраваў у гандле з Еўропай. Гэты трэнд быў таксама пацверджаны па выніках снежаньскага візіта ў Нью-Дэлі У. Пуціна.

Індыя робіць стратэгічны акцэнт на доўгатэрміновых сумесных распрацоўках і прамысловай вытворчасці з перадачай тэхналогій. Гэта ў поўнай меры адносіцца і к ваенна-тэхнічнаму сектару. Варта адзначыць, што індыйскія defence-tech стартапы фіксуюць рэкордны рост дзяржкантрактаў на фоне курса на тэхналагічны суверэнітэт і лакалізацыю абароннай вытворчасці. Ён падтрымліваецца як прамымі дзяржзакупкамі, так і пашырэннем праграм тэставання і пілотных праектаў. Эксперты адзначаюць, што для многіх з іх абаронны сектар робіцца ключавым драйверам маштабавання бізнэсаў.

Важнай сферай узаемадзеяння Індыі і ЕС з’яўляецца медыцына і фармацэўтыка. Будучая ЗСГ патэнцыяльна можа знізіць выдаткі на ахову здароўя, дазволіць шырэй укараняць перадавыя тэхналогіі, што ў канчатковым выніку зробіць медыцыну больш даступнай і якаснай.

Яшчэ адна цікавая навэла — стварэнне Форума кіраўнікоў кампаній. Гэтая ініцыятыва прызначана далучыць бізнэс-лідэраў да абмеркавання на ўрадавым узроўні праблемных пытанняў гандля і інвестыцый, ілюструе спробу ўзгадніць дзяржаўную стратэгію з магчымасцямі прыватнага сектару.

Узмацніць базіс стратэгічнага партнёрства Індыя-ЕС прызначаны сістэмныя кантакты ў гуманітарнай сферы, у тым ліку спрашчэнне візавага рэжыма, культурныя і навукова-адукацыйныя абмены, турызм, упарадкаваную працоўную міграцыю — традыцыйны інструментарый індыйскай мяккай сілы.

Такім чынам, формула актывізацыі адносін Індыі і ЕС заснавана на супадзенні стратэгічных асцярог і эканамічных карысцяў, што стымулюе больш цесную каардынацыю. 

Для стварэння моцнай эканамічнай і палітычнай базы для выхада на ўзровень стратэгічнага партнёрства неабходна кардынальна змяняць звычны інерцыйны фокус да ўзаемадзеяння з Індыяй, што прадугледжвае сярод іншага комплексны ўважлівы ўлік яе асцярог адносна суверэнітэту, успрымання пагроз, стратэгічных прыярытэтаў і пільных унутраных патрэбаў.

З прыведзенага аналізу відавочна: хуткіх, лінейных і ўніверсальных рэцэптаў надточвання дынамікі і аб’ёмаў узаемнага гандлю з Індыяй няма і не будзе, і гандлёвая ўгода Бруселя з Нью-Дэлі (асабліва яе таймінг) таму пацвярджэнне. 

Індыю перш за ўсё цікавяць таварна- і фінансава-ёмістыя рынкі збыту і інвестыцый пад свае флагманскія праграмы развіцця. У гэтым сэнсе Беларусь не прыярытэт: па колькасці насельніцтва наша краіна — гэта іх адзін сярэдні мегаполіс. А індыйскі рынак надта канкурэнтны і пратэкцыённы. Касцяк карпаратыўнага сектара складае прыватны бізнэс, што не дазваляе разлічваць на істотную дапамогу ўлад у яго асваенні. Асноўнае пытанне тут — здольнасць саміх беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў кратна маштабаваць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, адаптаванай пад патрабавальныя запыты індыйскага спажыўца, якія кардынальна адрозніваюцца ад рэгіёна да рэгіёна. Прынцыпова важным пытаннем бачыцца і нашая ахвотнасць рэяльна фінансава ўкладацца ў праекты лакалізацыі ў Індыі канкрэтных вытворчасцей з дакладным разуменнем сваёй стратэгіі і адначасовых рызыкаў.