Дата публікацыі

Ад бяспекі Саюзнай дзяржавы залежыць сітуацыя ў Еўразіі

Міжнародная бяспека сутыкаецца з беспрэцэдэнтнымі выклікамі. Павялічваецца рызыка эскалацыі і распаўсюджвання рэгіянальных канфліктаў. У свеце зараз адбываецца 56 узброеных канфліктаў рознай ступені інтэнсіўнасці. 92 краіны ўцягнутыя ў супрацьстаянне за сваімi межамi.

Сістэма міжнароднай бяспекі, створаная ў пасляваенны перыяд, больш не спраўляецца з выклікамі сучаснасці. Дзеючыя інстытуты міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі цалкам страцілі магчымасці ўплыву на развіццё падзей. Усё больш шырокія і разбуральныя маштабы набывае прымяненне ў міжнародных адносінах абмежавальных мер і санкцыйнай палітыкі.

Сёння мы становімся сведкамі беспрэцэдэнтных змяненняў геапалітычнай абстаноўкі ў свеце, росту пагроз бяспекі Саюзнай дзяржавы. Восем гадоў запар павялічваюцца глабальныя ваенныя расходы. І палова іх прыйшлася на краіны НАТА, чый сукупны аб'ём ваенных бюджэтаў у 2024 годзе склаў каля 1,2 трлн. еўра. Пра агрэсіўныя намеры гаворыць ўзмацненне ваеннай актыўнасці краін – членаў НАТА ля нашых межаў. Свет пастаўлены на мяжу ўзброенага супрацьстаяння ядзерных дзяржаў.

Беларусь і Расія распрацавалі праект канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы

Бяспеку Саюзнай дзяржавы неабходна разглядаць у агульнаеўразійскім кантэксце, паколькі бяспека Еўразіі напрамую залежыць ад таго, ці забяспечана бяспека Беларусі і Расіі. Лідары нашых краін заўсёды выступалі і выступаюць за фарміраванне адзінай і непадзельнай архітэктуры Еўразійскай бяспекі. У гэтых мэтах Мінскам вылучана ідэя распрацоўкі і прыняцця Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Мы бачым Еўразійскую хартыю як праграмны дакумент, у якім будуць выкладзены рамачныя прынцыпы архітэктуры Еўразійскай бяспекі з апорай на нормы Статута ААН. У сваю чаргу, Масквой вылучана ініцыятыва аб фарміраванні Вялікага еўразійскага партнёрства – максімальна шырокага інтэграцыйнага контуру ў інтарэсах пашырэння лібералізацыі гандлёва-інвестыцыйных сувязяў, рэалізацыі трансмежавых інфраструктурных праектаў, развіцця транспартна-лагістычнай сеткі, гарманізацыі інтэграцыйных працэсаў.

Беларусь і Расія сумесна распрацавалі праект канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы Завяршаецца падрыхтоўка двухбаковага міждзяржаўнага дагавору аб гарантыях бяспекі. Рэалізацыя ідэі еўразійскай бяспекі непазбежна ставіць пытанне аб іншых праектах у гэтай галіне і павінна стаць альтэрнатывай мадэлі еўраатлантычнай бяспекі, якая фактычна вычарпала сябе.

АБСЕ ў тэорыі магла б выконваць гэтую функцыю як адзіная пляцоўка для краін НАТА, пазаблокавых дзяржаў, Расіі і Беларусі. Але з пачатку 2000-х гадоў працэс палітызацыі АБСЕ ператварыў гэтую арганізацыю ў паслухмяную марыянетку заходніх эліт і эфектыўны інструмент для вядзення разведкі ў руках НАТА.

Ігнараванне нашых інтарэсаў прывяло да крызісу ў адносінах. Сістэма кантролю над узбраеннямі дэградавала, не працуюць глабальныя дагаворы, якія былі асноўнай апорай падтрымання міру. Гаворка ідзе аб рэжымах нераспаўсюджвання, кантролю за стратэгічнымі наступальнымі ўзбраеннямі, абмежаванні сістэм супрацьракетнай абароны і ліквідацыі ракет малой і сярэдняй далёкасці, кантролю за звычайнымі ўзбраеннямі, забароны хімічнай і біялагічнай зброі. Ігнараванне нашых нацыянальных інтарэсаў на фоне ваенных аперацый ЗША і іх саюзнікаў, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы постсавецкіх краін прывялі да ўкраінскага крызісу, ваенная стадыя якога канчаткова вызначыла раздзяляльныя лініі ў Еўропе.

Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі стала вымушанай, звавротнай мерай у адказ на пагрозы Саюзнай дзяржаве. Але Захад гэта не спыніла. Як вынік - зніжэнне парога прымянення ядзернай зброі ў ядзернай дактрыне Расійскай Федэрацыі.

Мадэль еўразійскай бяспекі стане альтэрнатывай еўраатлантычнай мадэлі, якая вычарпала сябе

Еўраатлантычнага рэгіёна бяспекі больш не існуе. Альтэрнатыва – гэта сістэма еўразійскай бяспекі. Яна павінна грунтавацца на раўнапраўным узаемадзеянні ўсіх зацікаўленых краін і не зводзіцца да дамінавання адной з іх. У гэтым сэнсе сімвалічным з'яўляецца тое, што пытанні еўразійскай бяспекі былі ўзняты на мінскай пляцоўцы.

Менавіта гэтым пытанням і выпрацоўцы канцэптуальных асноў новай архітэктуры бяспекі была прысвечана II Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы. Фактычна ўжо ідзе стварэнне новай структуры. Прынцып размеркавання адказнасці і адказу ад дамінавання можа стаць адным з ключавых. У якасці іншага прынцыпу мы гаворым пра шматмернасць бяспекі, якая павінна ахопліваць не толькі ваенны складнік, але і разглядаць пытанні комплексна: ад "гібрыдных пагроз" да фінансавай і эканамічнай бяспекі. Прынцып непадзельнасці бяспекі павінен стаць ключавым у еўразійскім рэгіёне.

Прыклад пабудовы Саюзнай дзяржавы як інтэграцыйнага аб'яднання незалежных дзяржаў, назапашаны намі вопыт могуць і павінны стаць адпраўной кропкай у фарміраванні асноў пабудовы еўразійскай бяспекі і прасоўвання галоўнай ідэі народаў Еўразіі – ідэі мiру.