Ужо сёння можна гаварыць пра тое, што падзеі ва Украіне прывядуць да істотнай трансфармацыі архітэктуры рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, у тым ліку ў ваеннай сферы.
Літаральна на вачах мяняецца баланс сіл ва Усходняй Еўропе. Так званая пашыраная перадавая прысутнасць НАТА выходзіць за межы Польшчы і краін Балтыі. Воінскія часткі і асобныя падраздзяленні некаторых краін Паўночнаатлантычнага альянса ўжо прыбываюць у Румынію, дыскусія па гэтым пытанні вядзецца і ў Балгарыі. Парламент Славакіі санкцыяніраваў размяшчэнне ў краіне войск НАТА агульнай колькасцю 1200 чалавек.
Асобна трэба разглядаць прысутнасць у Еўропе Узброеных сіл ЗША. На сённяшні дзень на еўрапейскай зямлі развернуты ўжо 100 тысяч амерыканскіх ваеннаслужачых – гэта самая вялікая колькасць з 2005 года, калі імі вяліся войны ў Іране і Афганістане.
Пры гэтым пастаянна ў Еўропе базіруюцца 65 тысяч ваенных Злучаных Штатаў, астатнія знаходзяцца тут на ратацыйнай аснове, у тым ліку ў складзе «часовых місій» у сувязі з канфліктам ва Украіне. Усяго амерыканскія Узброеныя сілы раззасяроджаныя ў 19 краінах Еўропы, у тым ліку ў былых краінах – членах Арганізацыі Варшаўскага дагавору, каторыя цяпер з’яўляюцца членамі НАТА.
Аналіз дзейнасці знешнепалітычных ігракоў скрозь прызму сітуацыі ва Украіне паказвае, што ў зацяжным характары ўзброенага канфлікту больш за ўсё зацікаўлены Злучаныя Штаты, якія прадпрымаюць канкрэтныя крокі па ваенна-тэхнічнай падтрымцы Кіева.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў чарговае распараджэнне аб перадачы Украіне ваеннай тэхнікі і ўзбраення на 800 млн.даляраў. У гэты раз ў ваюючую краіну плануецца паставіць 800 пераносных зенітна-ракетных комплексаў Stinger і 9 тысяч супрацьтанкавых сістэм, 100 тактычных беспілотных лятальных апаратаў, тысячы адзінак стралковай зброі, а таксама больш за 20 млн. патронаў, боепрыпасы да гранатамётаў і мінамётаў.
За апошні месяц Вашынгтон не першы раз дапамагае свайму партнёру. У канцы лютага ўжо было выдзелена 350 млн.даляраў, у пачатку сакавіка – яшчэ 200 млн. даляраў на падтрымку пастаяннага патоку зброі і боепрыпасаў ва Украіну.
Усяго ж адміністрацыя Байдэна за год з невялікім дапамагла нашаму паўднёваму суседу фінансаваннем на ваенныя мэты або прамымі пастаўкамі ўзбраення, боепрыпасаў, ваеннай і ваенна-тэхнічнай маёмасці на 2млрд. даляраў.
Вобразна гаворачы, замест таго, каб тушыць агонь, што разгарэўся ў Еўропе, Злучаныя Штаты старанна падліваюць у яго масла, падтрымліваючы гэта гарэнне за кошт простых амерыканцаў-падаткаплацельшчыкаў.
У сітуацыі, якая склалася, нейтральны статус Украіны, адмаўленне краіны ад уступлення ў НАТА і іншыя ваенна-патрыятычныя блокі істотным чынам знізіць напружанасць ва Усходняй Еўропе, будзе садзейнічаць пабудове прынцыпова новай кафігурацыі сістэмы рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.
Што датычыцца Беларусі, то гэта таксама служыць нашым інтарэсам: краіна мяжуе з трыма дзяржавамі-членамі Паўночнаатлантычнага альянса, і захаванне добрасуседскіх адносін з Украінай пазбавіць нас ад неабходнасці павелічэння колькасці Узброеных Сіл для забеспячэння на паўднёвай мяжы, а тасксама вылучэння значных бюджэтных сродкаў на абарону.