Дата публикации

Экспертны дыялог з Казахстанам: у атмасферы дружбы і ўзаемаразумення

Кіраўніцтва і аналітыкі БІСД 16 лістапада ўдзельнічалі ў круглым стале, арганізаваным Пасольствам Казахстана ў Рэспубліцы Беларусь. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі дэпутаты беларускага парламента, прадстаўнікі палітычных, грамадскіх і акадэмічных колаў Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі абмеркавалі пераўтварэнні і рэформы, якія праводзяцца Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Касым-Жамартам Такаевым, а таксама прэзідэнцкую выбарчую кампанію 2022 года.

Экспертный диалог с Казахстаном: в атмосфере дружбы и взаимопонимания

Адкрываючы мерапрыемства, надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскар Бейсенбаеў заявіў, што пазачарговыя прэзідэнцкія выбары, якія павінны адбыцца ў краіне, можна лічыць аднымі з самых значных для будучыні Казахстана. Дыпламат падкрэсліў, што нягледзячы на ўсе цяжкасці, казахскі народ пачаў новы шлях свайго палітычнага развіцця.

Аскар Бейсенбаеў адзначыў актуальнась для беларуска-казахстанскіх адносін значнай ролі Казахстана ў гандлі між Еўропай Азіяй з улікам таго, што ў 2021 годзе аб’ём таваразвароту нашых краін перавысіў 1 млрд.даляраў ЗША, а казахстанскі экспарт у Беларусь павялічыўся на 82%.

Экспертный диалог с Казахстаном: в атмосфере дружбы и взаимопонимания

У сваю чаргу, дырэктар БІСД Алег Макараў падчас выступлення выказаў пункт гледжання, што арыентацыя на развіццё і аперажэнне пагроз выступае эфектыўнай унутрыпалітычнай тактыкай Казахстана. Улада не стала аддзяляць пераадоленне наступстваў нядаўніх узрушэнняў ад пачатых адразу на некалькіх узроўнях сістэмных рэформ. Набраны высокі тэмп пераўтварэнняў дае Казахстану вялікія перавагі, дазваляючы мадэляваць сітуацыю і магчымыя варыянты яе развіцця.

На думку Алега Макарава, у многім сінхронны характар канстытуцыйных рэформ, якія адбываюцца ў нашых краінах, выклікае заканамерны інтарэс беларусаў да казхстанскага вопыту. Стварэнне ў Казахстане сучаснай эфектыўнай дзяржавы на аснове пераходу да сэрвіснай мадэлі яе ўзаемадзеяння з грамадствам з’яўляецца прыкладам паспяховага дзяржаўнага праекта на постсавецкай прасторы.

Казахстан пазітыўна ўспрымаецца ў беларускім грамадстве як адзін з перспектыўных вектараў знешняй палітыкі беларускай дзяржавы, што пацвярджаецца як вынікамі сацыялагічных апытанняў, так і дадзенымі, атрыманамі аўтаматызаванай інфармацыйна-аналітычнай сістэмай БІСД “Інфаметрыка”

Аб гатоўнасці да нарошчвання беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва сведчыць сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, якая прайшла ў Астане 13 кастрычніка 2022 г. на палях саміта Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі. На сустрэчы Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што “надыходзіць час Азіі”, і Казахстан адыгрывае далёка не апошнюю ролю ў павышэнні ўздзеяння азіяцкіх арганізацый у свеце.

Экспертный диалог с Казахстаном: в атмосфере дружбы и взаимопонимания