Дата публикации

Адкрыццё «Школы маладога аналітыка»

30 сакавіка 2021 года пры падтрымцы і цесным узаемадзеянні з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылося адкрыццё Студэнцкага аналітычнага клуба, ідэя якога была прапанавана кіраўніцтву БДУ БІСД каля паўгода таму.

Ва ўступным слове Алег Макараў адзначыў, што аналітычная дзейнасць запатрабавана практычна ва ўсіх сферах і патрабуе навуковага і практычнага падыходу, абазначыў асноўныя накірункі, перспектывы і «падводныя камяні» аналітычнай дзейнасці. Далейшы фрармат сустрэчы адбываўся ў форме дыялогу-адказаў на пытанні будучых аналітыкаў: членаў Студэнцкага аналітычнага клуба і прадстаўнікоў студэнцкіх арганізацый БДУ. Студэнтаў універсітэта цікавілі накірункі работы БІСД і магчымасці навучання аналітыцы, перспектывы развіцця «рынка» аналітычнай дзейнасці ў Беларусі, асаблівасці збору і апрацоўкі інфармацыі, падрыхтоўкі аналітычных дакументаў і інш.

Аналітыкамі БІСД Святланай Алейнікавай і Кацярынай Разанавай удзельнікам сустрэчы былі прадстаўлены вынікі правядзення БІСД даследаванняў пра актуальныя каштоўнасці сучаснага беларускага грамадства. Яго фундамент складае баланс дзвюх груп каштоўнасцей: калектыўных і асабістых, якія закранаюць, з аднаго боку, паняцці суверэнітэту і моцнай сацыяльнай дзяржавы-партнёра, з другога – здароўя, сям’і, душэўнага камфорту і дастатку.

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў у далейшым будзе аказваць экспертную кансультатыўную падтрымку дзейнасці клуба.

Открытие «Школы молодого аналитика»
Открытие «Школы молодого аналитика»
Открытие «Школы молодого аналитика»
Открытие «Школы молодого аналитика»
Открытие «Школы молодого аналитика»