Дата публикации

Экспертны семінар «Беларусь будучыні: патэнцыял вышэйшых навучальных устаноў і моладзі»

12 мая ў Брэсцкім джяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся экспертны семінар “Беларусь будучыні: патэнцыял вышэйшых навучальных устаноў і моладзі” пад кіраўніцтвам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў на чале з дырэктарам Макаравым Алегам Сяргеевічам. Удзельнічалі ў семінары аналітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў і прадстаўнікі ўніверсітэтаў Брэсцкай вобласці.

Ва ўступным слове да ўдзельнікаў семінара дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў адзначыў значнасць супрацоўніцтва экспертнай супольнасці і ўстаноў адукацыі ў забеспячэнні стабільнага развіцця дзяржавы, дзе асаблівае месца займае каштоўнасць сацыялагічных даследаванняў у фарміраванні сучаснай дзяржаўнай палітыкі і пабудовы перспектыў развіцця беларускага грамадства. Адной з найбольш значных прапаноў, якая была ўнесена на абмеркаванне Алегам Сяргеевічам, - гэта стварэнне студэнцкага аб’яднання між вышэйшых навучальных устаноў, у якое будуць уключаны рабяты, якім сапраўды цікавая даследчая і аналітычная дзейнасць, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў гэтым накірунку, а ў далейшым, можа, і працягнуць сваю прафесійную дзейнасць у ролі аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Падчас дыялогу з удзельнікамі семінара аналітыкі інстытута стратэгічных даследаванняў падзяліліся сваімі прапановамі і напрацоўкамі ў сферы сучасных сацыялагічных даследаванняў, а таксама прадставілі асобныя вынікі сацыялагічных даследаванняў у разрэзе Брэсцкай вобласці. Па выніках работы семінара вызначаны перспектывы сучаснага навукова-адукацыйнага супрацоўніцтва Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў і ўстаноў вышэйшай адукацыі Брэсцкай вобласці.

Экспертный семинар
Экспертный семинар
Экспертный семинар
Экспертный семинар
Экспертный семинар
Экспертный семинар