Пасольствам Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь у рамках старшынства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва арганізавана экспертная дыскусія на тэму «Аб'яднальны патэнцыял ШАС у шматпалярным свеце, якi фармiруецца».
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі асноўныя напрамкі дзейнасці і прыярытэты ШАС напярэдадні ліпеньскага саміту ў Астане, на якім чакаецца павышэнне статусу Беларусі да паўнапраўнага члена, палітыка-дыпламатычныя магчымасці ШАС у сучасных умовах, эканоміка-прававыя аспекты функцыянавання арганізацыі як інструмента захавання сусветнай эканомікі адкрытага тыпу.
Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па механізмах і падыходах, здольным умацаваць аб'яднальны патэнцыял ШАС, а таксама па магчымым укладзе Беларусі ў гэтыя працэсы.
Па выніках мерапрыемства дасягнута дамоўленасць прадоўжыць экспертнае ўзаемадзеянне па тэматыцы ШАС.