Дата публикации

БІСД прасоўвае гуманітарнае супрацоўніцтва на семінары ў Пекіне

Дэлегацыя БІСД ўпершыню наведала Пекінскі ўніверсітэт замежных моў, на базе якога 16 ліпеня 2025 г. адбыўся экспертны семiнар "Гуманітарнае супрацоўніцтва і дыялог цывілізацый паміж Кiтаем і Беларуссю", у рамках якога абмяркоўваліся тэмы сацыяльнага вобраза Кітая і Беларусі, развіцця моладзевых аналітычных рухаў, перспектыў сумесных навуковых даследаванняў і міжкультурнага абмену.

Беларусь-Китай

Кіраўнік дэлегацыі Віталь Пунчанка, намеснік дырэктара БІСД, у гутарцы з прарэктарам па міжнародных сувязях Чжао Ганам падкрэсліў важнасць пашырэння ўзаемадзеяння па перспектыўных тэмах дэмаграфічнай палітыкі, iнстытута сям'і і будучыні моладзі.

У сваю чаргу, прафесар Чжао Ган праінфармаваў аб дасягненнях універсітэта ў стварэнні міждысцыплінарных праграм і вопыце арганізацыі абмену навукоўцамі і студэнтамі з Беларуссю, адзначыў цікавасць да правядзення сумесных навуковых даследаванняў па міжнароднай праблематыцы і сацыяльных працэсах, а таксама пацвердзіў намеры прадоўжыць дыялог па тэмах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Дырэктар Інстытута рускай мовы, прафесар Дай Гуйцзюй адзначыла важнасць стварэння новых праграм акадэмічнай мабільнасці, у тым лiку праз абмен навуковымі супрацоўнікамі ў рамках сумесных праграм стажыровак. 

Дырэктар Цэнтра вывучэння Беларусі пры Другім Пекінскім універсітэце замежных моў Чжу Чуаньхуа расказаў пра цікавасць кітайскіх студэнтаў да пашырэння культурных сувязей, а таксама вывучэння вопыту арганізацыі турызму і гістарычнай спадчыны дзвюх краін. 

Аналітык БІСД Кацярына Рэчыц прадставіла вынікі даследаванняў БІСД па вобразу Кітая ў беларускім грамадстве і адзначыла, што абмеркаванне рэзерваў дэмаграфічнай, сямейнай і маладзёжнай палітыкі здольна стаць пунктам росту далейшага экспертна-аналітычнага ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая.

Беларусь-Китай
Беларусь-Китай